Старонка:«Выбираймася у прочки»! (1896).pdf/25

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Тагды на школу ня будуць шкадаваць г͆рошы, бо зразумѣюць, што наука сялянину канѣчна, якъ и кажнаму друг͆о̀му. Аляжъ ня только вўчыцца чалавѣкъ у школя, бо и свѣтъ школа добрая, вучыць іонъ прахтыки жыцьця таг͆о, хто захоча карыставаць; дыкъ ня задамаўля̀йця дзяцѣй вѣльми, а̀ля пасылайця ихъ тарминава̀ць къ разнымъ ма̀йстрамъ и рамѣ̀сльникамъ, кабъ выучылися: цясѣльства, сталярства, мулярства, кашыкарства, бандарства, кравѣцтва, слясарства, рымарства и т. д. бо тыхъ работъ цяпѣръ мно͆га патрабуюць и добра плацяць.

Такъ сама г͆дзѣ у якомъ дваре жывѣ разумны, працавіты, выплатны, сумленны дзѣдзичъ тамъ шлиця ахвотна дзяцѣй и лишняю сямью на заработки и на службу, учыцца г͆аспадарки и друг͆ой работы; ушакъ патрэбныжъ тамъ: слуг͆и, па̀рабки, афиціанты, пастухи, аўчары, дазорцы, ліо̀каи, фурманы, аг͆ародники, сыраравы, швачки, ахмистрыни, г͆аспадыни, кухарки, кухары̀ и т. д., а усимъ имъ цяпѣръ хлебъ добры и пэнсія дастатачна празначана и якъ чуваць, сумленные слуги дастануць на старасьць амарытуру у г͆рашахъ, абъ чомъ радзяць ужо для аг͆ульнаго пажытку самы хлѣбадаўцы.

Да сихъ поръ идзѣ народъ на службу ня ахвотна и лѣпшъ г͆алець яму у хаця, чэмъ служыць; аля гэта предрасудакъ шкадливы, бо людзи трацяць часъ, заро̀бки и можнасць чаг͆о нибудзь пажытачнаг͆о научыцца.

Добра кажа прыказка, што: „Свиньни хоць хто патрапиць пасьвиць, аля быць аг͆ародникомъ, ку-