Старонка:«Выбираймася у прочки»! (1896).pdf/22

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Свѣтъ“ за 1895 год[1] тамъ усіо тоя аписана вѣльми цикава и выясьняна прычына багацтва нямѣцкаго сяляніна, якъ я выжай казаў.

У насъ кали хто зъ сялянъ научыцца чытаць и писаць, то ўжо чураяцца сяла и задумливая якбы убицца г͆дзѣ на мѣсца писара у воласьць, на урадника, чы иног͆а яко̀г͆а чыноўничка, бо тутъ можна франтаваць у сурдуця пры загарку…

За тымжа у сіолахъ нашыхъ пражывая таквѣля ціомны людъ. Ні хто тамъ ня умѣя добра памалицца Бог͆у, прачытаць разумную ксіонжку, альба законы якія, а праклятая г͆арелка заливая да рэшты ўсимъ мазг͆ѝ, дыкъ што робицца у г͆óлавахъ тоя и у г͆аспадарцы. Школы правя ня убачышъ, ани саду ля хатъ, а толька карчма тарчыць на пѣршамъ мѣсцы, г͆дзѣ сабѣ Шмэрка звіў ціоплая г͆няздо… На улицы вускай г͆разь и смуродъ страшны, а свиньни валочацца усюды и рыюць. У хатахъ тожа сама, бо народъ зъ парасятами, да зъ кура̀ми жывѣ разамъ, адъ чаг͆о тамъ часта хвароба и паморы; блохъ и ўсякай иной брыдасьци поўна, а людзи ня мыты, ня часа̀ны соваюцца зъ кута у кутъ, зъ люльками альба папяросами у зубахъ[2] у падраныхъ рызьнякохъ, якъ старцы якія… у дабавакъ злог͆а, будынки усюды пастаўляны бязъ толку, ня ўлиніи, той

  1. Глядза № 200 ст. падъ заг͆лўіемъОтголоски“.
  2. Даказана научна, што г͆дзѣ мног͆а пьюць, тамъ мног͆а и кураць, што воба нало̀ги тыя ра̀замъ плятуцца на г͆рэшнымъ свѣця.