Старонка:«Выбираймася у прочки»! (1896).pdf/21

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Разумѣяцца, у томъ краи паўночнамъ, даліокамъ, жыць можна, зўлаща таму хто щыры до працы, бог͆абаязны, цьвярозы, а ўдабавакъ прыйдзя тамъ зъ розумомъ и зъ патребнымъ запасамъ уласныхъ г͆рошы; аля дурню яко̀мусь, г͆ультаю, пьяницы г͆о̀ламу тамъ толька скарэй прапасьци, и хоцьбы хто хацѣў вярнуцца, то ужо пэўня ня патрапиць. Паўтараю: толька дурносьць народу тутейшаго, ѣстъ прычынаю той маніи качаваньня за свѣтъ зъ свайго ро̀днаго краю, бо водлуг͆ъ заг͆раничныхъ Г͆асударствъ, у нашамъ Заходнямъ краи[1], насялення мѣншъ у шэсьць альба у сѣмъ разъ, за тымъ ни якай цясноты ня машъ, и доўг͆а треба ждаць, пакуль на праўду цѣсна станя, якъ на прыкладъ у Нѣмцахъ, у Франціи и у друг͆іхъ народаў.

У насъ народъ хоць падзяліў сядзибы даўнія, аднакъ мог͆бы яще жыць у добрымъ быця, кабъ мѣў розумъ. Нямѣцкіе сялѣне кали маюць 10 марг͆оў поля, то жывуць дастатна, мерамъ якъ нашы пановя дзѣдзичы у маіонткахъ: муруюць сабѣ прасторныя камяницы, маюць у нихъ пакои прыбраны хвасьлива, зъ ксіонжками и г͆азэтами на стала̀хъ, бо г͆аспадарства у нихъ научная, а яны самы адукаваны добра, цьвярозы, ащендны, сумленны и вѣльми працавиты.

Кали хто г͆этаму ня павѣрыць, то нѣхъ прачытая свѣжу абъ томъ вядомасьць у Пицярбург͆скай г͆азэця

  1. Г͆уберніи: Виляньская, Мѣнская, Гродзяньская, Ковяньская, Вицябская, Маг͆илеўская, Кіяўская, Падольская и Валыньская.