Старонка:«Выбираймася у прочки»! (1896).pdf/18

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

На тоя баламуцтва зирнула наканѣцъ начальства, вѣляна слядзиць за падстракацялями и асьцярагаць народ, кабъ ня блудзіў дурна и ня рабіў сабѣ тымъ шкоды; аля хоць разумнѣйшыѣ слухаюць, вог͆улъ ня пярастаѣ чаўпци сваіо на ўсѣ лады, дыкъ и задумаў я разтлумачыць народу чыстую праўду.

III.

Аляжъ запытаюць цикавы: Кали г͆утарка абъ Томскъ ня праўдзива, то якжа маг͆ла яна паўстаць ни зъ таго ни зъ друг͆ог͆а, бязъ ниякай прычыны?

На тоя атвѣтъ: праўда што водлуг͆ъ Ка̀зки „ня бывая агню бязъ дыму“, затымъ и байку абъ дармавыя баг͆ацтвы Томска, спляли людзи ня зничо̀г͆а, да таквѣля пліотка г͆лу̀пая и будзя жутка, Калѝ, якъ той кажа, „аг͆лѣдзицца Малахъ, што трасца у зубахъ“…

Яще нябошчыкъ Монарха нашъ Аляксандръ III, разузнау̀шы што народу шмат выяжджая дурна зъ Яг͆о царства за мора, кабъ тамъ прападаць, выдаў 13 іюля 1889 г͆оду указъ абъ том, што кали хто изъ сялянъ, альба мящчанъ, бяздомныхъ, но маючых запасъ г͆рошы захоча ѣхаць, исялицца на свой счотъ на казіонныхъ зямляхъ, то можа абъ томъ прасиць уладзу, и такимъ истотна, празначана выдзяляць участки на-Сибиры, альба на друг͆іхъ даліокіхъ <span title="пустыхъ">пу-