Старонка:«Выбираймася у прочки»! (1896).pdf/17

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

друг͆іѣ же мястъ научыцца яког͆а рамясла, альба стаць у заработки у фабрыку, чы у дворъ пры г͆аспадарцы, толька надстаўляюць вушы кабъ пачуць якъ г͆дзѣ што сарваць бязъ працы.

Отъ и пачули адъ злыдняў абъ Томскія дармавыя баг͆ацствы и туды намѣраны пѣрци, няразабраўшы растаропна у чом дзѣла. Тую вѣсьць, разумѣяцца, разпусьцили знарокъ вошусты, жулики, знаюшчыѣ дурно̀сьць народу, кабъ мѣць зъ няг͆о няг͆одную карысьць, бо хто записываяццä у нихъ, мусиць имъ плациць г͆рошы сколька можа[1].

Тая навина пашла якъ зараза па сіолахъ и народу мэрамъ у г͆алавѣ заму̀цилася адъ надзѣй на раскошная жыцьця у прочкахъ. На бяду ходзиць пліотка, што будта ужо мног͆а людзѣй паѣхала у Томскъ, што у два мѣсяцы нажыли ужо сабѣ тамъ па Соракъ штукъ раг͆атага скоту (!), столькажъ канѣй (!) дык и прызываюць будта письмами міръ, кабъ туды „хоць бы ракамъ поўзъ“ „багацѣць и панаваць!..“

  1. Угорадзя Ягумяни, мѣнскай Г͆уберніи дазнана, што тамъ ня даўна дурыли и записывали народъ на пярасялення вошусты: Паўтарацки „крывы“, Журайски, Прохароу и другіѣ. Чытай абъ томъ у Газеця „Минскій Листокъ“, за 1895 годъ, № 63. Прыпомнимъ яще, што утомжа Ягумянскомъ уѣзьдзя у 1884 гаду нѣки вошустъ Дашкевичъ, такъ сама звіоў многа народу и правицяльства мѣла многа зъ тымъ кло́пату, пакуль ня саслали злыдыя у Сибиръ.