Старонка:«Выбираймася у прочки»! (1896).pdf/19

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

<span title="пустыхъ">стыхъ даліокіхъ пустыхъ акраинахъ царства, ня дарамъ аднакъ, а на выкупъ, зъ нѣкаторыми да часу льготами. Отъ и ўсіо!

Абъ томъ Царскомъ законя, усяки, мястъ слухаць абятницъ вошустаў, якъ растуць дули на вѣ̀рби, можа прачытаць у ксіонжцы, нахадзящайся у кажномъ Валастномъ Праўленни, падъ заглаўямъ: „Сборникъ разъясненіи Сельскаго Вѣстника, по дѣламъ Сельскихъ Обывателей[1].

Зъ тыхъ поръ жаднаг͆о друг͆ог͆о за̀кону абъ пярасяленьни Царъ нашъ ня выдаў, а цяпѣрашни рухъ пярасяленьчы разбудзили, якъ сказана, вошусты, кабъ ашуканствамъ цяг͆нуць зъ ціомнаг͆о народу карысьць; яны то падмаўляюць ицьци у прочки нѣдзь куды, за нябывалымъ счасьцямъ, бо усюды чалавѣка на свѣця ждже праца, а чымъ іонъ розумнѣйшы и сумленнѣйшы тымѣ и счастліўшы будзя. Падробнасьци абъ томъ, якимъ спосабомъ у бацькаўщынѣ жыць и працаваць треба, скажу яще на канцы маѣй ксіонжки, а пакуль тоя, мушу разталкаваць што за таки край абяцаны, Томская г͆убернія, будта малакомъ и міодамъ плывущы.

Отажъ, ляжыць іонъ у Сибиры, у паўночна-усходняй старанѣ царства русскаг͆о, адлег͆лы адъ тутэйшаго краю маль на 6,000 віорстъ, за г͆арами, за лясами, за шырокими вадами, куды можна будзя упраўдзя даѣхаць па жалезнай дарозя, якъ яіо збудуюць колись, аднакъ

  1. Г͆лядзи пункты 1688 до 1690, стар. 248.