Старонка:«Выбираймася у прочки»! (1896).pdf/16

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

умѣя. Адзинъ дро̀ва рубиць, альба зямлю па̀ша, други пиша альба учыць, треци ѣсьци варыць, той друкуя ксіонжки, г͆андлюя, инны̀ лечыць, г͆эны имшу правиць, альба судзиць, рондзиць и т. д. и усѣ яны робяць дзѣла добрая, а злы толька той, хто прагня ляжаць на бо̀ку и ўсяг͆о заздросьциць ближняму, забыўшы, што бо͆гацьця у Бог͆а“!

Трудзѣмасяжъ якъ хто можа, и ня спихайма ро̀днаг͆о хлѣба зъ лапаты, дыкъ усѣ сыты станямъ, бязъ патребы лишняй ро̀скашы, бо ѣй и вѣра хрыстова намъ забараняя. Нятой счасьливы хто у саѣця, пры залатымъ загарку, зъ пярсьціонками на пальцахъ ходзиць, аля хто зъ працы рукъ, чы г͆алавы̀ мая скромны бытъ, да чыстая сумлення, каторая становиць найдаражейшы скарбъ чалавѣка.

Дау̀нѣй якъ на свѣца вымо͆ги были мѣньшы и патребы, а маладзіожъ слухала старыхъ и ўся сямья рабила у хату, дыкъ и Бог͆ъ спорыў усяму и жы̀лася шырай. Аля па увальнѣньни адъ падданства, новая разпушчанная пакаленьня парвала зямлю на кава̀лачки, набудавала бабыльскихъ халупъ г͆уста, дзѣ ля пажару хыба, и митренжыцпа ля нихъ, бо жаль кинуць ихъ и ицьци у заработкі; а тымъ часамъ найшли трудные г͆ады, збожа саўсимъ танна стала и г͆аспадару толька разумнаму и зъ запасамъ можна якъ нибудзь пракидацца. Адъ тыхъ прыг͆одъ прыг͆алели маль усѣ, а якъ пьяницамъ и ня маральнымъ, бязъ ушчуньня, зрабилася куса, дыкъ пачали красьци, наватъ кони у сваихъ братоў сялянъ и цяпѣръ поўны астрог͆и здаровыхъ дзяцюкоў за зладзѣйства; дру-