Старонка:«Выбираймася у прочки»! (1896).pdf/14

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

пѣръ смаляць хлопцы и дзяўчата, маль адъ дзяцинства и нихто г͆этай сваяволи ня забараняя.

Зло тожа вяликая, што адзѣжу народную, пава̀жную, уласнаго выробу, паскидали и напранули курты да сукни фабрычныя а, былины, абрады и пѣсни старасьвѣцкія забыты и пяюцца салдацкія, няпрыстойныя, што ажъ вушы вянуць слухаўшы ихъ; дыкъ якояжъ дзива кали цяпѣръ ни водна дзѣўка на сваіомъ вясѣліи на дзяжу ня сядзя… Да яще выдумали спраўляць свадзьбы у пятницы (!), у дзѣнь смѣрці Бог͆а нашаг͆о Язуса Хрыста, и кали друг͆ія хрысьціяня моляцца и по̀сьцяць, вясѣльники нашы жруць мяса, пьюць да бязпамяци и зъ пьянства блуду поўна…

Даўней николи таго ня была!.. Отажъ ясна, што пры такомъ станя здзичанья абы̀чаю у народзя, ня можна и падумаць абъ узросьця яг͆о заможнасьци, бо тоя прыходзиць толька празъ цнатливую и разумную працавитасьць, а Бо͆гъ ня можа бла͆гаславиць лянивай и дабравольна сябѣ псующей г͆рэхамъ талпѣ.

Отъ г͆дзѣ прычына таг͆о што народу ня милы сваи уг͆лы святыя, адъ прашчураў дзядзичаныя и што іонъ заслышаўшы байку абъ дармо̀вымъ скарбя за тысячами віорстъ, г͆атоў тамъ бресьци, як зваріяваны, ўздаг͆онку.

Но за г͆эту разг͆ука̀ную хцивасьць мусиць яму стацца шматъ г͆оршъ, кали мястъ зарабляць, учыцца, прамышляць якъ жыць честнымъ трудамъ у зямѣльцы роднай, трациць толька часъ дараг͆ѝ на карчомныя г͆утарки и