Старонка:«Выбираймася у прочки»! (1896).pdf/13

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

тотажъ пьянства у сіо̀лахъ, ня тутъ кажучы, цьвицѣ якъ макъ, распуста укаранилася паўшехная, дзѣўки скромнай, пра̀вай цяпѣръ са свѣчкаю ня найци у сялѣ, бо маль усѣ сваявольны, а маладзики карчомники, таквѣля зняважаюць бацькоў, г͆лумяцца надъ старыми, зводзяць дзяўчатъ, працаваць щыра и зарабляць ня рады, дыкъ и заможнасьци праўдзивай нямашъ, бо „маци зямѣлька такъ ро̀дзиць, якъ ѣй г͆аспадаръ г͆о̀дзиць“, а г͆аспадаръ толька зъ помочью Бога можа наладзиць добра свой варстатъ!

Большъ якъ трыдцаць летъ таму назадъ, народъ увольня̀ны адъ падданства, мястъ цывилизавацца, стаў, кажучы щырую праўду, бязбожнымъ и здзичалымъ[1], а заздрасьць баг͆ацьця закружыла яму го̀лаву саўсимъ.

Даўни патріархальны абычай у хаця минуўся, старыхъ ня слухаюць, ня шануюць и наватъ гоняць прочь разпустныіе маладзики. Родныіе браты пры дзяльбѣ бацькаўшчыны г͆рызуцца зъ сабою г͆решна и зъ гэнай склыки здараюцца часта краминалы: братабойства и бацькабойства, альба ня знаныя тутъ даўнѣй пажары адъ падпа̀ливаня, празъ мсьцивасьць, хоць, праўда, г͆араць часта сіо̀лы и адъ няасьцярожнасьци зъ аг͆ніомъ, астаўляныхъ бязъ дазо̀ру дзяцѣй, да празъ паг͆аныя папяросы, которыя ця-

  1. Хтобы абъ томъ вонтпіў, нѣхъ прачытая довады, друкавены празъ само духавѣнство. Глядзи „Минскія Епархіяльныя Вѣдомости“ за 1889 годъ, №№ 4 и 5.