Старонка:«Выбираймася у прочки»! (1896).pdf/12

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

шкода имъ са̀мымъ и цэламу кра̀ю, бо наватъ сялянѣ заможныіе, имѣющыіе грунты уласныіе думаюць пакинуць ихъ и ѣхаць у Томскъ за бог͆ацьцямъ (!) и пакуль што, прадаюць за бязценакъ скацину и ўсякую рухомасьць.

Ачы вѣ̀дая народъ хто яму устроіў тую зг͆убную прыслуг͆у? у якую іонъ бяду̀ лезя? и адъ куль паўстала усіо тоя баламуцтва? Отажъ я разтлумачу сумленна̀ ўсіо дзѣла.

Кабъ народъ быў г͆раматны якъ трэба и уцьвѣржаны добра у вѣры хрыстовай, то быўбы цьвярозы, ащендны, маральны, працавіты, знаўбы вартасьць дараг͆ую часу и тую праўду старасьвѣцкую што: „бязъ працы ня ѣсьци калачы“; такъ яго таг͆ды ни хтобы ня падашукаў ня звіоў бы иняпажывіўсябъ дурно̀сцью яго.

Зъ ласки Бога и Манарха даны ужодаўно сялянамъ шырокія правы свабодныхъ абывателей, аднак г͆рамата у народзя развита саўсимъ сла̀ба, а што значыць обычайнасць, працавитасьць абъ томъ яще мѣншъ свядомы іонъ, зўлаща, што на адну школу зъ ксіонжками, прыходицца можа трыдцась карчомъ зъ г͆арелкаю[1]!

  1. „Хвалиць Бога“! цяперъ Манарха нашъ, штобъ сутрымаць пьянства у народзя, выдаў законъ абъ казіонныхъ кабакахъ. Затымъ ко́рчмы маюць закрыцца, а у кабакохъ будзя прадавацца, па дарагой цанѣ, гарэлка пячатана, толька на вынасъ, якъ у крамя, и тутъ ня будзя дазволяна ниякихъ пьяныхъ зборыщъ.