Старонка:«Выбираймася у прочки»! (1896).pdf/10

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

II.

Вѣльмижъ нѣшта кѣпскія г͆адакѝ настали!

Няубачышъ, ня паслышышъ ни чог͆а добраг͆а, таквѣля г͆рэшную работу, дурную г͆утарку, злую навѝну, якъ будта у нашай ро̀днай зямѣльцы ня машъ ужо прастору жыць выг͆адна, зъ Бог͆амъ, и баг͆ацець цно̀таю, ро̀зумамъ да хлѣбам!..

Кажнаму якъ бы то усяг͆о скупа стала; усѣ праг͆нуць дастатку бязъ мѣры, адзинъ другому заздросьциць ня вѣдая таго, што усимъ ня быцьжа роўными: ни силай, ни ўзростамъ, ни здароўямъ, ни вѣкамъ, ни маіонткамъ, ни станамъ, ни ўласьцью, бо разницы Бог͆ъ прызаконіў, кабъ были на свѣця людзи старшыѣ и младшыѣ, заможныѣ и мѣньшъ засобныѣ, работники и учоныѣ, слуг͆и и хлѣбадаўцы, Манархи и ихъ падданыѣ зъ права̀ми абываталей ро̀дного кра̀ю.

Охъ! якояжъ г͆эта вяликая, святоя сло̀ва: ро̀дны край! да трэба толька зразумѣць яіо и, зъ чесьцью, г͆лыбока хаваць у сэрцы!

Аляжъ людзямъ ціомнымъ, бязъ маральнасьци, заздроснымъ на чужоя, чураюшчымся шчырай працы, ня прыйдзя наватъ у г͆óлавы, якоя яны сабѣ зло мно̀жаць, выг͆лядывая ціонгля за родныя варо̀ты, кабъ толька г͆дзѣ нибудзь пажывицца да̀рам…

Зямѣ̀лька наша маци, насякла кроўю и потамъ прэдкаў, жывицѣ̀лька наша! даждалася цяпѣръ таго, што ей