Перайсці да зместу

Спадчына (1922)/VI/Ястраб, лісіца й певень

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Сваякі Ястраб, лісіца й певень
Байка
Аўтар: Янка Купала
1922 год
Кажух і вата
Іншыя публікацыі гэтага твора: Ястраб, лісіца й певень.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ЯСТРАБ, ЛІСІЦА Й ПЕВЕНЬ.

Неяк стрэўшыся няўмысьне
Ястраб і лісіца з пеўнем,
Пачалі яго прасіці,
Каб быў ласкаў, ды што сьпеў ім.

— Ты, так кажуць—як мы чулі,
Маеш голас, бы жалейку;
Дык запей нам—мы заплацім,
Не паскупімся капейкай!

Певень выслухаў, дый кажа,
Як прыстала ў яго стане:
— Ўсё гатоў вам сьпець паночкі,
Нават… «вечна спачываньне!».

1913 г.