Спадчына (1922)/VI/Селянін і конь

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Дэпутаты й грамадзяне Селянін і конь
Байка
Аўтар: Янка Купала
1922 год
Груган і салавей
Іншыя публікацыі гэтага твора: Селянін і конь (Купала).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




СЕЛЯНІН І КОНЬ.

Пад гарою ў селяніна
Конь прыстаў дарэшты:
Бедны змучыўся, ні з месца,
Хоць яго зарэж ты!

Селянін ужо і ласкай:
«Но! Цягні, вашэці!
Бо інакш, напішуць брыдка
Аб табе ў газэце…»

А яму конь: «Няхай пішуць,
Раз такой натуры,
Адно ты пакінь пісаці
На маёй-жа, скуры!»

1913 г.