Перайсці да зместу

Спадчына (1922)/VI/З нуды

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Прыпеўка З нуды
Верш
Аўтар: Янка Купала
1922 год
Фэлькава вясельле
Іншыя публікацыі гэтага твора: З нуды.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




З НУДЫ.

Нудна… Штосьці ломіць косьці,
Ныюць жалем грудзі,
На надвор’е выйду, гляну,
Мо‘ уцешней будзе.

Ўзяў апратку, кінуў хатку,
На сяло выходжу,
Там-сям лажу, свата, свацьцю,
То куму знаходжу.

Пад ваконца, дзе больш сонца,
Дзевачкі зышліся,—
Дружка ў дружку, як сасонкі,
Пазірай—дзівіся!

Бровы, вочкі, губкі, шчочкі
Аж завуць к пакусе,
Грудзі пульхны, як пампушкі,
Не адходзь—любуйся!

Ой, дзяўчаткі! хоць вы гладкі,
Быццам маляваны,—
Не хацеў-бы я папасьці
Ў вашыя кайданы.

З вамі жарты—не з паўквартай,—
Згінуў—толькі глянуў,
Будзь пры памяці, цьвярозы,—
З вамі будзеш п’яны,

З сэрца ранак і жаданак
Ня збыць і сякерай;
Ці быў з вамі, а ўжо гінеш,—
Любіш вас бяз меры.

І ахвоты да работы:
Ня прыдбаці з вамі…
Ох, сваю вяліку сілу
Знаеце вы самі!

1907 г.