Спадчына (1922)/IV/Ня судзіла доля

З пляцоўкі Вікікрыніцы
* * * (Гэй, ты, дзяўчына…) Ня судзіла доля
Верш
Аўтар: Янка Купала
1922 год
А яна…
Іншыя публікацыі гэтага твора: Не судзіла доля.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




НЯ СУДЗІЛА ДОЛЯ

Ня судзіла ты мне, доля,
Быці рэчкай сярод скалаў,
У якой яна-бы вочкі
На паранку умывала.

Ня судзіла ты мне, доля,
Быці сонцам над крыніцай,
У якім яна-б сушыла
Ад сьлёз беленькае ліца.

Ня судзіла ты мне, доля,
Быці ветрам з-пад нябёсаў,
Аб які яна-б часала,
Заплятала свае косы.

Не судзіла ты мне, доля,
Быці птушкай у садочку,
Да якой яна-б паслухаць
Песьню вышла з церамочку.

Ня судзіла ты мне, доля,
Хоць далёкай зоркай быці,
На яку яна-б зірнула,
Мо’ хоць раз, хоць раз у жыцьці.

3/I—15 г.