Перайсці да зместу

Спадчына (1922)/I/Сярод разьюшаных сатрапаў

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Новы Год Сярод разьюшаных сатрапаў
Верш
Аўтар: Янка Купала
1922 год
На Сход!
Іншыя публікацыі гэтага твора: Сярод разьюшаных сатрапаў…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




СЯРОД РАЗЬЮШАНЫХ САТРАПАЎ…

Сярод разьюшаных сатрапаў,
Паганы зладзіўшы хаўрус,
Свае таргуюць і чужыя
Табой, няшчасны беларус.

Дыхнуць свабоднымі грудзямі
Й зірнуць арліна не дадуць,—
На ўзьлёты дум кладуць аковы,
Як на рабоў сьляпых кладуць.

Здушылі, збэсьцілі ўсё чыста,
У чорнай яве, ў зводных снах,
Што ад прыроды шлях свой мела,
Што к сонцу мела вольны шлях.

На зьдзек прадажныя прарокі
І на гніцьцё у царстве цьмы
Вядуць аплучаныя тоўпы
Пад стогны вечныя турмы.

Над пакаленьнем неакрэпшым,
Над бедным краем-сіратой.
Груган з начніцаю сьляпою,
Банкет спраўляюць чорны свой.

Таўкуцца душы скамянелы,
Крывавы пот цячэ са шчок,
А ўсьлед над імі і за імі
Імчацца гібелі наўскок.

Нідзе ні ладу, ані праўды,
Званы хаўтурныя зьвіняць…
О Божа! ты хоць заступіся
Й ня дай да рэшты нам сканаць!

10/VI—14 г.