Спадчына (1922)/I/На Сход!
Выгляд
← Сярод разьюшаных сатрапаў | На Сход! Верш Аўтар: Янка Купала 1922 год |
Цару неба й зямлі → |
Іншыя публікацыі гэтага твора: На сход! |
НА СХОД. На, сход, на ўсенародны, грозны, бурны сход Як роўны йдзі жыхар між роўных жыхароў, Аб вечным катаваньні, зьдзеку далажы, І аб раскопаных магілах не забудзь; Як гналі пот з цябе паны і каралі, І як крываўлюць раскаваные рабы, Як Бацькаўшчыну тваю рэжуць на кускі. Аддаці ўсё на суд, на ўсенародны сход 29/X—18. |