Перайсці да зместу

Сонечны паход (1929)/Помніш?!

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Песьні маёвыя Помніш?!
Верш
Аўтар: Міхась Чарот
1929 год
Песьня
Іншыя публікацыі гэтага твора: Помніш?! (Чарот).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ПОМНІШ?!

Помніш, помніш, калі у гарбарні
Пра нядолю складаў свой верш?!
А цяпер, сонцавеючым раньнем,
Ты весела пяеш.

Ты калісь гаманіў з варстатам,
Каб скалыхнуць беларускую гаць…
Толькі Капыля закураная хата
Магла цябе загартаваць.

Праца, змаганьне, змаганьне і праца
Акрылялі бунтарскі твой дух…
Хай глядзяць, куды могуць узьняцца
Нашай вёскі гарбар і пастух.

Хай глядзяць — ня зьніклі крыніцы
На абшарах спрадвечных балот…
Зараз, зараз павінны зьліцца
Ў акіян жыцьцятворчых вод.

Няхай сьпеў нясецца вясёлы
Па-над лесам густым, у палёх,
Няхай будзіць вёскі і сёлы,
Над якімі туман паразьлёг…

Бач, на волі ад веку забраны,
Хутка ня будзе дроту і меж…
Помніш, помніш, калі у гарбарні
Пра нядолю складаў свой верш?!