Перайсці да зместу

Снапок (1910)/Прыйшла ў цэркву раз бабуля, сьвечэк накупіла…

З пляцоўкі Вікікрыніцы
⁂ (Два майстры, знаць бацька з сынам…) ⁂ (Прыйшла ў цэркву раз бабуля, сьвечэк накупіла…)
Верш
Аўтар: Альберт Паўловіч
1910 год
⁂ (Што пяць вёрст, то ўжо вядома: карчма зараз будзе…)
Іншыя публікацыі гэтага твора: Прыйшла ў цэркву раз бабуля, сьвечак накупіла…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




∗          ∗

Прыйшла ў цэркву раз бабуля, сьвечэк накупіла
І дзе быў святы абраз ўсюды іх ляпіла;
Пара сьвечэк застаецца — дзець куды ня мае:
„Ага! — трэба йшчэ Мікіце“, стала і шукае.
Во Сьвятога ўжо Мікіту знайшла баба скора
(Той заняты: збароў чорта, нечымсь яго порэ).
Запаліла сьвечкі, ставіць адну ля Сьвятога,
А другую лепіць чорту не зважаўшы многа.
Бачуць людзі і ёй радзяць, каб там не ляпіла:
„Што ты,“ — кажуць, — „робіш баба: тож нячыста сіла!“
Абярнуўшысь, тая кажэ: „не судзіце, людзі,
З нас ніхто ня знае добра, гдзе па сьмерці будзе:
Чы у небе, чы у пекле скажуць векаваці,
Мець прыяцеля трэ ўсюды, каб нам мог спрыяці!“