Снапок (1910)/Што пяць вёрст, то ўжо вядома: карчма зараз будзе…

З пляцоўкі Вікікрыніцы
⁂ (Прыйшла ў цэркву раз бабуля, сьвечэк накупіла…) ⁂ (Што пяць вёрст, то ўжо вядома: карчма зараз будзе…)
Верш
Аўтар: Альберт Паўловіч
1910 год
Ружжо
Іншыя публікацыі гэтага твора: Што пяць вёрст, то ўжо вядома: карчма зараз будзе…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




∗          ∗

Што пяць вёрст, то ўжо вядома: карчма зараз будзе,
Бо пяць вёрст кавалак добры — сепачыць рады людзі.
Во, па шляху з рынку двое, воз за возам сьледам,
Памаленьку ціха едуць гаспадар з суседам.
УОт так едуць сабе ціха, з рынку; грошы маюць.
Ляглі пузам на саломе, дрэмлюць, спачываюць!
Едуць, едуць дый паснулі у глыбокай думе.
Скора з іх адзін схапіўся, клічэ: „сьпіш ты, куме?“
— „Што гаворыш“? — сусед кажа. — „Ці ты сьпіш — пытаю“.
— „Дзе ты бачыў — дрэмлю толькі, думкі адганяю.“
— „Абач, браце, дрэмаць годзе! глянь насупроць неба:
Як ты лічыш, колькі к небу вёрстаў ехаць трэба?“
— „А Бог яго сьвяты знае і добрые людзі;
Як здаецца, то ня болей, а с пяток дык будзе!“
„Што ты, куме, хіба баба табе набрэхала:
Каб было пяць вёрст, як лічыш, дык карчма-б стаяла!“