Перайсці да зместу

Смяротнасць пры хірургічных захворваннях і змаганне з ёю/Хваробы селязёнкі

← Язва страўніка Смяротнасць пры хірургічных захворваннях і змаганне з ёю
Хваробы селязёнкі
Аўтар: Савелій Рубашоў
Заключэньне →

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Хваробы селязёнкі.

Хірургія селязёнкі не зьяўляецца асабліва важнай у колькасных адносінах, але яна можа нам даць некаторыя цікавыя лічбы.

У аўтароў з малымі лічбамі процант сьмяротнасьці пры спленэктоміі даволі значны.

Юдзін14 выпадкаў5 сьмярцей35 проц.
Вазьнясенскі8 "3 "37 "
Мартынаў7 "3 "42 "
Ранцы[1]14 "2 "14 "
Бэер90 "28 "30 "
Окіншэвіч30 "3 "10 "
Джыбсон 1908 г.61 "12 "18 "
Фінкельштэйн64 "26 "39 "
Мэйо337 "34 "10 "
Мой матэрыял7 "2 "28 "

У Мэйо мы знаходзім яшчэ такія лічбы:

Гемолёг. жаўтуха225 выпадкаў10 сьмярцей4 проц.
Злаякасн. анэмія154 "22 "14 "
Тромбопэнія120 "9 "8 "
Сэпт. спленомэгалія27 "7 "25 "
Хвароба Банці39 "4 "10 "

Усе гэтыя лічбы, датычныя вальляка і хвароб селязёнкі, вельмі цікавы ў тым сэньсе, што яны дэмонстрацыйна сьцвярджаюць такі момант: чам большая спрактыкаванасьць хірурга і чым больш засяроджваецца ў яго матэрыялу, тым меншай бывае сьмяротнасьць.

З захворваньняў мачапалавых органаў я спынюся на каменнай хваробе і на гіпэртрофіі простаты.

Уяўленьне пра сьмяротнасьць пры опэрацыях камянёў нырак можна мець ад параўнаньня наступных лічбаў, узятых без асаблівага выбару.

Фёдароў345 выпадкаў26 сьмярцей7,5 проц. сьмяр.
Багаслоўскі222 "11 "5,4 " "
Спасакукоцкі 5,7 " "
Штых23 "0 "0 " "
Джыбсон19 "1 "5 " "
Залога12 "1 "8 " "
Больніца імя Дастаеўскага12 "1 "8 " "
Чайка1,28 " "

Гэты процант 25-30 год таму назад быў большы, у Узраэля ён быў роўны 12,5 проц.

Рашаючым момантам і тут зьяўляецца больш раньняя зварачальнасьць хворых за хірургічнаю дапамогаю і лепшы стан; у тых самых хірургаў пры двух-бакавых камянях нырак процант сьмяротнасьці значна большы.

Кюстэр35 проц.
Фёдараў33,3 "
Ледэ34,5 "
Чайка33,3 "
Буль25 "

Або я магу падаць для параўнаньня дзьве статыстыкі, дзе ясна відаць значэньне ня столькі самога хірурга, колькі стану хворых.

ФёдараўСпасакукоцкі
Піэлётомій100- 1 проц. сьмярот.Піэлётомій60- 0 проц. сьмяр.
Нефротомій69- 22 " "Нефротомій- 6 " "
Нэфрэктомій115- 12 " "Нэфрэктомій- 9,5 " "
Урэтротомій42- 0 " "Урэтротомій- 14,5 " "

Камяне мачаточніка — паводле матэрыялаў Вазьнясенскага за апошнія 5 год — далі на 121 выпадак опэрацый (зборная статыстыка) — 5 проц. сьмяротнасьці.

Лячэньня каменнай хваробы мачавога пузыра робіць таксама пэўныя посьпехі; вось для ілюстрацыі некаторыя лічбы:

Расія
1858 г.78 хворых8 сьмярцей10 проц. сьмяротнасьці.
1892 г.1.765 "145 "8 " "
1902 г. г.4.065 "296 "7 " "
1912 г.7.389 "349 "4,7 " "

Для ілюстрацыі пасьляопэрацыйнай сьмяротнасьці я сабраў за гады 1872—1891 — 953 больнічныя выпадкі са 105 выпадкамі сьмерці, што складае 11 проц. Якаўлеў дае з гэтага-ж (і больш даўняга) пэрыяду больш высокія лічбы.

на 11.165 памежжавых камнесячэньнеў13 проц.
на 902 сярэдзінных "11 "
на 130 высокіх сячэнняў пузыра20 "

Але ўжо пачатак нашага стагодзьзя дае пры літотоміі ў дзяцей лічбы ў 7-8 проц. (Александраў, Лезін 1901 г.) Фрэйер у 1928 г. публікуе 1 проц. сьмяротнасьці на 200 опэрацый у дзяцей.

За выключэньнем запушчаных выпадкаў, літотомія цяпер не павінна даваць колькі-небудзь значнай сьмяротнасьці.

Разгледзець матэрыял пра сьмяротнасьць пры простатэктоміях цікава таксама і з пункту гледжаньня некаторых вывадаў, якія гэты матэрыял дазваляе зрабіць. Хворыя, з якімі даводзіцца мець справу — гэта старыя людзі, організм якіх зьнясіляецца, апрача таго, у залежнасьці ад уросэпсісу. З прычны гэтага ня дзява, што пры простатэктоміі бывае значная сьмяротнасьць.

У 1912 г. я, на падставе вялікіх лічбаў, атрымаў для простатэктоміі надлабк. 13 проц. сьмяротнасьці, простатэктоміі прамеж. 6,8 проц. сьмяротнасьці.

Цукеркандль[2] у 1911 г. на конгрэсе ў Лёндане даў такія лічбы

для простатэкт. надлобк.18,79 проц. і для
простатэктоміі прамеж.9,5 проц.

Якія-ж лічбы мы маем цяпер? На падставе падліку 6.370 выпадкаў простатэктоміі надлобк. сярэдні процант сьмяротнасьці ў 10 аўтароў (я бяру сярэдні процант за апошнія гады,) — зьяўляецца роўным 8,9 проц.

Я хацеў-бы зьвярнуць увагу на два моманты: значэньне падбору матэрыялу, спрактыкаванасьці хірурга і паказаньняў да таго ці іншага ўмяшаньня.

Найменшыя лічбы, якія ёсьць у зьмешчанай вышэй табліцы — Дэвіс 2 проц., Томбсон-Уокер 4,4 проц., адносяцца да прыватных хворых з тым, каб добра паказваць значэньне раньняга звароту хворых і параўнаўча добрага стану організма.

Для дэмонстрацыі спрактыкаванасьці хірурга я падам наступныя лічбы: у 1912 г. пры сярэдняй лічбе сьмяротнасьці для простатэктоміі і надлабк. у 13 проц. — 18 проц., Фрэйер на 1000 выпадкаў меў 5,5 проц.; Мойнінген — на 100 выпадкаў — 8 проц.

Пры сярэдняй лічбе для простатэктоміі прамеж. у 6,8 проц. — 9,5 проц., Юнг на 450 выпадкаў меў 3,7 проц. сьмяротнасьці.

Ня менш паказальнай зьяўляецца такая таблічка:

Фрэйер меў на першыя45 выпадкаў11 проц. сьмяротнасьці
" на наступ.110 "10 " «
» " "170 "9,4 " «
» " "203 "8 " «
» " "322 "7,5 " «
» " "200 "4,2 " "
Юнг меў на першыя70 "3 " «
» на наступ.185 "3,7 «
» " "229 "3 " «
» " "103 "0 " "

Далей ідзе пытаньне пра паказаньні да ўмяшаньня. Двохмомантную опэрацыю многія аўтары разглядаюць цяпер, як спосаб зьмяншэньня пасьляопэрацыйнай сьмяротнасьці. Для прыкладу возьмем лічбу Кютнэра — у якога пры аднамомантнай опэрацыі было 8 проц. сьмяротнасьці, пры двохмомантнай — 6 проц. Але пры іншых паказаньнях, калі двохмомантная опэрацыі пакідаецца толькі для самых цяжкіх выпадкаў, яна можа даць і процілеглыя лічбы. Так, Штых, маючы пры простатэктоміі 10,8 проц. сьмяротн. — атрымлівае ад першага моманту толькі высокага сячэньня пузыра — 30,8; Тэйш пры 4,5 проц. сьмяротнасьці, ад двохмомантнай опэрацыі атрымлівае 28 проц. і г. д.

Захворваньні канцавін становяць сабой вельмі рознастайную групу, каб можна было злучыць іх разам. Таму для агульнай характарыстыкі я падам некаторыя германскія лічбы. З табліцы ясна відаць розьніцы паміж небясьпекаю захворваньняў паасобных тканак канцавін.

ГадыЛік выпадкаўСьмярцейПроц. сьмяротн.
Хваробы касьцей (бяз сухот)192322.9196922,5
« 192426,9126852,1
»192528.4886972,4
« 192630.9936652,1
Хваробы суставаў (бяз сухот, рэўматызму, падагры)1923328.9943241,1
»192436.7962870,8
« 192545.7253300,7
»192649.3343120,6
Захворваньні цягліц, сухажылаў сьлізьнічных кішэнь192313.879580,4
« 192417.190590,3
»192520.235620,3
"192620.891610,3

Мой матэрыял расстройстваў жыўленьня канцавін такі:

Верхняя і ніжняя канцавіна

Расстройствы жыўленьня.

Судзінныя
Лік выпадкаўОпэрацыйСьмярцей
Спант гангрэна15212
Іншыя гангрэны641
Анэўрызмы33-
Эмболія артэрый32-
Расшырэньне вэн2724-
Флёбіты9--
Язвы варыкозныя65-
Элефантыазіс44-
Нэўрогенныя
Лік выпадкаўОпэрацый
Сырынгоміэлія21
Язвы ступы147
Язвы кульцяй22
Эндокрынныя
Склеродэрмія11
Дачасовая пал. сьпеласьць1-
Статыка-дынамічныя захворваньні (ортопэдычныя)
Косьці і суставы3827
___________________
133 вып.103 оп. 3 сьмерці
2,5 проц.
  1. ↑ Артыкул у Нямецкай Вікіпедыі — Egon Ranzi
  2. ↑ Спасылка на артыкул у Англійскай Вікіпедыі — Otto Zuckerkandl