Смяротнасць пры хірургічных захворваннях і змаганне з ёю/Язва страўніка

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Грыжы Смяротнасць пры хірургічных захворваннях і змаганне з ёю
Язва страўніка
Аўтар: Савелій Рубашоў
Хваробы селязёнкі


Язва страўніка.

Якая сьмяротнасьць ад язвы страўніка? У гэтым сэньсе вельмі павучальнымі зьяўляюцца лічбы Германіі.

1923 г. — 37.504 выпадкі язвы страўніка - 2.298 сьмярцей - 5,5 проц.
1924 г. — 39.998 " " " 1.950 " 5 "
1925 г. — 46.403 " " " 2.101 " 4,5 "
1926 г. — 46.152 " " " 2.056 " 4,5 "

Калі мы возьмем сярэднія лічбы раду хірургаў, дык у 10 хірургаў на 2.127 выпадкаў было 103 сьмерці, г. зн. 5 проц. Значыць гэты процант адпавядае сярэдняй сьмяротнасьці ад язвы страўніка.

Сапраўднае значэньне пасьляопэрацыйнай сьмяротнасьці можна-б было выявіць толькі тады, калі-б нам было вядома, які процант хворых памірае пры лячэньні выключна консэрватыўным. Нажаль, апошніх лічбаў мала. Паводле даных Вэстфален (1910 г.), пры ўнутраным лячэньні памірае 10 проц. хворых з язваю страўніка; паводле Лейбэ — 2 проц.; Хэсіна — 14 проц.

ГЭ пры язьве страўніка цяпер павінен даваць нязначную сьмяротнасьць. Даныя 29 аўтароў (апошнія гады) на 4.099 выпадкаў паказваюць сярэднюю сьмяротнасьць — 6 проц. ГЭ паводле Назарава дае ад 1,4 проц. да 14,9 проц. наогул — 6-8 проц. сьмяротнасьці.

Аднак, і гэты процант не дае яшчэ правільнага ўяўленьня, бо мы маем цэлы рад статыстык са сьмяротнасьцю меншай за 6 проц.: Абрумянц[1] — 0 проц. (на 80 выпадкаў); Ангелеска — 0 проц. (на 100 выпадкаў); Юдзін — 1,3 проц. (на 84); Гальперын — 3,9 проц. (на 466); Волкаў — 1,4 проц. (на 281); Агрынскі — 1 проц. (на 607); Фёдараў — 4 проц.; Кауш[2] — ад 1 проц. да 4 проц. (у сярэднім 2 проц.); Усьпенскі — 2,1 проц.

Заснавальнік мэтоду рэзэкцыі пры язве страўніка — Більрот — меў у 1885 г. 10 сьмяротных выпадкаў на 18 опэрацый, г. зн. больш 50 проц. Да 1910 г. рэзэкцыя пры язьве страўніка, паводле статыстыкі Варнэке, давала 42,3 проц. (а таксама ў статыстыках цэлага раду нямецкіх аўтароў — 43 проц.).

На міжнародным хірургічным конгрэсе 1929 г. дакладчыкі (Рыбас, Лярдэнуа) гаварылі пра 2-6-8 проц. сьмяротнасьці. 2 проц. сьмяротнасьці маюць Габэрэр[3], Мойніген. Калі ня браць пад

увагу іх даных, дык сярэдні процант сьмяротнасьці пры рэзэкцыі страўніка з прычыны язвы апошняга цяпер можна лічыць роўным 14 проц. Праўда, гэту статыстыку вельмі абцяжаюць малыя лічбы з вялікай сьмяротнасьцю; вялікія статыстыкі даюць лепшы малюнак — 9 проц. Рускія лічбы даюць паводле ўзорнай статыстыкі Магазініка — 12,2 проц. пры язьве страўніка і 13,2 проц. — пры язьве дванаццаціпалай кішкі. Але і тут ёсьць лепшыя лічбы: у справаздачы Юдзіна мы бачым 7 проц. сьмяротнасьці на 65 рэзэкцый. Пры вывучэньні прычын гэтай сьмяротнасьці мы павінны константаваць, што тут мы маем звычайна больш цяжкія выпадкі: калезная язва, нярэдка пранікальная язва, г. зн. такія выпадкі, якія пры тэрапэўтычным лячэньні ніякага эфэкту не даюць.

Ілеус. Прогноз пры ілеусе наогул вельмі цяжкі. Паводле Страсбургера[4] вылячэньне ілеуса без опэрацыі магчыма толькі пры дынамічнай яго форме. Часам мы назіраем самавылячэньне і пры іншых відах ілеуса: напр., пры інвагінаце ў дарослых, пры адыходзе інвагінату пасьля яго зьмярцвеньня.

Аднак выпадкі самавылячэньня пры мэханічным ілеусе бываюць вельмі рэдка, і опэрацыйнае ўмяшаньне зьяўляецца адзіным спосабам выратаваньня жыцьця хворага.

Старыя лічбы былі дастаткова безнадзейныя. Да 1873 г. памірала 73 проц. хворых (Англія). Потым у канцы мінулага і пачатку цяперашняга стагодзьдзя ўстанавілася лічба сьмяротнасьці паміж 50 проц. і 60 проц.; з вядомымі ваганьнямі яна ў асноўным застаецца і цяпер, як гэта паказваюць зьмешчаныя ніжэй лічбы. Аднак ёсьць тэндэнцыя да палепшаньня, якая заключаецца ў тым, што павялічваецца колькасьць статыстык з лічбамі, ніжэй 30 проц. 40 проц., і зьяўляецца нават статыстыка з 19 проц. (Гольдэр). Праўда, у гэтым апошніх, пры іх аналізе, мы звычайна не знаходзім цяжкіх выпадкаў.

Красінцаў 81 выпадак 50 проц. сьмяротнасьці
Абухоўская б-ца 511 " 56 " "
Залога 21 " 71,4 " "
Джыбсон (1913—1919 г. г.) 36 " 41,6 " «
» (1919—1927 г. г.) 39 " 47 " "
Спасакукоцкі 26 " 42 " "
Бондароў 11 " 45 " "
Зібэнгаар (за 7 год) 18 " 61 " "
Перальман - " 58 " "
Саўкоў - " 42,7 " "
Козыраў - " 28,8 " "
Юкельсон[5] - выпадак 60,5 проц. сьмяротнасьці.
Усьпенскі - " 57,7 " "
Пэртэс[6] - " 36 " "
Кэртэ[7] - " 43,2 " "
Дзівер - " 60 " "
Крыстэнсэн (1927 г.) 56 " 34 " "

Мой матэрыял за 15 год — 65 выпадкаў ілеусу:

Заварот 34 выпадкі 34 опэравана 18 сьмярцей
Заварот тонкіх кіш. 19 " 12 «
» тоўстых « 15» 6 "
Зашчамленьне 11 выпад. 11 " 3 "
Інвагінацыя 6 " 6 " 2 "
Дынам. ілеус 6 " 6 " 3 "
Ілеус, самаст. выл. 8 - " - "

На 65 выпадкаў — 26 сьмярцей — 40 проц.; на 57 опэраваных выпадкаў — 26 сьмярцей — 45 проц.

Калі ўзяць вялікія лічбы, дзе разам з цяжкімі ёсьць і лёгкія выпадкі, дык процант будзе крыху меншы. Напр., сярэднюю сьмяротнасьць пры ўсякіх відах, вызначаных як ілеус, паказвае германская статыстыка.

1923 г. 5.979 выпадкаў - 1.836 сьмярцей - 30 проц. сьмяротнасьці
1924 г. 5.972 " 1.672 " 28 " "
1925 г. 6.454 " 1.875 " 28 " "
1926 г. 6.658 " 1.851 " 28 " "

Такую-ж лічбу дае Гагард: на 3.064 ілеусаў у 7 гоьпіталях Лёндану за 4 гады, — процант сьмяротнасьці быў — 26,5. Таму 30 проц. сьмяротнасьці пры ілеусе можна лічыць сярэдняй сучаснай лічбай.

Такім чынам, посьпехі пры лячэньні ілеуса ёсьць, але ўсё-ж яны ня вельмі значныя; як відаць, найбольшы посьпех базуецца часткова на больш раньнім умяшаньні, часткова на ольш рацыянальных спосабах разьвязаньня опэрацыйных задач.

Вальляк і іншыя эндокрынныя захворваньні. Пры разглядзе эндокрынных захворваньняў я спынюся каротка на паражэньні шчытавіцы. Сьмяротнасьць пры опэрацыі вальляка была і ў мінулыя часы невялікай. Можна падаць лічбы Рэвардэна — на 6.103 опэрацыі — 2,9 проц. сьмяротнасьці, нашых рускіх хірургаў — Баброў (1901 г.), Таўбэр (1891 г.), Разумоўскі (1901 г.) — на 109 опэрацый — 4 сьмерці — 4 проц. і т. д. Прыблізна тыя-ж самыя стасункі мы маем і цяпер, і калі ў многіх хірургаў процант сьмяротнасьці малы, дык у другіх ён большы, як гэта паказваюць лічбы, узятыя без асаблівага выбару:

1929 г. 2,3 проц.
Штых 651 выпадак - 2 сьмерці 0,3 "
Джыбсон 57 " 5 " 9,5 "
Шоур 26 " 2 " 8 "
colspan="3" |_____________________
780 11 1,4 проц.

Такая самая лічба — 1,4 проц. атрымліваецца і ў Эйзэльсбэрга[8] на 1.953 опэрацыі вальляка[9].

Сьмяротнасьць пры Безэдавай хваробе, як відаць, у 4,5 разоў большая, чым вальляку:

Уольтон 189 выпадкаў 9 сьмярцей - 4,9 проц. сьмяротнасьці
Пэтрэн 130 " 10 " 7,7 " "
Лік 218 " 7 " 3,2 " "
Джыбсон 34 " 7 " 2,1 " "
Штых 127 " 11 " 8,7 " "
Мартынаў 81 " 5 " 6 " "
Оппэль 75 " 5 " 6,6 " "
colspan="3" |________________________
Сярэдняя 854 " 54 " 6,3 " "

Там, дзе аўтары даюць сумарную статыстыку, г. зн. вальляк просты і вальляк базэдавічны — лічбы вельмі рознастайныя. Паводле даных Ерыазэк (1927 г.) — процант сьмяротнасьці вагаецца ад 0,5 проц. да 15,8 проц. — мабыць, залежна ад пераважаньня таго ці іншага віду вальляка, з аднаго боку, і спрактыкаванасьці хірурга — з другога. Так, мы маем лічбы: Ногушы (1929 г.) — 3,3 проц. сьмяротнасьці на 882 выпадкі; Дунгіль (1929 г.) — 2,7 проц. сьмяротнасьці на 300 выпадкаў. З другога боку, малыя лічбы даюць такі процант: Вазьнясенскі — 41 выпадак — 7 проц.; Юдзін — 16 выпадкаў — 6 проц.: мой матэрыял — 46 выпадкаў — 6,5 проц.

Выдаленьне наднырніц — паводле зборнай статыстыкі Гэрцбэрга — дае 19 сьмярцей на 11 выпадкаў, г. зн. — 17 проц.; у Оппэля на 100 опэрацый было 8 сьмярцей, г. зн. 8 проц. сьмяротнасьці. Я рабіў гэту опэрацыю 5 разоў — выпадкаў сьмерці ня было.

  1. На рускай мове — Г. Н. Абрумянц, дакладныя ФІ не выяўлены — рэдактары Вікікрыніц
  2. Спасылка на Англійскую Вікіпедыю — Walther Kausch
  3. Спасылка на Нямецкую Вікіпедыю — Hans von Haberer
  4. Спасылка на Нямецкую Вікіпедыю — Julius Strasburger
  5. Спасылка на Украінскую Вікіпедыю — Юкельсон Михайло Борисович
  6. Спасылка на Англійскую Вікіпедыю — Georg Perthes
  7. Спасылка на Англійскую Вікіпедыю — Werner Körte
  8. Спасылка на Нямецкую Вікіпедыю — Anton von Eiselsberg
  9. У літаратуры мы маем і меншыя лічбы: Крэйль на 1606 опэрацый меў 0,6 проц. сьмяротнасьці, Сырынг Ульм — на 1000 опэрацый — 0 сьмяротнасьці.