Перайсці да зместу

Смяротнасць пры хірургічных захворваннях і змаганне з ёю/Злаякасныя пухліны

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Заключэньне Смяротнасць пры хірургічных захворваннях і змаганне з ёю
Злаякасныя пухліны
Аўтар: Савелій Рубашоў
Пухліны мазгоў

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




4. Пухліны. Злаякасныя пухліны.

Пытаньне пра сьмяротнасьць ад пухлін зьяўляецца вельмі складаным. Хворы, выпушчаны з хірургічнага аддзяленьня, яшчэ не азначае хворага, якому надоўга захована жыцьцё. Вось чаму, пры разглядзе сьмяротнасьці ад ракавых захворваньняў нам даводзіцца мець на ўвазе: а) пасьляопэрацыйную сьмяротнасьць; б) больнічную сьмяротнасьць; в) сапраўдную сьмяротнасьць ад раку. Зразумела, што першыя дзьве рубрыкі мала закранаюць усю глыбіню пытаньня.

Пра абсолютныя лічбы сьмяротнасьці ад раку даюць некаторае ўяўленьне такія даныя: паводле Бургес у 1924 г. у Англіі ад раку памерла больш 50.000 чалавек (на 2.000 больш як у 1923 г.). У Амэрыцы штогод памірае ад раку 90.000 (паводле Грэхем[1]), — 100.000 чалавек (паводле Окснэр). У Прусіі

сьмяротнасьць ад раку была ў 1923 г. роўнай 34.078, а ў 1924 г. — 35.411. У Ленінградзе (да 1912 г.) памерла за 10 г — 15.225 чалавек, г. зн. 1525 чалавек памірала штогод (Тоічкін). У Германіі за 1923—1926 г. г. сярэдні лік хворых на злаякасныя пухліны за год быў роўны 58.000 чалавек. У СССР, як відаць, гэта сьмяротнасьць роўна 150.000-160.000 чалавек у год.

Сярэдняй лічбай можна лічыць 10 сьмярцей ад рака на 10.000 насельніцтва.

Для больш рэальнага ўяўленьня пра значэньне гэтай сьмяротнасьці можна зрабіць параўнаньні з іншымі прычынамі сьмерці. З ніжэй паданых лічбаў мы бачым, што рак займае вельмі значнае месца ў агульным радзе прычын сьмяротнасьці.

Прычына сьмерці (на 10.000 насельніцтва):

Гады Органы крывязвароту. Тубэркулёз Старасьць Рак
Германія 1925 17,3 проц. 12,2 проц. 13,3 проц. 10,3
Баварыя 1925 14,0 " 9,0 " 10,0 " 9,0
Англія 1921 11,7 « 9,2 „ - 10,1

Значэньне раку, як прычыны сьмяротнасьці, у шматлікіх краінах падкрэсьліваецца тым, што процант сьмяротнасьці ад раку ў агульнай сьмяротнасьці гэтых краін пачынае прыроўнівацца да процанту сьмяротнасьці ад тубэркулёзу і нават прэваляваць над апошнім. У гэтых адносінах цікавы некаторыя даныя:

Даныя (рак і тубэркулёз у процантных адносінах да агульнай сьмяротнасьці):

Рак Тубэркулёз
За 1890—1899 г.г. 7 проц. 14 проц.
“ 1900—1909 г.г. 9 проц. 12 проц.
„ 1910—1919 г.г. 11 проц. 11 проц.
“ 1920 г. 11 проц. 9 проц.
» 1921 г. 13 проц. 9 проц.

У Англіі ў 1923 г. памерла ад раку 43.000 чалавек, а ад тубэркулёзу 41.000. Германская статыстыка дае такія лічбы процанту сьмяротнасьці (да агульнай сьмяротнасьці):

1914 г. 1918 г. 1920 г. 1924 г. 1925 г.
Рак 7 проц. 6 проц. 6 проц. 10 проц. 12 проц.
Тубэркулёз 7 проц. 18 проц. 16 проц. 9 проц. 6 проц.

Цяпер зьвернемся да пытаньня пра тое, якая частка самых ракавых хворых гіне. Для ілюстрацыі я зьмяшчаю наступныя лічбы, якія даюць агульнае ўяўленьне пра гэту сьмяротнасьць.

Гады Злаякасн. пухлін Сьмярцей Проц. сьмяротнасьці
Расія 1881 9.593 1.928 20
« 1892 больніц. 11.817 2.102 18
» 1902 « 22.753 3.557 каля 16
» 1912 « 41.100 6.950 17
Германія 1923 49.108 13.196 29
» 1924 « 57.030 15.205 27
» 1925 « 61.259 16.194 25
» 1926 " 64.557 17.399 27

Комэнтыраваньне гэтых лічбаў наўрад ці можа даць ясныя вынікі, з прычыны таго, што мы маем перад сабой рад складаных фактараў, якія не выяўляюцца, аднак, з такой выразнасьцю, каб пра іх можна было стала гаварыць. Відаць толькі, што процант сьмяротнасьці ў гэтай групе захворваньняў большы, чым у якой-небудзь іншай, г. зн. у групе траўм, запаленьняў. Але ці паказвае нават Германская лічба — 27 проц. — сапраўдную сьмяротнасьць ад раку і саркомы — ёсьць сумненьні: з нашай хірургічнай практыкі мы ведаем, што процант канчаткова выжываючых хворых — а гэта і павінны выявіць вышэйпаданыя лічбы — значна меншы. Таму гэту лічбу — 27 проц. — належыць узяць пад сумненьне.

Цяпер зьвернемся да больнічнай сьмяротнасьці. Долю ўдзелу хворых з пухлінамі ў агульным ліку хворых, а таксама спэцыяльна хірургічных хворых, могуць выявіць некаторыя лічбы. Калі падлічыць процант удзелу раку ў хірургічных захвораваньнях паводле германскіх лічбаў, дык у 1926 г. на 768.541 хірургічнага хворага я налічыў 64.557 злаякасных пухлін (8 проц.) і 38.308 дабраякасных пухлін — разам 13 проц. Але калі ўзяць пад увагу, што тут шмат ракаў жаночых, дык процант хірургічных ракаў наблізіцца да лічбы — 10 проц.

У Більрота хворыя з пухлінамі складалі 21,6 проц. У Менскай земскай больніцы на 12.486 опэрацый — 4,3 проц. прыпадала на злаякасныя пухліны (Бабук). У мяне процант пухліны роўны 10. Думаю, што мая лічба — 10 проц. — паказывае сапраўдную долю такіх хворых сярод хірургічных стацыянарных хворых.

Процант ракавых хворых, што паміраюць у больніцах, можна прыблізна вызначыць па колькасьці ўскрыцьцяў. Лічбы розных статыстык даюць прыблізна блізкія даныя. Напр., паводле германскіх лічбаў 10 проц. усіх ускрыцьцяў (82.217 сэкцый — 8.557 ракаў) прыпадае на рак, прычым часам гэты проц. даходзіць да 13 (Берлін). Растоўская прозэктура дае 8,7 проц.

Але гэта ў адносінах да ўсіх бяз выключэньня больнічных ускрыцьцяў. Калі-ж браць суадносіны не да ўсіх хворых, а толькі да сьмяротнасьці ад хірургічных захворваньняў, дык значэньне раку яшчэ больш павялічыцца. Я магу спаслацца на наступныя лічбы: у Італіі за 2 гады (1924-1926 г. г.) паводле аднэй статыстыкі на 4.988 сьмярцей ад хірургічных захворваньняў было 1.780 ад раку, г. зн. 35 проц. На 941 сьмяротны выпадак хірургічнага паходжаньня (Беларусь) было 358 сьмярцей ад злаякасных новаўтварэньняў - 39 проц. Гэтых лічбаў даволі, каб паказаць, што сярод хірургічных сьмярцей - сьмерці ад раку займаюць вялікае месца і складаюць каля аднэй трэцяй часткі гэтых апошніх, перавышаючы сьмяротнасьць ад траўмы ня менш, як у поўтара разы.

Значэньне гэтай вялікай сьмяротнасьці ад раку крыху зьмяншаецца тым, што справа ідзе аб старых узростах. Паводле Малаева да 40 г. рак сустракаецца ў 17,9 проц., а пасьля 40 год - 82,1 проц. Наступныя дзьве статыстыкі паказываюць разьмеркаваньне сьмяротнасьці ад раку па ўзростах. На 10.000 чалавек адпаведнага ўзросту (м):

0-29 г. 30-39 г. 40-49 г. 50-59 г. 60 г. і старэй.
Смулевіч 2,3 3,5 13,3 17,4 55,6
Тоічкін 0,26 1,2 6,0 23,5 59,6-80,5

Амэрыканская статыстыка 1900 г. дае такія лічбы:

З ліку 100 памершых ва ўзросьце 20-29 г. памерла ад раку 1 чал.
" " 100 " " " 30-39 " " " 2 "
" " 100 " " " 40-49 " " " 7 "
" " 100 " " " 50-59 " " " 12 "
" " 100 " " " 60-69 " " " 14 "
" " 100 " " " 70-79 " " " 8 "

Узрост, які дае найбольшую сьмяротнасць ад ракавых захворваньняў у Паўночна-Амэрыканскіх Злучаных Штатах, у сярэднім - 60,4 гады для мужчын і 58,4 - для жанчын.

Калі я вазьму свае даныя, дык яны паказваюць на больш раньнія ўзросты.

Узрост Лік выпадкаў злаякасных пухлін. Узрост Лік выпадкаў злаякасных пухлін.
0-4 4 30-39 27
5-9 - 40-49 58
10-19 2 50-59 50
20-29 15 60 і больш 46
Рак з 68 выпадкаў сьмерці даў 33 ва ўзросьце 40-49 г. Цікава, што і ў Бабука мы маем такія-ж самыя суадносіны: калі выключыць рак твару, дык у яго на ўзрост 30-50 г прыпадае 125 чалавек, а на ўзрост больш 50 г — 121 чалавек, пры чым рак страўнічна-кішочнага тракту ў 30-50 г — 43 выпадкі а больш 50 год — 34 выпадкі.

Агульная сьмяротнасьць стацыянарнага опэраванага матэрыялу выражаецца такімі лічбамі: матэрыял Джыбсона 20 проц.; Шор 8,11 проц. і мой 12 проц.

Старыя статыстыкі больнічнай сьмяротнасьці пры пухлінах даюць такія лічбы:

Выпадкаў. Сьмярцей. Проц. сьмяротнасьці.
Більрот — Цюрых 526 68 12,9
" — Вэна 1.532 254 16,5

Такім чынам мы бачым, што пасьляопэрацыйная сьмяротнасьць амаль супадае з больнічнай сьмяротнасьцю (гэта і зразумела, бо хворыя накіроўваюцца ў стацыянар для опэрацыі), але яна шмат меншая за сапраўдную сьмяротнасьць ад раку.

Смяротнасьць ад раку паасобных органаў неаднолькавая. Так, калі браць сумарныя даныя, дык мы убачым, што першае месца належыць раку органаў жывата — страўніка і кішак. У Англіі на гэтыя сьмерці прыпадае ня менш 50 проц. У Амэрыцы штогадова памірае ад раку страўніка больш 30.000 чал. (пры агульнай сьмяротнасьці ад раку 90.000-100.000) і т. д. Вось некалькі лічбаў, якія паказваюць наогул разьмеркаваньне прычын сьмяротнасьці.

Табліца Смулевіча (матэрыялы БССР)

Рак страўніка, печані, страваходу - 52,7 проц.
Рак кішак - 5,5 "
Рак маціцы - 7,3 "
Рак скуры -1,0 "
Рак грудной залозы -1,3 "
Рак іншых і не паказаных органаў -25,2 "

Амэрыка 1914 г. — сьмяротнасьць ад ракавага поражэньня ў проц.

Поласьць роту 3,9
Страўнік і печань 39,6
Брушына і кішочнік 13,3
Жаночыя органы 15,4
Грудзі 9,2
Скура 3,5
Іншыя органы 15,1
____________
100 проц.

Ніжэй я спыняюся на некаторых паасобных пухлінах, у залежнасьці або ад вялікай сьмяротнасьці або частасьці самых захвораваньняў. Лічбы, зьмешчаныя ніжэй, паказваюць амаль выключна пасьляопэрацыйную сьмяротнасьць.

  1. Артыкул у Англійскай Вікіпедыі — Evarts Ambrose Graham