Смяротнасць пры хірургічных захворваннях і змаганне з ёю/Пухліны мазгоў

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Злаякасныя пухліны Смяротнасць пры хірургічных захворваннях і змаганне з ёю
Пухліны мазгоў
Аўтар: Савелій Рубашоў
Вывады

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Пухліны мазгоў

Прогноз пухлін галаўных і сьпінных мазгоў кепскі. Ен лепш за ўсё выяўляецца ў палажэньнях Мульлера, які гаворыць, што пухліна сьпінных мазгоў нарэшце прыводзіць да сьмерці, або Гольштайна, паводле якога прогноз пухлін мазгоў амаль заўсёды няспрыяльны, апрача рэдкіх выпадкаў, калі пухліна абвапняецца або касьцянее.

Спачатку сьмяротнасьць пры опэраваньні пухлін мазгоў была вельмі вялікая, што добра ілюструецца паданымі ніжэй лічбамі:

Брунс-Опэнгайм 50-75 проц.
Тутс 65 "
Краўзэ 47 "
Эйзэльсбэрг[1] 38 "
Бондараў (да 1907 г.) 415 зборных выпадкаў - 36,5 проц. непасрэдн. сьмяротн.

Нават у апошнія гады гэтыя лічбы яшчэ стаяць высока:

Олівэкрона 1927 г. - 40 проц.
Лёзано 1926 г. - 40 "
Эйзэльсбэрг[2] 1927 г. - 39 "

Але ўжо побач з гэтымі лічбамі ў шмат якіх хірургаў выяўляецца 9 для пухлін вялікіх мазгоў) такія, як — 26 проц. у Спасакукоцкага. Асабліва спыняюць на сабе ўвагу лічбы:

Магнус 10 проц.
Кешынг 3 проц. — 5 проц. — 10 проц.

Пухліны задняй чарэпнай яміны, мозачкаў і маставога кута даюць яшчэ вялікую сьмяротнасьць; але лічбы Кешынг, Магнус, Гулеке, Новак і іншых дазваляюць спадзявацца на паварот і ў гэтых адносінах.

Борхард[3] 58 проц.
Ляйшнэр 75 "
Ранцы (да 1913 г.) 70-80 "
Пусэп (1910—1916 г.г.)) 45 "
Магнус 18 "
Лёзано 65 "
Басцыанэлі 56-60-80 "
Мінц (1922 г.) 75 "

Гулеке[4] (1926 г.) 24,6 проц.
Новак 25 "
Кешынг 500 пухлін задняй чярэпнай яміны 16,3 «
» задн. чарэпн. яміна 1922 г. 8 «
» мозачкі 15 "

На пухлінах сьпінных мазгоў няма патрэбы шмат спыняцца, бо паданыя ніжэй лічбы гавораць дастаткова выразнаю моваю:

Стурберг (да 1908 г.). 45 выпадкаў -29,1 проц. сьмяротнасьці
Краузэ (да 1911 г.) 68 " 20 " "
Ранцы (да 1922 г.) 8,8 " "
Эйзэльсберг[5] (да 1925 г.) 119 выпадкаў 2,5 " "

Як вывад, трэба падкрэсьліць тую акалічнасьць, што вялікая розьніца, назіраная ў проц. сьмяротнасьці ў розных хірургаў, прымушае думаць аб вялізарным значэньні такога фактару, як спэцыяльны вопыт і асаблівая трэніроўка ў пэўнай галіне.

Са злаякасных пухлін твару трэба адзначыць: злаякасн. пухліны верхн. сківіцы ў 14 аўтароў — мінімум сьмяротн. — 2 проц.; максымум сьмяротн. — 37,5 проц.; сярэдняя сьмяротн. — 18 проц.; і рак языка з 12 проц. сьмяротнасьці паводле Герцэна.

Рак грудной залозы даваў раней немалую пасьляопэрацыйную сьмяротнасьць. Я зьмяшчаў ужо табліцу гэтай смяротнасьці па дзесяцігодзьдзях.

Більрот у пачатку сваёй дзейнасьці меў 23 проц. сьмяротнасьці, за апошнія гады сваёй работы — 6,7 проц. Для старых гадоў трэба лічыць мінімум — 10 проц., максымум — 24 проц., сярэдняя — 20 проц.

Для новых статыстык найбольш характарны такія лічбы, як Штыха (на 329 опэраваных — 1,2 проц. сьмяротнасьці); Герцэн (на 137 опэраваных — 1,39 проц. сьмяротнасьці); паводле Багалюбава на 1.134 выпадкі зборнай статыстыкі бывае 0,4 проц. сьмяротнасьці. Аднак, пападаюцца і такія лічбы, як 5,3 проц. (Майер 1927 г.).

Сьмяротнасьць пры опэрацях з прычыны раку страўніка і да гэтага часу яшчэ вялікая. Зразумела яна зьмяняецца ў залежнасьці ад характару — радыкальнасьці або паліятыўнасьці — але і тут пераважным фактарам зьяўляецца стан організма. Доказ гэтага я бачу ў тым, што ў аднаго і таго-ж самага аўтара розьніца паміж проц. сьмяротнасьці пры рэзэкцыі і пры ГЭ ня вельмі вялікая. Так, у Штыха з вялікай практыкай (187 рэзэкцый і 136 ГЭ) пры раку страўніка — проц. сьмяротнасьці ад рэзэкцыі 16,1 проц., а пры ГЭ 14,7 проц.; у Пэйчыча 24 проц. пры рэзэкцыі і 27,2 проц. пры ГЭ і т. д.

З накапленьнем вопыту, бязумоўна сьмяротнасьць зрабілася меншай. Так рэзэкцыя пры раку страўніка ў 1886 г. давала ў розных аўтароў сьмяротнасьць ад 35,7 проц. да 91,5 проц. — у сярэднім 74 проц. (да гэтага году ў літаратуры было апублікавана ўсяго 77 выпадкаў опэрацый). У 1914 г. на 13-ым зьезьдзе рускія хірургі давалі процант сьмяротнасьці ў 50 проц. (Богаяўленскі), 67 проц. (Дзеружынскі). У нашы гады мы маем максімум 54 проц. ў Гэсэ, з яго вельмі шырокімі паказаньнямі да рэзэкцыі; мінімум — 16 проц. (Штых); і нават 6 проц. (Фінстэрэр[6]), але часьцей за ўсё сустракаецца лічба ад 20 проц. да 33 проц.: Мэйо — 25 проц.; Шмідэн[7] — 39 проц.; Пятроў — 37 проц.; Шаак — 34 проц.; Юдзін — 33 проц.; Пэйчыч — 24 проц.; Пошэ на 260 рэзэкцый меў 27 проц. і т. д.

ГЭ таксама ў старыя гады даваў вялікі процант сьмяротнасьці; у 1886 г. гэты процант быў роўны 54,6 проц., к 1914 г. — на 1.890 выпадкаў ГЭ пры раку страўніка — 31,5 проц.; рускі матэрял к гэтаму году — 318 выпадкаў ГЭ даў 34 проц. У наш час мы маем 25 проц., 21 проц., нават 14,7 проц., сьмяротнасьці пры ГЭ.

Усе гэтыя факты сьведчаць аб крайняй няўстойлівасьці ракавых хвароб, аб позьняй іх опэравальнасьці, аб запушчанасьці выпадкаў і т. д. Апошняе дэмонструецца і лічбай сьмяротнасьці ў 5,3 проц. пры пробнай ляпоратоміі (Штых)

Той самы момант, які мы адзнычылі пры раку страўніка, выяўляецца і пры раку жоўцевых шляхоў, дзе, паводле статыстыкі Штых, і радыкальныя, і паліятыўныя опэрацыі даюць амаль аднолькавую сьмяротнасьць.

55 опэрацый 9 сьмярцей -16,4 проц. сьмяротнасьці.
89 пробных ляпор. 12 сьмярцей -12,4 проц.

Непасрэдныя вынікі лячэньня рака тоўстай кішкі наогул таксама ня зьяўляецца бліскучымі. Лічбы розных аўтароў вельмі рознастайныя: так, у некатарых статыстыках сустракаецца 9-16 проц. (Мэйо) і 60 проц. (Уорэн і інш.). Калі ўзяць некалькі асноўных статыстык з больш-менш значным лікам выпадкаў раку тоўстай кішкі, дык у 11 сучасных аўтароў на 1.255 выпадкаў сярэдні процант сьмяротнасьці аказваецца роўным 24,5 проц. (лічачы тут, як радыкальныя так і паліятыўныя опэрацыі). Значыць памірае кожны чацьвёрты хворы. Аднэй з самых галоўных прычын паміраньня хворых зьяўляецца запушчанасьць выпадкаў, стан хронічнага ілеуса — атручваньня — у якім яны знаходзяцца.

Другая статыстыка дае на 434 выпадкі раку тоўстай кішкі яшчэ горшыя вынікі — 38,7 проц. сьмяротнасьці. Шаак лічыць для рускіх аўтароў характарным нават 50 проц. сьмяротнасьці. Як вядома, спосабам зьмяншэньня процанту сьмяронасьці зьяўляецца двохмомантная рэзэкцыя. Сапраўды, ёсьць лічбы, якія сьцьвярджаюць гэта. Так, адна зборная статыстыка дае: пры аднамомантнай рэзэкцыі на 207 выпадкаў — 88 сьмярцей — 14,5 проц., пры двохмомантнай рэзэкцыі — на 146 выпадкаў 22 сьмерці, 15 проц. Уорэн вылічвае на сваім матэрыяле пры аднамомантнай рэзэкцыі сьмяротнасьць у 60 проц., пры двухмомантнай — 30 проц. Але іншыя статыстыкі даюць іншы малюнак: усё залежыць ад таго, якой цяжкасьці выпадкі падлягаюць двухмомантнай рэзэкцыі.

Рак кутніцы, як відаць, даваў раней у сярэднім 20 проц. сьмяротнасьці (пры пазабрушных мэтодах); Крэнляйн (1873—1899) на 881 выпадак меў 19,4 проц. сьмяротнасьці; Равэ — больш новая статыстыка — на 335 выпадкаў — 20 проц.

Цяпер называюць меншыя лічбы: адны гавораць пра 3,7-14 проц., іншыя — ад 3,7 проц. да 22 проц. Аднак, статыстыкі раду спрактыкаваных хірургаў са значнымі лічбамі, таксама не асабліва бліскучыя: Эйзэльсбэрг[8] дае 10-16 проц.; Кютнэр — 22,5-17,3 проц.; Быхаўскі — 15-20 проц.; Спасакукоцкі — 13 проц.; Пошэ — 10 проц. Сярэдні процант сьмяротнасьці пры раку кутніцы — 15 проц.

Ракі кутніцы, якія сядзяць больш высока і патрабуюць комбінаваных опэрацый, даюць да 40 проц., ва ўсякім разе ня менш, як ракі тоўстай кішкі.

Пры пухлінах нырак зусім старыя статыстыкі давалі вялікі процант сьмяротнасьці:

да 1890 г. паводле Гюйона -62,6 проц.
ад 1890 да 1899 " " -19,3 "

Як відаць, гэты апошні процант застаецца і цяпер: Фёдараў да 1923 г. на 959 опэрацый (ад 1902 па 1921 г.) атрымаў 20 проц. сьмяротнасьці. Магчыма, што за самыя апошнія гады гэты процант зьменшыўся: так, Пашэн (1916 г.) дае 11,1 проц., Штых — 15,4 проц.; Фёдараў — 7 проц.

Рак простаты дае паводле Досо (1927 г.) 30 проц. сьмяротнасьці. Рак мочавага пузыра — 27-28 проц. (Мартынаў, Фёдараў). Аднак, Томсон Уокер далі такія вынікі: на 126 рэзэкцый пузыра — 8 сьмярцей, г. зн. 6,3 проц. Толькі 27 проц. перажылі 3 гады.

Саркома мае меншую ролю, як рак. Паводле даных Шамуні, саркоматозных пухлін у 6-10 разоў менш, як ракавых. Прыблізна такія-ж даныя і іншых аўтароў. Напр., згодна лічбам Тоічкіна за 10 год у Пецярбургу памерла ад раку 3.268 мужчын і 7.706 жанчын, а ад саркомы — 637 мужчын і 641 жанчына — г. зн. процант раку быў роўны 91,6 проц., а саркомы — 8,4 проц. У мяне на 212 выпадкаў раку была 21 саркома. Але сустракаюцца і іншыя суадносіны. Напр., у Дзьяканава на 1.035 выпадкаў раку было 256 сарком (4:1). У Бабука на 478 ракаў налічвалася 124 саркомы (4:1).

Уяўленьне пра саркомы дае статыстыка Кютнэра: на 55 опэраваных хворых памерла ад опэрацыі 6,5 проц.; праз 3 гады засталося жывых — толькі 30 проц.

Аднак, усе зьмешчаныя вышэй даныя і лічбы не даюць нават і ў невялічкай меры адказу на пытаньне: якая сапраўдная сьмяротнасьць пры раку цяпер і як надалей змагацца з гэтым захворваньнем? Таму ўсе папярэднія лічбы я лічу неабходным папоўніць яшчэ некаторымі фактамі.

Якой зьяўляецца опэрабільнасьць ракаў, з якімі зьвяртаюцца да хірурга? Аказваецца, што з ліку тых, якія зьявіліся ў больніцы, колькасьць выпадкаў опэрабільных ракаў была роўная паводле:

Пэйчыча (Юга-Славія) 41,6 проц.
Балярскага (Украіна) 55 "
Шора (Амэрыка) 83,2 "
Джыбсон (Амэрыка) 75 "

Можа гэтыя лічбы выпадковыя, але ўсё-ж кідаецца ў вочы, што больш культурныя краіны даюць і большыя лічбы опэрабільнасьці раку.

Сэнс гэтых лічбаў высьвятляецца пры далейшым дасьледваньні. У Шора — радыкальная опэрацыя зроблена толькі ў 32 проц. выпадкаў; у 31 проц., толькі паліятыўная; калі выключыць памершых ад опэрацыі дык з больніцы выпушчана толькі 29,4 процанта. Інакш кажучы, на 1.000 хворых з ракам, што зьявіліся лячыцца, радыкальная дапамога падана толькі 294 хворым. Яшчэ больш цікавыя лічбы паданы Верашчынскім[9] (матэрыялы Пятрова 1929 г.) адносна раку страўніка; на 1.119 выпадкаў

было нэопэрабільных 839
падлягала паліятыўн. опэрац. 193
падлягала радыкальн. опэрац. 87
з апошніх выжыла 50

Яшчэ лепш лёс хворых відаць з такіх лічбаў на 134 ракі страўніка (Шор 1928 г.) 60 ня можна было опэраваць (з-за запушчанасьці); 32 выпадкам рабілася пробная ляпоратомія, 20 — паліятыўная опэрацыя, і толькі 22 — радыкальная опэрацыя; з іх 9 памерла ў часе опэрацыі; толькі 13, г. зн. 9,7 проц. выпушчана з больніцы. Такая-ж самая лічба для раку тоўстай кішкі — 26,15 проц. і для раку кутніцы — 22,03 проц.

Але і радыкальная опэрацыя не азначае, як мы добра ведаем, вылячэньня. Далейшы лёс такіх хворых паказваюць лічбы Джыбсона: праз 2 гады засталося жыць з ліку опэраваных — 19 проц., — з 437 опэраваных хворых жыло 73, але і з іх толькі 64 ня мелі да гэтага часу рэцыдаваў.

Статыстыка процанту адсутнасьці рэцыдываў больш 5 год пасьля рэзэкцыі раку страўніка наступная:

Лерыш[10] 20,8 проц.
Петэрсон-Кольмэрс 20 "
Крайль[11] 20 "
Пайр[12] 20 "
Мэйо 25 "
Фінстэрэр[13] 31 "

Для раку кутніцы — паводле Брайцэва — на 748 выпадкаў процант адсутнасьці рэцыдыву на працягу 3 год — 22 проц.

Калі зробім падлік лічбам Джыбсона, дык выйдзе, што з 485 ракавых хворых, што зьявіліся ў госпіталь Нью-Ёрка, праз 12 г засталося жыць 85 чалавек, г. зн. 17 проц., а 83 проц. памерла. Вось жудасныя лічбы сапраўднасьці. Калі мы аб’яднаем усе даныя, дык зможам сказаць, што ў сярэднім хірургія здольна захаваць жыцьцё каля 20 проц. опэраваных хворых.

Сярэдняя працягласьць цячэньня раку розных органаў — ад 38 да 10 месяцаў.

Шмат якія анколёгі лічаць, што кожны ракавы хворы ў сярэднім жыве 3 гады.

Як дадатак, зьмяшчаю некаторыя даныя пра сьмяротнасьць ад дабраякасных пухлін.

З дабраякасных пухлін сьмяротнасьць даюць міомы маціцы, кістомы яечніка, адэномы. Процант сьмяротнасьці роўны 1,3-1,9 проц. Атрыманы ён на падставе вялікіх лічбаў.

Расія 1881 г. на 11.438 выпадкаў 154 сьмяротных вынікі —  1,3 проц.
1892 г. " 9.043 " 174 " " 1,9 "
1902 г. " 14.724 " 220 " " 1,7 "
1912 г. " 28.070 " 387 " " 1,3 "
Германія 1923 г. " 28.753 " 477 " " 1,6 "
1924 г. " 31.010 " 500 " " 1,6 "
1925 г. " 35.483 " 645 " " 1,8 "
1926 г. " 38.308 " 662 " " 1,7 "

У больнічным станцыянарным матэрыяле сьмяротнасьць крыху большая, як паказваюць лічбы Джыбсона (1927 г.).

Адэномы 6 опэрацый — 2 сьмерці
Ангіомы 15 " "
Кістомы 105 " 2 "
Фібромы 14 " "
Ліпомы 40 " "
Міэлёмы " "
Нэйромы 2 " "
Остэомы 6 " "
Папілёмы 26 " "
Рэтэнц. кісты 27 " "
Фіброміомы 125 " 6 "
Іншыя 35 " "
________________________
401 10 — 2,5 проц.
  1. Спасылка на Англійскую Вікіпедыю — Anton Eiselsberg
  2. Спасылка на Англійскую Вікіпедыю — Anton Eiselsberg
  3. Спасылка на артыкул у Нямецкай Вікіпедыі — August Borchard
  4. Спасылка на Нямецкую Вікіпедыю — Nicolai Guleke
  5. Спасылка на Англійскую Вікіпедыю — Anton Eiselsberg
  6. Артыкул у Нямецкай Вікіпедыі — Hans Finsterer
  7. Артыкул у Нямецкай Вікіпедыі — Victor Schmieden
  8. Артыкул у Нямецкай Вікіпедыі — Anton von Eiselsberg
  9. На рускай мове А. О. Верещинский
  10. Спасылка на Французскую Вікіпедыю — René Leriche
  11. Спасылка на Англійскую Вікіпедыю — George Washington Crile
  12. Спасылка на Нямецкую Вікіпедыю — Erwin Payr
  13. Спасылка на Англійскую Вікіпедыю — Hans Finsterer