Словачын «рымзаць» і выводныя ад яго словы і паняцьці
← Аб караню «віт», «вет» і выводных словах і паняцьцях | Словачын „рымзаць“ і выводныя ад яго словы і паняцьці Артыкул Аўтар: Вацлаў Ластоўскі 1926/1927 год Крыніца: Часопіс «Крывіч», № 12, ліпень 1926-сакавік 1927 г., б. 109-110 |
Аб слове «гаспадар» → |
Рымзаць, у Насовіча (б. 571) „румзаць“, слова адназначнае з рас. „рюметь“ зн. плакаць у голас працягла, або перарыўна і скрыпуча-надаедліва, Згэтуль „рымза“ (у Насовіча. „румза“)—плакса, „За рымзаю гэтым нічога не чутно“ — „Рымзаньне“ дзіцччы плач. „Рымзы“ — дзіцячыя капрысы з плачам. „Рымзачка“—плакса (пешчатна). „Рымза“, „рымзун“, „рымзель“ — плакса (лайчыва). „Рымосы“—капрысы. Распусьціў рымосы, хоць з хаты ўцякай.
Рымка — самая тонкая струна на скрыпцы, якая выдае тон і плакучы гук. „Рымкаць“—паскрыпываць. „Калаўрот рымкае“.
Рымзаць, (акром плакаць) — скрыпець на скрыпцы і наагул скрыпець. „Цэлы дзень смыком рымзае“. „Не йграе, а рымзае“. Боты ў яго як ідзе рымзаюць. „Рымза“ рымзун—дрэнны музыкант, які няўмее іграць на скрыпцы. „Рымснуць“—скрыпнуць. „Рымкаць“ „рымкнуць“ — „скрыпнуць“, скрыпець, скрыпнуць коратка. „Рымчэць“ скрыпець працягла, выдаваць працяглы скрып. „Рымець“ выдаваць працяглы голасны скрып; гаворыцца аб дзьвярох, варотах, калі трэба адцяніць вышэйшую ступеню чым „рыпаць“. „Нашы вароты ня тое што рыпаюць, а ўжо нема рымяць“. „Рымсьцець“, скрыпець густым поскрыпам, працягла.
Рымст, аднаразовы скрып. „Чую, ажно вароты—рымст, рымст,—нехта паціханьку іх адчыняе“. У пераносным значэньні „рымст“ абазначае, напор стрымліванага жаданьня, стрымліваны парыў; падобна як вароты „рымскаюць“ калі напор наклону варот бывае стрымліваны іх вагой у апорным пункце, ў пятніку, так фігуральна гэтым словам малюецца духовы стан чалавека, ў якога прарываецца стрымліванае воляй хаценьне ці імкненьне. „Рымсьціць“, „зарымсьцела“—хочацца. „Табе рымсьціць, зарымсьцела пабегчы туды“. „Яму рымсьціць сказаць гэта“ (Нас. 563). „Зрымсьціць“, стрываць, не глядзя на процілеглае пачуцьцё. „Пакуль што рымшчу яму“. „Зрымшчу яшчэ троху“ (Нас. 563). „Зрымсьці яшчэ хоць гадзіну“ (Нас. 219) „Ня ўрымсьціў“—неўтрываў,
С. Т.