Перайсці да зместу

Аб караню «віт», «вет» і выводных словах і паняцьцях

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Аб караню „віт“, „вет“ і выводных словах і паняцьцях
Артыкул
Аўтар: Вацлаў Ластоўскі
1926/1927 год
Крыніца: Часопіс «Крывіч», № 12, ліпень 1926-сакавік 1927 г., б. 108-109
Словачын «рымзаць» і выводныя ад яго словы і паняцьці

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Аб караню „віт“, „вет“ і выводных словах і паняцьцях.

Ва ўсіх славянскіх мовах карэнь „віт“, „вет“ выражае паняцьце аб: 1) мове, вымове, красамоўстве і 2) служыць для абазначаньня ўласьцівасьці, якая выражае перамогу, перавагу, старшэнства, старасьць і вечнасьць.

Паводле Шафарыка (Star. słov. § 18,350) Ў першапачатнай аснове карэнь „віт“ заключаў у сабе толькі паняцьце мовы, вымовы, выслову — што, бадай, зьяўляецца вельмі праўдападобным.

У значэньні выслову славянскія мовы знаюць цэлы шэраг слоў з каранём „віт“, да гэткіх належаць:

Стар. слав. Вітія, рытор, оратор, красамоўца (Слоўнік Л. Зызаняга, 1596 году).

Вітаць, паздраўляць словамі, жадаючы жыцьця і здароўя.

Вітальніца (стар.) пакой, сьвятліца, ў якім прыймаюць гасьцей,

Вячаць (Ноўгародзк. і пскоўск. нар.) верашчаць, крычаць, вірэчэць.

Вяшчаць, апавяшчаць, прапаведываць, прарокаваць.

Весьціць, паведамляць.

Весьць, ведамка перададзеная словамі; навіна.

Вяшчба, прапаведня, прароцтва,

Вешчы, каму ўсё ведама і хто прадсказуе будучыну.

Вяшчэль (пскоўск. нар.) адгадчык, прарок, вядун,

Вешчыца (пскоўск. нар) „ведзьма каторая кладзе сваё цела пад ступу а сама вылятае сарокай праз комін“, (Даль. Словарь, т. I).

Лаўрын Зызані ў сваім слоўніку слова „взвѣщаю“ тлумачыць проста „оповѣдаю“, „взвѣщаніе—оповѣданье; умъ впераю; розум як розлегъчаю або тонко розмышляю“. Гэта апошняе сьведчаньне Зызаняга, які на 300 гадоў жыў раней нас, а знача на гэтулькі гадоў быў бліжэйшым да першапачатнага разуменьня слова, зьвязуе „оповѣданье“ з разлягчаньнем розуму і „тонкім размышляньнем“, знача з ведай, згэтуль:

Вядун, ведзьма, знахар, чалавек які абладае знаньнем.

Ветны, (народн. горадзенск.) бывалы, відалы чалавек, які многа чаго ведае.

Ветлы, прыветлівы, абычайлівы, які абладае знаньнем абычаяў, таварыскага этыкету.

Гаварыць г. зн.—„вячаць“, „вяшчаць“ і сьвеціць-нашы прапрашчуры маглі на агульных сваіх нарадах „{{{2}}}“, але дзеля-таго, што на „ветных“ людзёх племені ляжаў абавязак ня толькі займацца „віційствам“, або ветніцтвам на агульных сабраньнях, але такжа і абавязак станавіцца ў бой супроць ворагаў, згэтуль „вітія“, „ветнік“ злучае ў сабе такжа другую рысу, ён ня толькі прамоўца, але і рыцар.

Віцязь, харобры, ўдалы, ўдатны ва- яр, пераможа;

стар. звыцяжства—перамога (санскр. Vidjaya—перамога),

Віцінічы—ў старадаўных сэрбаў абазначала клясу вайсковых людзей, тое што ў нас называлі ваярамі, баярамі. Viteźne kubło (кубло=нямецк, Lehugut) гаспода, сяліба віцязя, яго гняздо (гл. W. Bogusławski. Rys Dziejow Serbo-Lužyckich. Petesburg 1861, б.б. 145—147).

Дзеля таго-ж, што быць таварышом грамадзкіх нарад і пастаноў і выступаць у абароне грамады мог толькі чалавек, свой мясцовы, аселы, згэтуль карэнь „віт“, „вет“ ўключае ў сябе паняцьце прабываньня, быцьця, мейсцазнаходжаньня, гэтак:

стар. слав. Вітать, абазначае такжа жыць, прабываць дзеколечы часова або заўсёды;

Вітаці (h bitare), жыць, абараняць.

Вітальня (ноўгародзк.) дом для прыпынку падарожнікаў, прытулак.

Чалавек аселы, ваяўнік і раднік на народных вечах быў сярод сваей грамады чалавекам выдатным, знаным, паважаным, згэтуль карэнь „віт“, „вет“ сустрэчаем у словах:

Вящій (стар.), польск. większy, большы старшы, вышэйшы. „Вящіе люди“, большыя, старшыя, знатнейшыя.

Вышэйпрыведзеныя азнакі маглі быць прыпісываны толькі людзём сурьёзным, пажылым, бадай, пераважна старцам, згэтуль:

Ветхі, стары, даўны, аджываючы.

Ветах, стары месяц; месяц на ўшчэрбе ў 4-й квадры.

Вечнасьць даўнасць, як можна мысьлю сягнуць.

Гэтак першапачатны карэнь „віт“, „вет“, які выражаў наагул мову, з часам пачаў азначаць мову натхнёную, прыгожую, вешчую. Дзеля таго што ня кожды чалавек абладае—патрэбнай здольнасьцю, жыцьцёвай практыкай і грамадзкімі правамі—для выяўленьня сваіх мысьляў, то паняцьце заключанае ў павыжшым карані было перанесена на клясу грамадзян, якія адпавалалі ўсім павыжшым варункам; гэта былі павадыры і абаронцы сваіх плямён, і, вось, „віцязь“ набірае значэньня ваяра які перамагае ворагаў, наагул пераможцу, рыцара ўрэшце—старшыню, старца. Гэтак с першапачатнага зерняці „віт“, „вет“ вынесенага славянамі з праарыйскай калыбкі, з бегам часу вырасла аграмаднае дрэва з многімі галінамі и веткамі.

Л. А.