Сказки и разсказы бѣлоруссовъ-полѣшуковъ (1911)/74
← 72. Ганья́ | 74. Светы́ чалавѣ́к Беларуская народная казка 1911 год |
75. Чо́ртаво бало́то → |
74. Светы чалавѣк.
Жыў сабѣ́ адзи́н светы́ чалавѣ́к. Жыў ё́н як усѣ́ лю́дзи: гарава́ў, працава́ў, а доста́ткаў не маў. Жыў ё́н ци́хенько, ґледзѣ́ў себе́ да свайго хаджа́йства; нико́му не раби́ў ли́ха, дак й еґо́ не чапа́ли людзи. Перш з еґо смея́лиса, стро́или кпи́нки, але́ ўба́чыли, што светы́ чалавѣ́к мо́ўчки ўсе зно́сиць, заличы́ли еґо́ шалапава́тым ду́рням и атчапи́лиса. Жыве́ ґэ светы́ чалавѣ́к, от як-бы еґо й на свѣ́це немаш. Пачали́ лю́дзи бǒльш прыґля́датца да й дагада́лиса, што ґэто светы́ чалавѣ́к, бо нихто ў селѣ́ не мǒґ сказа́ць ничоґо лихо́ґо пра таго́ чалавѣ́ка. Аднаґо́ лю́дзи не магли́ разшало́паць, — чаму́ ґэто светы́ чалавѣ́к не хо́дзиць у цэ́ркаў и не хры́сцитца, як уба́чыць папа́. От пашли́ лю́дзи к папу́ й дава́й еґо́ пыта́ць, чаму́ ґэ́то той чалавѣ́к не хо́дзиць у цэ́ркаў. Паслу́хаў их пǒп, распыта́ў пра таґо́ чалавѣ́ка, да й ка́жэ, што ё́н за то́е бу́дзе пракляты́. — Э, ё́н светы́, — ка́жуць лю́дзи. — Кали-б ё́н быў светы́, таб ё́н хадзи́ў у цэ́ркаў и мене́-б шанава́ў. — Паслу́хали то́е лю́дзи да й ду́маюць, што мо́о й пра́ўду ка́же пǒп. От раз лю́дзи й пашли з цэ́ркви про́сто к таму́ свето́му чалавѣ́ку паґлядзѣ́ць, што ё́н ро́биць у той час, як усѣ мо́лятца ў цэ́ркви. Прыхо́дзяць ены́, ажно́ светы́ чалавѣ́к зайшо́ў у ґумно́, ски́нуў сви́ту, распераза́ўса да ўсе ска́чэ цераз запѣ́ру. Што ты ро́биш? — пыта́юць свето́ґо чалавѣ́ка, лю́дзи. — Малю́са, — атка́звае той. Чаму́-ж ты мали́тца не йдзеш у цэ́ркаў? — Бо там нѣ́льґа мали́тца, там лю́дзи не мо́лятца, а тǒльки ґрє́шаць. Зноў пашли́ лю́дзи к папу́ да й разсказа́ли, што ены́ ба́чыли й што им каза́ў светы́ чалавѣ́к. От пǒп сам пашо́ў к свето́му чалавѣ́ку да й дава́й еґо́ ўмаўля́ць, каб ен хадзи́ў мали́тца ў цэ́ркаў. Послу́хаў папа́ светы́ чалавѣ́к, адзену́ў но́вую ку́рту, абу́ў но́вые ла́пцы да бѣ́ленькие, бы снѣґ ану́чы, падперазаўса по́ясам да й пашо́ў у цэ́ркаў. Цэ́ркаў стая́ла за бало́там. Да еѣ́ лю́дзи йшли па ґрази́ па са́мы по́яс. Мужчы́ны раззува́лиса, скида́ли наґави́цы, а жанки́ паднима́ли андараки́ да саро́чки па са́мы пуп. Сам по́п скида́й наґави́цы, падбира́ў по́лы да й меси́ў ґрязь ґо́лыми цы́ґлами па са́мы пояс. А паґа́ны быў той пǒп ё́н таґды́ йшоў у цэ́ркаў, як туды йшли дзѣ́ўки й маладзи́цы. От якра́з уци́снетца памиз их да й шутку́е, як тые рука́ми закрыва́юць сарамацѣ́не. От идзе́ пǒп з жанка́ми па ґрази́ па са́мы по́яс; выквецалиса ены́ ў ґразь, бы чэ́рци, а светы́ чалавѣ́к идзе́ сабѣ́ ў сваи́х но́вых ла́пциках и ў белю́сеньких ану́чах па верх ґрази́, бы па сухǒй земли. Падзиви́ўса пǒп, спужа́ўса, аж шуткава́ць з ба́бами паки́нуў. От падышли́ ены́ к цэ́ркви, абмы́ли ў калю́зе тро́хи ґразь, паадзева́лиса да й улѣ́зли ў цэ́ркаў. Пача́ў пǒп служы́ць: пачали́ лю́дзи мали́тца, але́ й пǒп и лю́дзи ўсе ду́маюць аб тǒм, што ба́чыли, як ишли́ ў цэ́ркаў, пра Бо́ґа саўси́м забы́ли. Спрэ́су ўсѣ хры́сцятца й мо́лятца, а ду́маюць аб друґǒм. Стаи́ць светы́ чалавѣ́к у цэ́ркви да пазира́е на людзе́й. Але ось зирну́ў ё́н у куто́к да й ба́чыць, аж там чорт ухапи́ў наґа́ми й зуба́ми вало́вую шку́ру да ўсе разця́ґвае еѣ́. Вы́цяґ чорт вало́вую шкуру, каб ена была́ бǒльшая да й пача́ў на шку́ры запи́сваць люцки́е ґрахи́. Смѣх апанава́ў свето́ґо чалавѣ́ка, кали́ ўба́чыў ё́н, як чорт кры́витца да ко́рчытца, каб расцяґну́ць бǒльш вало́вую шку́ру. Уба́чыў чорт, што светы́ чалавѣ́к засмеяу́са, хап и еґо́ записа́ў на вало́вуй шку́ры. Зна́чытца, й светы́ саґрашыў. Вы́шли лю́дзи з цэ́ркви, мужчы́ны паскида́ли наґави́цы, а жанки́ пападнима́ли андараки́ й саро́чки па са́мы пуп да й пацяґли́са да гаспо́ды. Брадзе́ й по́п ра́зам з жанка́ми, брадзе да тǒльки абли́зваетца. Пашо́ў и светы́ чалавѣк да ґаспо́ды ра́зам з друґи́ми ў сваи́х но́веньких ла́пциках и белю́сеньких ану́чах. Але от тǒльки ё́н вайшоў у ґразь, як ноґи завя́зли чуць не па кǒстачки. И парабиу ё́н у ґразь сваѣ́ но́венькие ла́пцики й белю́сенькие ану́чы. Пазна́ў гут светы́ чалавѣ́к, што ё́н у цэ́ркви не памали́ўса, а тǒлько наґрашы́ў. От вы́шли ены́ з бало́та, абмы́лиса тро́хи ў калю́зе, паадзева́лиса й паабува́лиса да й хацѣ́ли йци да ґаспо́ды, але ось пǒп, зирну́ў на свето́ґо чалавѣка да й ка́жэ: „светы ґэ́то чалавѣ́к, бо як ё́н мали́ўса ў ґумнѣ́, та йшоў цераз бало́то па ґрази́ ў но́веньких ла́пциках и чы́сценьких ану́чах, а як памали́ўса ў цэ́ркви, та тǒльки наґрашы́ў, бо, от ба́чыце, як закве́цаў у ґразь сваѣ́ но́венькие ла́пцики и бѣ́ленькие, бы снѣґ ану́чы“. Паклани́ўса тут пǒп свето́му чалавѣ́ку да самаѣ земли. — Малиса — кажэ, — як мали́ўса, ма́быць твая́ мали́тва прыемнѣ́й Бо́ґу.
Пересказалъ П. Грыцкевичъ.
С. Чучевичи.