Перайсці да зместу

Сказки и разсказы бѣлоруссовъ-полѣшуковъ (1911)/72

З пляцоўкі Вікікрыніцы
71. Ива́нко Прастачо́к 72. Кава́ль
Беларуская народная казка

1911 год
73. Ганья́

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




72. Кава̀ль.

У якǒмъ тось ца́рстве быў ко́лись вели́ки го́лад, и не было́ чым жыви́тца не тǒльки ґаўя́ду, але й людзям. Паѣ́ли ены́ й той корм, што жыви́ласо жыўе́ло. От пами́раюць людзи з ґо́ладу, бы аб о́сень му́хи. Але́ адны́ памира́юць, а друґие раджа́ютца. И чым ґарє́йшы го́лад, тым бǒльш раджа́етца дзеце́й. И велѣ́ў цар забива́ць малы́х дзеце́й, каб не мнǒжылиса людзи, бо й ґэ́стым нема́ чаґо́ ѣ́сци. От хо́дзяць ца́рские слу́ги да й забива́юць дзеце́й, або́ то́пяць их у рацє́, бы щаня́т. Пла́чуць, убива́ютца ма́тки, ло́мяць ру́ки да рвуць на сабѣ́ ко́сы. Вѣ́дамо, ма́ткам за́ўжды дзеце́й шко́да. Але́ ца́рские слу́ґи не ма́юць ли́тасци, — забива́юць дзеце́й, льюць ане́льскую кроў.

Отъ у тǒмъ ца́рстве таґды́ жыла́ сабѣ́ адна́ жанчы́на. Ена́ ўжэ была́ то́ўста, як еѣ́ ґаспадара́ забра́ли ў маскалѣ́. Ба́чыць ена́, што ўжэ хо́дзиць на часǒх да й баи́тца, каб ца́рские слу́ґи не заби́ли еѣ́ дзиця́ци. Што тут раби́ць. Куды́ тут схава́ць дзиця, як ено́ ро́дзитца? Ду́мала ена́, ду́мала да й наду́маласа. Надра́ла ґэ́то ена́ пеле́нак, накла́ла ў лубя́нку, заки́нула еѣ́ за пле́чы да й пашла́ ў лѣс.

Вѣ́дамо, лѣс вели́к — нема́ ему́ ни канца́, ни кра́ю. Жыви ў ё́м хаць вѣк, — нихто́ не тра́пиць. От идзе́ тая маладзи́ца да йдзе́, назбира́е яґад, праґо́ниць сма́ґу да й да́лей. И забра́ласа ена́ ў таку́ю ґущарню, што мо́о там нихто́ й зро́ду не быў. Наґледзѣ́ла ена́ сабѣ́ дуплена́тае дзе́раво, вы́калупала ў ё́м парахню да й зраби́ла там сабѣ́ ха́тку. Тут непадале́чку была́ крыни́ца, а ў ё́й така́я чы́стая вада́, бы слеза́. Жыве́ сабѣ́ ў тǒм дупли́ маладзи́ца. З крыни́цы пъе во́ду,а ѣсь я́ґады да ґрыбы́. Назапа́сила ена́ тро́хи сабѣ́ ґрыбǒў да я́ґад, назбира́ла арє́хаў да ўселя́каґо карє́ня й чака́е, по́ки пры́дзе пара́. От седзи́ць ена́ ў дупли́ да шы́е сабѣ́ саро́чку. Тым ча́сам вы́шаў уве́сь запа́с ґрыбǒў да я́ґад и нема́ чым пасилкава́тца. Вы́сунуласа ена́ з дзе́рава, узела́ на пле́чы лубя́нку да й пашла́ шука́ць ґрыбǒў. Идзе́ ена́ да йдзе, да й узби́ласа на медзьве́джае лǒґво. Медзьве́дзица пашла́ шука́ць жы́ўнасци, а тым ча́сам на медзьведзеня́т напа́ў шуля́к и дава́й ихъ дзеўба́ць. Уба́чыла то́е мададзи́ца, — шко́да ё́й малы́х дзѣ́так, — ухапи́ла ена лама́чыну да як спераза́ла таґо́ шуляка́, дак ё́н и но́ґи вы́пруциў. Тым ча́сам падбеґа́е медзьве́дзица. Уба́чыла ена́, што жанчы́на абратава́ла медзьведзеня́т и дзя́куе ё́й: прыпада́е к наґа́м да ли́жэ их, раве́, а слё́зы з ачǒў так и цеку́ць. Отъ пашла́ маладзи́ца ў сваю́ ха́тку, а медзьве́дзица тымъ ча́сам на́зиркам за ё́ю. Уба́чыла, куды́ ўлѣ́зла маладзи́ца, да й пашла́ к сваи́м дзѣ́ткам. Седзи́ць сабѣ́ маладзи́ца, перабира́е ґрыбы́ да пае́ пѣ́сни. Тǒльки ось зирне́ ена́, аж медзьве́дзица, су́нетца з кустǒў про́сто к дуплена́таму дзе́раву. Спужа́ласа маладзи́ца, аж у жывату́ забурча́ло. — не вѣ́дае, што раби́ць. Тым ча́сам медзьве́дзица падышла́ к са́маму дуплю́, прыцяґла́ маладзи́цы на лубку́ свѣ́жых пля́страў мё́ду, палажы́ла тут, а сама́ паўзко́м папаўзла́ назад. Уба́чыла то́е маладзи́ца да й даґада́ласа, што ґэ́то медзьве́дзица ў падзя́ку дала́ ґасци́нца. От жыве́ сабѣ́ маладзи́ца ў дуплена́тум дзе́раве й не ґа́дки: медзьве́дзица кǒжын дзень прыця́ґне мё́ду. По́тымъ ена́ пачала́ наси́ц пташэ́чые я́йца й друґу́ю жы́ўнась. Але́ ось прышла́ пара́ й парадзи́ла та́я маладзи́ца ґо́жаґо хло́пца. Зирне́ ена́, аж у еґо́ спе́раду на ґалавѣ́ со́нейко, а з за́ду мѣ́сячык. Зья́е со́нейко, аж во́чы слѣ́пиць, нѣ́льґа ґлядзѣ́ць. От абвеза́ла, мададзи́ца ґалǒўку свайму́ сынку́ ху́стачкаю да так ий не здыма́е еѣ́ ни ў дзень, ни ў нǒчы. Расце хлапчу́к бы на дро́жджах: што дзень, та на пу́шку вы́расце; ў адно́ лѣ́цячко зраўня́ўса з ма́ткаю. Тым ча́сам наси́ла, наси́ла медзьве́дзица им жы́ўнась, а на рэ́шце й сама́ съ медзьведзеня́тами перабра́ласа к таму́ дуплена́таму дзе́раву да й зраби́ла кале́ еґо́ сабѣ́ лаґво́. Гра́е сабѣ́ хлапчу́к съ медзьведзеня́тами, ся́дзе на их верхо́м да й ѣ́здзиць, бы на каня́цэ. К во́сени медзьведзеня́та зраўнялиса з ма́ткаю й пашли́ са́ми шукаць жы́ўнасци. Таґды́ хлапчу́к дава́й ѣ́здзиць на медзьве́дзицы. Спадаба́ласо ему ґэ́то. От паса́дзиць ё́н на медзьве́дзицу сваю́ ма́тку, ўско́чыць сам и дава́й ґаса́ць па лѣ́се. Гэ пражыли́ ены́ лѣ́то. Падхо́дзиць во́сень. Начына́ютца халады́. От и ўзду́мала маладзи́ца йци ў свае́ село́. Сабралиса ены́, злажы́ли свае́ дабро́ ў лубяны́е каро́бки да й пашли́ да ґаспо́ды; а тут медзьве́дзи ўвеза́лиса й не пакида́юць ни на крок. Отъ ены павѣ́сили сваѣ клу́нки на аднаґо́ маладо́ґо медзьве́дзя, маладзи́ца, сѣ́ла на медзьве́дзицу, а хло́пец на друґо́ґо медзьведзюка да й паѣ́хали. Вы́бралиса ены́ з лѣ́су на по́ле да й падъезджа́юць к селу́. Уба́чыли лю́дзи медзьве́дзей, спало́халиса да на ўцекача. Побѣ́ґли ўсѣ з села́, куды́ во́чы ґлядзя́ць. Падъѣ́хала маладзи́ца к свае́й ха́тцэ, ажно́ ена́ пуста́я. От злѣ́зли ены́ з медзьве́дзей, зняли́ сваѣ́ клунки́ да й пачали́ аґля́даць ха́ту. Тым ча́сам медзьве́дзи паню́хали сѣ́льськае павѣ́трае да й патру́хали ў лѣс. Пачали́ збира́тца лю́дзи да й не надзи́вятца, што верну́ласа маладзи́ца й прывела́ тако́ґо ґо́жаґо хло́пца. Отъ жыве́ маладзи́ца з сы́нам у сваё́й ха́тцэ да дагляда́е хаджа́йства. Тым ча́сам еѣ́ хлапчу́к пача́ў плеска́ць у ку́зни да й зрабиўса до́брым кавалё́м. Пашла́ аб тǒм прачу́тка й дайшла́ да ца́рских слуґ. Ужэ́ даў Бǒґ зраджа́й, пераста́ли забиваць дзеце́й, але́ ца́рськие слу́ги ка́жуць, што Каваля́ трэ заби́ць, бо ё́н таґды́ радзиўса, як ве́лено было́ нищыць дзеце́й и што винава́та ма́тка, нашто ена́ хава́ла й ґадава́ла свайґо сы́на. От судзи́ли, судзи́ли ца́рськие слу́ґи да й прысудзи́ли заби́ць таґо́ Каваля́. Пачу́ла то́е ма́тка, — пла́чэ, ру́ки ло́миць, рве на сабѣ́ ко́сы да ўбива́етца, да ґало́сиць на ўсе село́. А Кава́ль ани́ ґа́тки: пае́ пѣ́сни, смее́тца. да разважа́е сваю́ ма́тку. Тǒльки ось чу́е ё́н, што ўжэ́ йдуць ца́рськие слу́ґи с вǒйськам, каб еґо́ зни́щыць. От вы́каваў ё́н сабѣ́ булаву́ ў дзе́сяць пудǒў, падки́нуў еѣ́ ўверх да й падста́виў калѣ́но. Уды́рыласа булава́ аб калѣ́но да й саґнуласа ў дўґу́. Узя́ў ё́н бǒльш залѣ́за, вы́каваў булаву́ ў со́рак пудǒў, падки́нуў еѣ́ ўверх, наста́виў калѣ́но да й чака́е, што бу́дзе. Чака́ў, чака́ў, аж нема́ булавы́, — ена́ ўсе леци́ць уве́рх. Чака́ў ё́н з ра́на аж да паўдня́; тǒльки чу́е — ґудзѣ́ ў не́бе, бы ґрǒм ґрымиць, ґудзе́, леци́ць та́я булава́ ўниз. От ужэ́ со́нейко захо́дзиць за лѣс, як та́я булава́, падлецѣ́ла да й уды́рыласа аб калѣ́но. Ба́чыць Кава́ль, што ў ё́й тǒльки ру́чка тро́хи пагну́ласа. От узяў ё́н ту́ю булаву́, заткну́ў еѣ́ сабѣ́ за по́яс да й пашо́ў шука́ць до́браґо каня́, каб на ё́м ѣ́хаць у свѣт. Шука́ў ё́н, шука́ў, але яко́ґо каня́ не зна́йдзе, як пало́жыць ему на спи́ну сваю́ дало́ню, дак кǒнь и падзе на калѣ́ни, — немажэ́ вы́дзержаць. Што тут раби́ць? Не хо́чэ Кава́ль пѣ́шки йци ў свѣт, а немажэ́ падабра́ць сабѣ́ каня́ку. Тǒльки ось ѣ́дзе ану́чник: а ў еґо каро́сливая кабы́лка. Падышо́ў Кава́ль да й палажы́ў ё́й на спи́ну сваю́ ру́ку. — Стаи́ць кабы́лка й не варухне́тца. Таґды́ Кава́ль палажы́ў ё́й на спи́ну сваю́ булаву́. Стаи́ць каро́сливая кабы́лка, тǒльки тро́хи вуша́ми пакива́ла. И прыста́ў Кава́ль к ану́чнику, каб ё́н прада́ў кабы́лку. От ўзяў ану́чник за ту́ю кабы́лку сто рублё́ў. Ён и зро́ду не мѣ́ў тǒльки ґро́шэй. Пашо́ў ану́чник падска́кваючы. Тым ча́сам Кава́ль сѣў на каро́сливую кабы́лку, прывеза́ў к седлу́ сваю́ булаву́, папраща́ўса з ма́ткаю да й паѣ́хаў сустрака́ць ца́рських слуґ и вǒйсько. От ѣ́дзе ё́н шля́хам, а на сусрэ́к уве́сь шлях заняло́ вǒйсько. — На бǒк, на бǒк! — крыча́ць ему́. А ё́н ка́жэ — не вели́кие паны́, й са́ми зве́рнеце. — Тут наки́нулиса на Каваля́ маскалѣ́, а ё́н ухапиў аднаґо́ за чуб да як замахне́тца круго́м себе́, дак вǒйсько пла́стам лажы́тца. Уба́чыли друґие, што беда́ да наўцекача́. Тым ча́сам Кава́ль, як ѣ́хаў памале́ньку, дак так и паѣ́хаў да́лей. От ѣ́дзе ё́н да ѣ́дзе й падъезджа́е к высо́куй ґары́: нема́ як ѣ́хаць да́лей. Злѣз ё́н з кабы́лки, пусциў еѣ́ пасци́са, а самъ лёґ супачы́ць, падлажы́ўшы булаву́ пад ґо́лаў. Спиць сабѣ́ кава́ль и не чу́е, што на кабы́лку напа́ло двананцаць ваўкǒў. Апанава́ли ены́ кабы́лку атусю́ль и дава́й на еѣ́ ки́датца. Заржа́ла кабы́лка, заве́ Каваля́ на по́мач. Прахапи́ўса той, ухапиў булаву́ да як пу́сциць у ваўкǒў дак уси́х ра́зам и пакла́ў, а булава́ з разґо́ну як урє́заласа аб камѣ́нную ґо́ру, дак ґара́ затрасла́са да й разсѣ́ласа на двое. От Кава́ль сѣў на кабы́лку да Й паѣ́хаў у ту́ю щы́лину ўсерэдзину ґары́. Уѣхаў ё́н туды́, аж там цё́мно, хаць ты во́ко вы́каль от ещэ ўзсу́нешса на яко́е па́дло. Развеза́ў тут Кава́ль спе́раду ґо́лаў, и заблисцѣ́ло со́нейко, ста́ло видно́, хаць ты ґо́лки збира́й. От ѣ́дзе ён да ѣдзе; зирне́ ў пе́рад, аж ба́чыць, — там ґары́ць аґо́нь. Паѣ́хаў ё́н туды́, подъезджа́е ближє́й, аж ґэ́то зьяе дъя́мант. Лежы́ць еґо́ кусо́к, бы ґарбу́з, да так зья́е, ба́тцэ аґо́нь ґары́ць. Забраў Кава́ль той дъя́мант ца й паѣ́хаў да́лей. Але́ ось ско́ро падъѣ́хаў ё́н к камбѣ́ннуй сценѣ́, — нѣ́льґа ѣ́хаць да́лей. От узя́ў ё́н булаву́, размахну́ўса да як уды́рыць, дак сцена́ ў дрэ́безґи й разсы́паласа. Зирне́ ё́н, аж там пала́цы, да такие пала́цы, што паґлядзи́, дак аж ґалава́, кру́жытца. Злѣз Кава́ль з кабы́лки, пусциў еѣ́ на па́шу, а сам пашо́ў аґляда́ць ты́ѣ пала́цы. Идзе́ ё́н да йдзе́ съ аднаѣ́ ста́нцаи да друґо́ѣ, аж им и ли́чбы й канца́ нема́. У яки бǒк ни зирне́, ўсю́ды пала́цы, ўсю́ды ста́нцаи адна́ за друґо́ю ўрад, бы ключ ґусе́й. Дзьве́ри атчы́няны й адна́ про́ци друґо́ѣ; дак як зирне́ш у дзьве́ры, а там усе́ дзьве́ры, дзьве́ры, дзьве́ры: ўсе ме́ньшые, ме́ньшые, паку́ль сдаю́тца ў кула́к и драбнѣ́й. Але́ да́лей во́ко не схва́циць. Тут адны́ станцаи канто́выя, друґие до́ўґие да ўзкие; е кру́глые да такие вели́зазные, што й сцѣн не бачно́. У адны́х сцѣ́ны ґла́дкие, крамѣ́нные, а ў друґи́х — ба́тцэ тума́н, ба́тцэ весно́вые хма́рки, як праз их прасвѣ́чвае мѣ́сяц. Е й такие ста́нцаи, што й саўси́м сцѣн нема́, тǒльки стая́ць то́ўстые стаўпы́, ба́тцэ то на парасли́ хво́и, што ґалава́ми ў са́мае не́бо упира́ютца да з Боґа́м жу́пяць. Дзи́во: вǒкан нема, со́нейка не бачно́, а видно́, хаць ты ґо́лки збира́й. От идзе Кава́ль, пасту́квае сабѣ́ булаво́ю да туды́-сюды́ пазира́е. Прайшо́ў ё́н тро́хи да й заплу́таўса, — стаи́ць, не вѣ́дае, атку́ль прышо́ў и куды́ трэ йци ўперǒд. Су́мно ему́ ста́ло ў пусты́х пала́цах. От стаў Каваль кале́ слу́па да й ду́мае. Але, вѣ́дамо, чым бǒльш чалавѣ́к ду́мае, тым ґарє́й ё́н заду́рваетца й заплу́тваетца, бы му́ха ў павуцѣ́не. Стаи́ць Кава́ль и не вѣ́дае, што ему́ раби́ць. Аж тым ча́сам бежы́ць мы́шка. Вы́скачыла ена́ з нǒрки, паню́хала павѣ́трае, палу́пала ґо́йстрыми вǒчками, бы ґо́лками, хацѣ́ла шука́ць жы́ўнасци для дзѣ́так, але́ ўба́чыла Каваля́, задзиви́ласа, прысѣ́ла на за́дние ла́пки да й седзи́ць, ву́шки развѣ́сиўшы. Зирну́ў Кава́ль, усмихну́ўса з дурно́ѣ мы́шки да й наступиў ё́й на хвǒст. Уско́чыла мы́шка, рвану́ласа туды́-сюды́, — хвǒст непуска́е. От и дава́й ена́ праси́ць Каваля́, каб ё́н пусциў еѣ́, абеца́е памагчы́ ему́ ў прыґо́дзе. Усмихну́ўса Кава́ль, што мы́шка ду́мае ему́, аси́лку, памаґчы́ ў прыґо́дзе; але́ ўсе-ж падня́ў но́ґу да й пусциў мы́шку. Пабѣ́ґла ена́ ў сваю́ нǒрку, а Кава́ль пашо́ў да́лей. Тǒльки ё́н вы́сунуўса ў друґу́ю ста́нцаю, аж чу́е: йржэ́ еґо́ кабы́лка, заве́ на по́мач. Пусциўса ё́н бѣ́ґци па ґо́ласу. Бѣґ, бѣґ, а з пала́цаў вы́братца не мажэ́, бо, вѣ́дамо, ў харо́мах не разберэ́, атку́ль идзе́ ґо́лас. Ёщэ́ ґарє́й заплу́таўса да й кру́цитца на аднǒм мѣ́йсцы. А кабы́лка йржа́ла, йржа́ла да й заци́хла. Ма́быць еѣ́ ваўки́ зарє́зали. Што тут раби́ць? Шко́да кабы́лки, а тут з пала́цаў нѣ́льза вы́братца. Схапиў ґэ́то Кава́ль булаву́ да дава́й малаци́ць у сцѣ́ны. Як замахне́тца да рє́зне, дак камѣ́нные слупы́ да сцѣ́ны сы́плютца, бы пад це́рницаю кастры́ца. От праклада́ў ё́н, праклада́ў сабѣ́ даро́ґу, паку́ль аж вы́биўса з пала́цаў. Дава́й тут Кава́ль шука́ць сваѣ кабы́лки, але́ ния́к немажэ́ знайци́. Стаи́ць да чэ́шэ чупры́ну. Але́ ось и бежы́ць мы́шка. Вильну́ла ена́ хвасто́м да й ка́жэ — хадзи́ за мно́ю; я пакажу́ тваю́ кабы́лку. Але́ еѣ́ ваўки́ зарє́зали да й бе́бахи вы́пусцили. — Пашо́ў Кава́ль за мы́шкаю; прайшли́ ены́ ганǒў дво́и, аж ат кавалё́ваѣ кабы́лки тǒльки дрэ́бы лежа́ць, а за́мяст трыбухǒў паву́к аснава́ў павуцѣ́не да й чака́е, по́куль прылеци́ць пчала́, або му́ха. Шко́да Кавалю́ кабы́лки, такая шко́да, што чуць ё́н не запла́каў. От седзи́ць Кава́ль кале́ сваѣ́ кабы́лки да пазира́е, што ё́й ужэ́ мура́шки во́чы вы́ели. Тым ча́сам лецѣ́ла бо́жая пчǒлка, шука́ла ў квѣ́тках медку́ да й заплуталаса ў павуцѣ́ни. Бъе́тца, ґудзе́ пчǒлка, трапе́чэ нǒжками да маха́е кры́лцами й усе бǒльш заплу́тваетца ў павуцѣ́не. А тут уба́чыў то́е паву́к, ки́нуўса на пчǒлку й дава́й еѣ́ ґры́зци. Раве́ пчǒлка, аж лѣс дрыжы́ць. Пачу́ў то́е Кава́ль, забы́ў и свае́ ли́хо да й ки́нуўса ратава́ць бо́жую пчǒлку. Ухапиў ґэ́то ё́н абѣ́ручки павука́ за хвǒст да дава́й еґо́ вадзи́ць круґо́м себе́; вадзиў, вадзиў да як рє́зне ґалаво́ю аб ду́ба, дак у павука́ й маски́ вы́скачыли. Вы́пруциўса паву́к, тǒльки наґа́ми дры́ґае. Дры́ґаў ё́н, дры́ґаў, аж у по́яс вы́ґраб я́му да й сакалѣ́ў. А Кава́ль тым часо́ве пача́ў разрыва́ць на пчǒлцы павуцѣ́не й аслабаниў еѣ́. Дзя́куе пчала́ да й ка́жэ — за то́е, што ты мене́ вы́ратаваў з беды́, хадзѣ́м, я пакажу́ табѣ́ крыни́цу з жыво́ю вадо́ю. — Падня́ўса Кава́ль да й пашоў за пчǒлкаю, а ена́ леци́ць уперǒд да тǒльки ґудзе́. Тым часо́ве мы́шка залѣ́зла сабѣ́ к Кавалю́ ў кишэ́ню да й седзи́ць там, бы ў нǒрцы. От и прыво́дзиць пчǒлка Каваля́ пад высо́кую ґо́ру. Зирну́ў ё́н на верх ґары́, дак аж ша́пка звали́ласа, хацѣ́ў лѣ́зци на ґо́ру, дак нема́ за што ўчапи́тца. От пчǒлка пасадзи́ла еґо́ к сабѣ́ на пле́чы да й папе́рла на ґо́ру. Учапиўса Кава́ль абѣ́ручки за пчǒлку, седзи́ць да тǒльки у́хкае ат стра́ху, — нико́ли ё́н ґэ высо́ко не быў. От узнесла́ пчǒлка Каваля́ на высачэ́нную ґо́ру, спусци́ласа на зе́млю да й пака́звае на крыни́цу. Зирне́ Кава́ль, аж з ґары́ зпад ка́меня жыва́я вада́ от так и сви́щэ ўверх, бы з ду́дки. Набра́ў Кава́ль у пля́шачку таѣ́ вады́, напиўса сам и мы́шку напаиў. Пасадзи́ла их пчǒлка зно́ў на пле́чы да й папе́рла назад. Тǒльки ены́ ўзнели́са, аж и ўсхадзи́ласа така́я бу́ра, што дубы́ вырыва́е з карє́нем, варо́чае камѣ́не й аж ґо́ры хиста́е. Ухваци́ла та́я бу́ра пчǒлку ра́зам з Кавале́м и з мы́шкаю, ухваци́ла, закруци́ла, заверцѣ́ла да й памча́ла чорт вѣ́дае куды́. Прэ, аж табѣ́ ў вачу́ раби́ць. Несе их бу́ра бы перцэ́, а Кавалю́ здае́тца, што ё́н на мѣ́йсцу, а ґэ́то друґое ўсе бежы́ць, леци́ць, як го́лаў не скру́циць. Беґу́ць ґо́ры высо́кие, беґу́ць мо́ры ґлыбо́кие, беґу́ць лесы́ цё́мные, сенажа́ци вя́зкие, бало́та ґра́зкие, беґу́ць палѣ́тки перє́стые да хаты ку́рные. Тǒльки со́нейко я́снае стаи́ць, бы ўко́пано. И ста́ло ено́ сму́тнае, крыва́вае, запла́кало вǒчки я́сные да й ли́нуло слезки ґара́чые. Лью́тца ены́, бы з ведра́. Свѣ́ту Бо́жаґо не бачно́. Дава́й дож прыбива́ць их уни́з к земли́. От леця́ць ены́ ўниз, бы камень. Падлецѣли ўжэ саўси́м ни́зко. Кава́ль ду́маў, што як ґры́мнутца ены́ аб зе́млю, та й з кǒстачак тǒльки клё́к пацечэ́. Тым ча́сам пчǒлка растапы́рыла кры́лца да як заґудзе́, дак и супыни́ласа да й памча́ла Каваля́ з мы́шкаю праци вѣ́тру. От спусци́ласа ена́ ў чужǒм кра́и, ў далё́кум ца́рстве, ссадзи́ла Каваля́ й мы́шку з плѣч да й ка́жэ, — як бу́дзе патрэ́ба, та пазавѣ́це мене́, а цепе́р палечу́ я медо́к збира́ць да ў пля́стры налива́ць. — Пры ґэ́стыхъ сло́вах ввум да й палецѣ́ла. Пашо́ў Кава́ль з мы́шкаю, куды́ во́чы ґледзя́ць. Идзе ё́н, разґля́дае незнае́мы край, аж и сустрака́юць еґо́ та́машные лю́дзи. Вѣ́дамо, людзи — па ўсему́ свѣ́ту еднако́вые лю́дзи: ўсю́дыхъ жыву́ць, ґару́юць, працу́юць, ма́юць свǒй кло́пат, сваю́ пля́ґу. Адны́ ро́дзятца, друґие памира́юць. Бо кали́-б лю́дзи не ўмира́ли, таб их тǒльки напладзи́ласо-б, што й земля́-б не стрыма́ла. Кǒжын хо́чэ маць дзѣ́так: хо́чэ каб ены́ карми́ли на ста́расци, каб пры сме́рци закры́ли во́чы да каб мали́лиса да памина́ли. Але́ от жыў у тǒм краю́ цар. У еґо́ быў уда́лы да прыґо́жы адзи́н сын да ве́льми ґо́жая дачка́. Цар хацѣ́ў паки́нуць сы́ну свае́ ца́рство, а датцы́ выбира́ў прыґо́жаґо да ўда́лаґо жаниха́. Тǒльки не было́ ў тǒм ца́рстве тако́го малайца́, каб ё́н спадаба́ўса царэ́ўне. И пачали́ прыезджа́ць к ей жанихи́ з чужы́х ца́рстваў, пачали́ сва́татца; але́ царэ́ўна ўсе не зґаджа́ласа. Тым ча́сам пашла́ раз царэ́ўна ў сад ґуля́ць. От ґуля́е ена́, рве квѣ́тки, спева́е да плеце́ сабѣ́ вено́к. Сплела́ ена́ вено́к, надзѣ́ла, на ґо́лаў да й хацѣ́ла йци ў пала́цы; тǒльки ось атку́ль ни вазьми́са Ба́ба-Яґа́, касцяна́я наґа́ на сту́пе ѣ́дзе, таўкачо́м паґаня́е да памяло́м слѣд замета́е. Падъѣ́хала ена́ к царэ́ўне, схапи́ла еѣ́ ў сту́пу да й памча́ла невѣ́дамо куды́. Разска́зваюць ґэ́то лю́дзи Кавалю́ да й ка́жуць, што пача́ў цар сзыва́ць баґатырǒў да аси́лкаў, абеца́ў таму́, хто ве́рне царэ́ўну, атда́ць еѣ́ за́муж и зраби́ць нача́льникам над уси́м ца́рствам. Разышли́са баґатыры́ да аси́лки па ўсем свѣ́це, але́ аб их нема́ й прачу́тки. Тым ча́сам царэ́вич падабра́ў сабѣ́ двана́нцаць дзецюкǒў, двана́нцаць малайцǒў са́мых зда́тных да й пашо́ў з и́ми ў свѣт шука́ць сестры́ — пракра́снаѣ царэ́ўны. До́ўґо не было́ аб ё́н прачу́тки, але́ дсь веряўўса адзин дзецюк, верну́ўса з лихо́ю вѣ́сцью: разсказа́ў ё́н, што Ба́ба-Яґа́ завезла́ царэ́ўну к Кащє́ю Безсме́ртнаму. Той запе́р и трыма́е еѣ́ ў камѣ́нных пала́цах пад двана́нцацю замка́ми. Ки́нуўса туды́ царэ́вич з сваи́ми малайца́ми, а Кащє́й Безсме́ртны як дыхну́ў, дак ены́ ўсѣ двана́нцаць и ста́ли камѣ́нем, а што тǒльки ё́н адзи́н стая́ў за вуґло́м и спа́сса. Пачу́ў то́е цар и запла́каў з жа́лю, але́ не вѣ́дае, што пара́дзиць. Пачу́ў то́е Кава́ль и захацѣ́ласо ему́ найци́ да аслабани́ць царэ́ўну. Як заду́маў то́е, дак не мажэ́ ни пиць, ни ѣ́сци, й сон еґо́ не берэ́. От лежы́ць ё́н падлажы́ўшы пад ґо́лаў булаву́, лежы́ць да ўсе ду́мае. Ду́маў ен ду́маў да й наду́маўса йци к цару́, тǒльки не вѣ́дае, што ему́ сказа́ць. Вѣ́дамо, Кава́ль: ё́н нико́ли й не ба́чыў цара́, а не то, каб што. От лежы́ць ё́н, аж падбѣ́ґла та́я мы́шка да ўсе хво́сцикам казлы́чэ еґо́ пад но́сам.

— Аткасни́са! Чаґо́ ты прычапи́ласа? — Ка́жэ Кава́ль, да й узя́ў еѣ́ ў жме́ню. Тым ча́сам мы́шка вы́сунула з жме́ни мо́рдачку да й пачала́ ґавары́ць.

— Не бǒйса цара́ — ка́жэ ена́, — ё́н таки́-ж чалавѣ́к, бы й ты. Не бǒйса, тǒльки вазьми́ мене́ з сабо́ю: я буду табѣ́ падка́зваць, бо я вѣ́даю, ґдзѣ царэ́ўна. Вѣ́дамо, мнѣ замкǒў нема́-ж — я ўсю́дых пралѣ́зу. Царэ́ўна ў тых пала́цах, ґдзѣ ты наступиў мнѣ на хвǒст. Кащє́й Безсме́ртны запъё́р и трымае еѣ́, каб нихто́ не аслабаниў.

Абра́дуваўса Кава́ль, пасадзиў мы́шку за па́зуху да й пашо́ў к цару́. Ци до́ўґо, ци ма́ло ё́н и́шоў, тǒльки ось прыво́дзяць еґо́ к цару́ ў пала́цы. Спало́хаўса Кава́ль, як уба́чыў цара́, так спало́хаўса, што не вѣ́дае, чаґо́ ё́н и прышо́ў, але́ тут мы́шка дава́й ему́ шапта́ць с-за па́зухи да скрабци́са, каб ё́н ачу́хаўса. Прыслу́хаўса Кава́ль, што ему́ падска́звае мы́шка да й дава́й каза́ць цару́ смѣ́ло, бы свайму́ бра́ту. Вы́слухаў еґо́ цар да й велѣ́ў даць ему́ навы́бар са́маґо лѣ́пшаго каня́. Падзя́куваў Кава́ль да й пашо́ў у ца́рськую ста́йню выбира́ць сабѣ́ каня́. Тǒльки не мажэ́ вы́браць, бо як пало́жыць на спи́ну ру́ку, дак кǒжын кǒнь и падзе́ на калѣ́ни. Сказа́ли аб тǒм цару́. От той велѣ́ў атда́ць Кавалю́ свайґо́ каня́, але́ мы́шка шэ́пчэ, каб Кава́ль прасиў таґо́ коня́, на като́рум ѣ́здзила царэ́ўна. От Кава́ль й дава́й праси́ць, каб ему дали́ таґо́ каня́. Пачу́ў аб тǒм цар, паду́маў тро́хи, — ба́чыце, ему́ ве́льми шко́да царэ́ўнинаго каня́, — да й велѣ́ў атда́ць Кавалю́ таґо́ са́маґо каня́, на като́рум ѣ́здзила царэ́ўна. Сѣў Кава́ль на каня́, прывезаў к седлу́ булаву́, пасадзиў за па́зуху мы́шку да й паѣ́хаў у свѣт. От ѣ́дуць ены́ да ѣ́дуць. Нахапи́ласа нǒч, а тут цё́мны лѣ́с круґо́м и канца́ ему́ нема́ш. Сцемнѣ́ло, хаць ты во́ко вы́каль. Нѣ́льга ѣ́хаць дале́й. От Кава́ль слѣз з каня́, прывеза́ў еґо́ к ду́бу, а сам вы́красаў аґню́, упъё́к лама́чъе да й лё́ґ спачыва́ць. Лё́ґ да й засну́ў, бы ка́мень. Спиць Кава́ль и не чу́е, што мы́шка з канё́м жу́пяць. Тым ча́сам разсказа́ла мы́шка каню́, ґдзѣ царэ́ўна да й пасыла́е еґо́, каб ен збѣ́ґаў за нǒч туды́ да прыне́с вѣ́стачку. Рад кǒнь, хо́чэтца ему́ уба́чыць царэ́ўну, але́ не мажэ́ атарва́тца, бо Кава́ль ве́льми мǒцно прывеза́ў. Тым ча́сам мы́шка ўзлѣмзла на дуб да й пераґры́зла по́вад. Пусциўса кǒнь бѣ́гци да так суну́ў, што й пту́шка не даго́ниць. Прыбѣ́ґ ё́н к тǒй ґары́, ґдзѣ́ были́ пала́цы Кащє́я Безсме́ртнаґо, да й дава́й биць капыта́ми. Мало́циць ё́н аб камѣ́нную ґо́ру, аж ена́ трасе́тца, бы еѣ́ тра́сца кало́циць, але́ стаи́ць мǒцно. Ба́чыць кǒнь, што ничо́ґо не зро́биць, не разабъе́ ґары́, от и пабѣ́ґ ё́н шука́ць, ци нема́ щы́лины. Вѣ́дамо, ва ўсё́м зна́йдзетца щы́лина, або́ яка́я ска́за, тǒльки трэ до́брэ пашука́ць. Забѣ́ґ ё́н з друґо́ґо бо́ку да й напатка́ў ту́ю щы́лину, што Кава́ль зрабиў як уды́рыў булаво́ю аб ґо́ру. Пусциўса бѣ́ґци кǒнь ў ту́ю щы́лину, ўмча́ўса ў са́мые пала́цы, ґрымаци́ць там, бы ґрǒм. Пачу́ў ґэ́то Кащє́й Безсме́ртны, сѣў з Ба́баю Яґо́ю на сту́пу да й паѣ́хаў насустрє́к. Тым ча́сам ось кǒнь и наско́чыў на их и дава́й капыта́ми малаци́ць па чǒм папа́ло. Ба́чыць Кащє́й Безсме́ртны, што тут не перэ́лиўки, схапиў таўка́ч да як уды́рыць каня́ па маскаўни́, дак з таґо́ й дух вы́перло. Павалиўса кǒнь, задры́ґаў наґа́ми да й вы́пруциўса. Вы́щарыў зу́бы Кащє́й Безсме́ртны, зараґата́ў бы жарабе́ц да й паѣ́хаў з Ба́баю Яґо́ю аґляда́ць сваѣ́ пала́цы. От ѣ́дуць ены́ да ѣ́дуць и ба́чаць, што пала́цы хто́сь разверну́ў и ў са́мǒй ґары́ зрабиў щыли́ну. Дава́й тут Кащє́й Безсме́ртны зарабля́ць ту́ю дзи́рку. От пача́ў ё́н пе́рш лама́ць да цяґа́ць туды́ камѣ́не. Ци до́ўґо ци ко́ратко ё́н то́е рабиў, тым часо́ве даў Бǒґ дзень. Прахапиўса Кава́ль да зирну́ў, аж нема́ каня́. А мы́шка маўчы́ць, зу́бы сця́ўшы, ничо́ґо не ка́жэ, — баи́тца, каб Кава́ль ат зло́сци не забиў еѣ́. Патужы́ў, патужы́ў Кава́ль, пасадзиў мы́шку за па́зуху да й пашо́ў пѣ́шки. Але́, вѣ́дамо, ў цё́мнум лѣ́се, ў не́тры, — йдзе, йдзе и ўсе на аднǒм мѣ́йсцу кру́цитца. Заблудзиўса Кава́ль, сѣў на кало́дзе да й ду́мае а прыґо́дзе. Узду́маў ё́н пра пчǒлку да й дава́й еѣ́ зваць на памо́ґу. Пачу́ла пчǒлка, прылецѣла да й панесла́ Каваля́ з мы́шкаю на то́е мѣ́йсцо, ґдзѣ лажа́ли дрэ́бы кавале́ваѣ кабы́лки. От падняла́са пчǒлка паверх лѣ́су, перанесла́ це́раз вели́кие бало́та, це́раз высо́кие ґо́ры за си́нее мо́рэ да й апусци́ласа ў лѣ́се кале́ ґары́. Уба́чыў Кава́ль дрэ́бы сваѣ́ кабы́лки да аж запла́каў ат жа́лю. Даста́ў ё́н з кишэ́ни пля́шачку з жыво́ю вадо́ю да й дава́й палива́ць ты́е ко́сци. Тǒльки пакрапиў, аж ось так и расце́ мя́со, расце́ шку́ра, вы́расла цє́лая кабы́лка, як была́. Палиў ё́н ещэ́ раз-друґи́, дак от кабы́лка пы́рхнула да й паднела́са на ноґи. Падзя́куваў тут Кава́ль пчǒлцы, сѣ́ў на кабы́лку да й паѣ́хаў, куды́ пака́звала мы́шка. От зноў падъѣ́хаў ё́н к ґары́, найшо́ў ту́ю щы́лину да й пача́ў абпратца па камѣ́ню. Спатыка́етца кабы́лка, бо Кащє́й Безсме́ртны наки́даў тут камѣ́ня да й заґарадзиў даро́ґу. Схапиў ґэ́то Кава́ль булаву́ да й пача́ў пракла́дваць даро́ґу. Як рє́зне ё́н булаво́ю, дак аж ґо́ры трасу́тца. Пачу́ў то́е Кащє́й Безсме́ртны, пачу́ў, што й на еґо́ прышло́ ли́хо да й паѣ́хаў насустрє́к. От зъѣ́халиса ены́ да й дава́й би́тца. Би́лиса, би́лиса, аж ґо́ры растрыбушы́ли, разверну́ли пала́цы, але́ нихто́ адзи́н друґо́ґо не мажэ́ аси́лиць. Ба́чыць Кащє́й Безсме́ртны, што Кава́ль разбиў сту́пу, палама́ў таўка́ч ий чуць ужэ́ не рє́знуў булаво́ю Ба́бу Яґу́, ба́чыць, што не мажэ́ адалѣ́ць, пусциўса наўцекача́, схапиўшы Ба́бу Яґу́ на берэ́ме. Зирну́ў Кава́ль, што Кащє́й Безсме́ртны пусциўса ўцека́ць, не ки́нуўса еґо́ даґаня́ць, а паѣ́хаў ў пала́цы, шука́ць царэўны. От ѣ́дзе ё́н да ѣ́дзе, а мы́шка пака́звае даро́ґу, аж ба́чыць, лежы́ць вы́пруциўшыса еґо́ кǒнь. Злѣз тут Кава́ль з кабы́лки, даста́ў з кишэ́ни пля́шачку з жыво́ю вадо́ю да дава́й палива́ць ё́ю каня́. Ажы́ў кǒнь, падня́ўса на но́ґи да й заржа́ў ат радасци. Пачу́ў то́е Кащє́й Безсме́ртны и ба́чыць, што Кава́ль ѣ́дзе про́сто туды́, ґдзѣ на семи́ замкǒх седзѣ́ла царэ́ўна, зрабиў ў пала́цах таку́ю цемна́ту, хаць ты во́ко вы́каль, ничо́ґо не бачно́. От Кава́ль развеза́ў на ґалавѣ́ хустачку, дак со́нейко й засвеци́ло, стало видно́, хаць ты ґо́лки збирай, да й паѣ́хаў да́лей. Але́ ось падъезджа́е ё́н к тым пала́цам, ґдзѣ царэ́ўна, аж усѣ́ дзве́ры зачы́нены да й зава́лены камѣ́нем. Злѣз тут Кава́ль з кабы́лки й пача́ў аткида́ць то́е камѣ́не. Атки́даў тро́хи да й ба́чыць, што дзве́ры залѣ́зныя, таўщэ́разные, а на их па семи замкǒў. Што тут раби́ць. Ду́маў ё́н, ду́маў да й пасла́ў мы́шку правѣ́даць, ґдзѣ царэ́ўна. Пабѣ́ґла мышка; вѣ́дамо, ена́ ўсю́дых зна́йдзе щы́лину да й прапли́щытца. Панема́лум ча́се верну́ласа мы́шка ве́льми сму́тная да й ка́жэ, што Ба́ба Яґа замаро́зила царэ́ўну. Пачу́ў то́е Кава́ль, абазлиўса, схапиў булаву да й дава́й пѣ́рыць у сцѣ́ну. Як рє́знуў раз-друґи́, дак сцена́ й разсы́паласа, бы по́рхаўка. Ки́нуўса Кава́ль туды́, аж ба́чыць — лежы́ць тут царэ́вич, бы пласт. Ба́ба Яґа́ абернула еґо́ ў ка́мень. Лежы́ць царэ́вич, бы жывы́, а кале́ еґо́ по́руч у рад лежа́ць адзина́нцаць еґо́ дзецюкǒў, уда́лых баґатырǒў. Усѣ́ ены́, бы зро́блены з ка́меня. Аґле́дзяў Кава́ль, пама́цаў ґэ́тых камѣ́нных людзе́й да й пашо́ў к царэ́ўне. От ухо́дзиць ё́н у ты́е ледзяны́е пала́цы, аж там усе́ з лё́ду, а мо́о ґэ́то тǒльки ўсе пераверну́ласо ў лё́д. От стая́ць ледзяны́е дзераўля́ки; ены́ аби́невели, ба́тцэ ў вели́ки марǒз. Пад ґэ́стыми дзераўля́ками стаи́ць ледзяна́я карава́ць, на ё́й по́лаґ, ба́тцэ з и́нею спле́цены. На карава́ци лежы́ць царэ́ўна, ена́ ўся й прасвѣ́чвае, вѣдамо ледзя́ная, тǒльки све́рху паў и́ней. Падышо́ў Кава́ль да як ґля́нуў на царэ́ўну, дак не мажэ́ й ачǒў атвесци́ ат еѣ́, така́я ена́ ґо́жая й так ему́ спадаба́ласа. От стаи́ць Кава́ль на аднǒм мѣ́йсцы, бы ўко́паны, а со́нейко з ею́ лба так и свѣ́циць, так и ґрє́е царэ́ўну. И пачала́ ена́ памале́ньку та́яць да та́яць, пача́ў лё́д перш белѣ́ць, а по́тым чырванѣ́ць. Па нема́лум ча́се лежы́ць царэўна, бы жыва́я, тǒльки не ды́шэ. Даста́ў тут Кава́ль з кишэни пля́шачку з живо́ю вадо́ю да й пакрапияў царэўну. Страпену́ласа ена́, откры́ла во́чы да й падняла́са. Тым ча́сам раста́ў лё́д ва ўсих пала́цах. От адзѣ́ласа царэўна, сѣ́ла на свайґо́ каня́, да й паѣ́хали ены́ туды́, ґдзѣ лежа́ў царэвич. Уба́чыла царэўна бра́та да дава́й над им пла́каць да ўбива́тца. Ду́маў, ду́маў Кава́ль, што тут пара́дзиць, да ничо́ґо не прыду́мае. От стаиць ё́н да ґлядзи́ць, як царэўна ўбива́етца. Тым часо́ве со́нейко ґрє́е да ґрє́е. От и пача́ў ка́мень мякча́ць, пача́ў царэвич п ўсѣ́ еґо тава́рышы зноў раби́тца людзьми́. Уба́чыў ґэ́то Кава́ль, даста́ў з кишэни пля́шачку з жыво́ю вадо́ю да як пакрапиў их, дак ены́ й ачу́халиса да й ажыли́. Мно́ґо тут было́ ра́дасци, мнǒґо слё́з. От и сабра́лиса ўсѣ ены́ ў даро́ґу. А мы́шка зноў залѣ́зла к Кавалю́ за па́зуху да й седзи́ць. Вы́бралиса ены́ з пала́цаў да й паѣ́хали лѣ́сам. От ѣ́дуць ены́ да ѣ́дуць. А лѣс вели́ки, што й канца́ ему́ нема́. Тǒльки чу́юць ены́, аж Кащє́й Безсме́ртны за и́ми ґо́нитца. Ат таґо́ и́мпату ўсхадзи́ласа бу́ра; лѣс тращы́ць, ло́митца, от так и кладзе́тца ло́скам. Вы́ступиў тут на сустрє́к Кава́ль, аж Кащє́й Безсме́ртны так и ки́нуўса на еґо́ да не ўспѣ́ў насѣ́сци, як Кава́ль спераза́ў еґо́ булаво́ю. Ат пе́ршаґо ра́зу ў Кащє́я Безсме́ртнаґо трэснула ґалава́, да й раскало́ласа на дзвѣ ча́сци. От и пачали́ Кава́ль се Кащє́ям ту́затца. До́ўґо ены́ вадзи́лиса. Гдзѣ сту́пяць, дак там зро́битца така́я вы́скаць, або во́зеро, што й да тых час ещэ мǒжна ба́чыць их у лѣ́се. Але́ ось Кава́ль папну́ўса да й падґиба́ў Кащє́я пад себе́, наступиў ему́ на ґо́рло да й падня́ў булаву́, каб расква́сиць ему́ маскаўню́. Ба́чыць Кащє́й, што прышли́ ему́ капцы́, дава́й ё́н праси́тца; абеца́е, што бǒльш нико́ли не бу́дзе чапа́тца, а пачне́ жыць тǒльки ў бало́це. Пусциў еґо Кава́ль да й паѣ́хаў скарє́й к цару́, каб абра́даваць еґо́, што нашли́са дачка́ й сын. От прыѣ́хали ены́. Цар велѣ́ў зраби́ць свя́то ва ўсё́м ца́рстве, атда́ў за Каваля́ за́муж дачку́ царэўну да й зрабиў еґо́ нача́льникам над уси́ми нача́льниками. Пача́ў Кава́ль жыць да пажыва́ць да дабра́ нажыва́ць. Тǒльки мы́шка так и астала́са у еґо́ за па́зухаю. Кали́ Кава́ль ро́биць дабро́, та ена́ ци́хенько седзи́ць, а як пачне́ раби́ць ли́хо, та мы́шка скрабе́тца за па́зухаю, аж се́рдце дра́пае во́стрыми кипдзюра́ми. До́ўґо жыў Кава́ль, мнǒґо дабра́ зрабиў ё́н у тǒм ца́рстве. Ещэ й цепе́р еґо́ лю́дзи памина́юць. Лю́дзи ка́жуць, што Кава́ль да са́маѣ сме́рци сам кава́ў и друґи́х вучы́ў кава́ць залѣ́зо. Ён каза́ў, што ў каваля́ па ло́каць руки ў зо́лаце. От с таѣ́ пары́ й пачали́ лю́дзи кава́ць залѣ́зо да раби́ць сабѣ́ ўсе, што трэ. Але́ як ни до́брэ было́ Кавалю́ з маладо́ю жǒнкаю ў тǒм ца́рстве, як ни паважа́ли еґо́, ё́н усе́ таки́ не забыва́ў сваю́ радзи́ну. От раз зраби́ласо ему́ так мо́ташно, што й жыць не мажэ́: хо́дзиць засмуцо́ны, бы пад землё́ю. Пыта́е еґо́ жǒнка, чаґо́ ё́н таки́ сму́тны. Маўча́ў ё́н, маўча́ў да й ка́жэ, што ему́ хо́чэтца правѣ́даць сваю́ рǒдную ма́тку, хо́чэтца хаць разо́к зирну́ць, што ро́битца ў рǒднум селѣ́. Дава́й тут жǒнка праси́ць Каваля́, каб ё́н паўё́з еѣ́ к сваё́й ма́тцы. Сабра́ўса Кава́ль у вели́кую даро́ґу, забра́ў з сабо́ю жǒнку да й паѣ́хаў. До́ўґо ены́ ѣ́хали, до́ўґо блука́ли па свѣ́це, нарэшце прыби́лиса ў то́е село́, ґдзѣ жыла́ ма́тка. Састарє́ласа ена́, зґо́рбиласа да й вы́сахла ў щє́цку, а ўсе пла́кала па сы́ну, ўсе хацѣ́ла ўба́чыць еґо́ пе́рад сме́рцю. От прыѣ́хаў Кава́ль, нашо́ў ма́тку ў старǒй ха́тцы да й ки́нуўса на шы́ю, дава́й еѣ́ абдыма́ць да цалава́ць. Узра́дуваласа ма́тка, пачала́ пла́каць, — не мажэ́ й сло́ва вы́ґаварыць ат ра́дасци. От паґасцява́ў там Кава́ль дǒўґи час, наўчы́ў сусѣ́дзей, як кава́ць залѣ́зо да раби́ць уселяќае нажэндзе, а по́тым забра́ў ма́тку да й паѣ́хаў у чужы́ край, у то́е ца́рство, ґдзѣ ўсѣ лю́дзи рǒўно працу́юць, с пра́цы жыву́ць, адзин друґо́му памаґа́юць, а заты́м и ли́ха не ма́юць. — Мо́о й пра́ўда, што е таки́ край и такие разу́мные да до́брые лю́дзи, а мо́о ены́ ґдзѣ ко́львек тǒльки ещэ бу́дуць. Паба́чымо ци бо пачу́емо, кали́ бу́дзем жы́вы.

Пересказалъ Рѣдкій.

С. Б. Рожинъ.