Перайсці да зместу

Сказки и разсказы бѣлоруссовъ-полѣшуковъ (1911)/75

З пляцоўкі Вікікрыніцы
74. Светы́ чалавѣ́к 75. Чо́ртаво бало́то
Беларуская народная казка

1911 год
76. Палешу́к и чорт

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




75. Чортаво балото.

Ба́чыце, якая тут не́тра, якая тхлань: цє́лы ты́дзень идзи́, та да краю не даця́ґнешса. Даўнѣ́й тут была́ чы́стая вада́, ўсе лелѣ́ло да блищало на со́нейку, бы шкло. Бǒґ ѣ́здзиў па вадзѣ́ ў чоўне да аґляда́ў, ґдзѣ зраби́ць зе́млю. От раз плыве́ Бǒґ у чо́ўне да мерку́е, як и ґдзѣ што ўро́ндзиць; а тым часам чорт закмѣ́ў Боґа да й паплы́ў за Им на́зиркам: падплыве к чоўну да ат стра́ху нырне́ ў во́ду бы нырэ́ц и зноў плыве. Ве́льми ему хо́чэтца праню́хаць, шт Бǒґ ма́е рабиць. Ба́чыць Бǒґ, што чорт прэ́тца слѣ́дам, як тая мара́, бачыць да ўсе маўчы́ць. От пасѣ́яў Бǒґ землю, — сыпану́ў жме́ню земли, а тут ра́зам разступи́ласа вада, й высунуласа суха́я земля з лѣ́сам, з полем да с сынажацями. Гледзи́ць чорт да тǒльки дзи́витца, атку́ль то́е ўсе берэ́тца. От плыве́ Бǒґ да жменяю з чоўна бы з сеўка разки́двае насѣ́не. Прыґледзѣ́ўса к таму́ чорт п ду́мае сабѣ: „отож, каб мнѣ даста́ць ґэ́стаґо насѣ́ня, — нараби́ў бы я мудрє́й Боґа, нарабиў бы так, што сам ницы́пар пазави́дуваў бы“. Паба́чыў Бǒґ ду́мки чорта да й пазво́лиў ему ўзяць таґо́ насѣ́ня. От паверну́ў Бǒґ чо́вен да яку́рат на чорта й наткну́ўса. Ско́рчыўса чорт, хацѣ́ў шмы́ґнуць у воду да зачапи́ўса хвасто́м за пастырча́к да й кру́цитца на виру́ бы вьюнъ. Тым ча́сам Бǒґ атверну́ўса ў друґи́ бǒк, а чо́вен плыве́ кале́ самаґо чо́рта. Ско́рчыўса чорт, што божы човен апъё́к ему бǒк, але тым ча́сам ухапи́ў з чоўна жме́ню насѣ́ня, а каб Бǒг не ўба́чыў таґо́ да не атабра́ў, хуце́нько ки́нуў насбѣ́не ў ґо́рло да й глыну́ў. Не закмѣ́циу нибы́то Бǒг и паплы́ў да́лей. Рад чорт й ат ра́дасци суну́ў у бǒк, да́лей ат Боґа. Але ось ба́чыць чорт, што еґо чэ́раво расце́ бы на дро́жджах, расце, аж бо́ки распира́е. Расце чэ́раво ўсе бǒльш и бǒльш, расце так, што чо́рту нѣ́льґа й ды́хаць. Дава́й ґэ́то ё́н блева́ць да выплё́ўваць тое насѣ́не. Куды́ плю́не чорт, дак там и вы́расце корч або́ куст лазы́. Прэ́тца чорт па вадзѣ да так блюе́, што аж з еґо вантро́бы выпира́е. А тым часам усе бǒльш и бǒльш па вадзѣ́ заплё́ўваетца чо́ртава лаза́. Мо́ташно чо́рту, хо́чэтца ему́ ўсе насѣ́не з жывата́ вы́кинуць, от ен снуе́ па вадзѣ́ бы паву́к да ўсе блюе́. Па не ма́лум часе ўся вада́ закры́ласа лазо́ю да раки́таю. Зачапи́ўса чорт за ло́зу да як рыґне́, дак усе́ насѣ́не й вы́скачыло з жывата́ ў воду, й пачала́ з еґо расци́ ўселя́кая непатрэ́бная трава́. Запаґа́ниў чорт чы́стую во́ду й аберну́ў еѣ́ ў паґа́нае чо́ртаво бало́то. Зирну́ў Бǒґ, што нараби́ў чорт да аж за ґо́лаў схапи́ўса. Што тут раби́ць, шо пача́ць!? Як тут ло́зу вы́ґубиць? А, вѣ́дамо, куды́ ўжэ лаза́ ўплю́нетца, дак еѣ́ ничы́м не вы́ґубиш. От паслаў Бǒґ со́нейко, каб ено́ спали́ло чо́ртаву лозу. Прыпекло́ со́нейко, наґрє́ло во́ду, — а лаза́ хаць бы што, — ещэ́ лѣ́пш расце́. Узела́са лаза́ па бало́це бы везѣ́ль. Ба́чыць со́нейко, што ничо́ґо не пара́дзиць, ки́нуло пекци́ й пашло к Боґу на ска́ргу. И велѣ́ў Бог маро́зу вы́маразиць паґа́ные кусты́. Хапи́ў марǒз, тращы́ць, ґнеце́. Заме́рзла вада́, а лаза́ й ни ґа́тки, — седзи́ць сабѣ́ да весны́ чака́е. Што ня раби́ў марǒз, як не сциска́ў лазо́вые карчы, маро́зиў, аж з си́лы вы́биўса й пашо́ў к Богу на ска́ргу. Паду́маў, паду́маў Бǒґ да й велѣ́ў, каб лаза́ астава́лава расци́; бо, вѣ́дамо, по́куль зґу́биш лихо́е, та до́брае само́ зґи́не. От расце́ лаза́ й закрыва́е не тǒлько бало́то, але й сынажа́ци, а то лѣ́зе й на по́ле. Паба́чыў чалавѣ́к, што лазы́ так мнǒґо да й ду́мае сабѣ: „ци не мǒжна й з лазы́ зраби́ць што ко́львек патрэ́бнае“. От пашо́ў чалавѣ́к у чо́ртаво бало́то, наздзира́ў з лазы́ кары́ да й дава́й виць вераўки́. Вье да пѣ́сни пае́. Уба́чыў тое чорт и спужа́ўса. Падхо́дзиць ен к чалавѣ́ку да й пытае. — Што ты, чалавѣ́чэ, ро́биш? — Хиба́ табѣ́ бѣ́льма павыла́зили, што не ба́чыш, — ка́жэ чалавѣ́к. — Ба́чыць та я до́брэ ба́чу, аде не вѣ́даю, на вǒшто табѣ́ ґэ́тая рабо́та. — А от дай пакажу́. — Узяў ґэто чалавѣ́к да й скрампава́ў чо́рта лычако́м да й прывеза́ў еґо́ к таўщэ́разнаму ду́бу. — От цепе́р, — ка́жэ чалавѣ́к, — дава́й я цебѣ́ вы́леґчаю. — Спало́хаўса чорт да як рване́тца, дак й вы́рваў ду́ба з карє́нем, вы́рваў да й суну́ў наўцекача́ з ду́бам ра́зам. Бежы́ць па бало́це, а дуб карє́нем да сука́ми барану́е зе́млю, тǒльки вы́скаци да ґлыбо́кие равы́ зза́ду астаю́тца. А чалавѣ́к сѣў сабѣ́ на ра́ла таґо ду́ба да пакры́квае на чо́рта: „верта́й на лѣ́во, верта́й на пра́во!“ — Бѣ́гаў, бѣ́гаў чорт, узверну́ў усе́ бало́то. От ат таґо́ да тых час ещэ́ стая́ць па бало́це выжары́, азеры́ны да вы́скаци. До́ўґо круци́ўса чорт, паку́ль вы́лузаўса з веро́вак, а по́тым як суну́ў наўцекача́, дак чорт вѣ́дае куды́ й дзѣ́ўса. Аста́ўса тут чалавѣ́к и заўлада́ў чо́ртавым бало́там. Дава́й ґэто ё́н цераби́ць ло́зу, драць еѣ́ та на ла́пци, та на лычаки. Вы́церабиў тро́хи, пабудава́ўса серǒд лѣ́су, ўскарпа́ў поле, вы́сек на сынажаць, але да тых час ничоґо не парадзиць з чо́ртавыми карча́ми: вы́сечэ адзин, та дзесяць вырасце. И астае́тца чортаво бало́то чо́ртавым балотам да тых час.

Пересказалъ П. Грыцкевичъ.

С. Чучевичи.