Перайсці да зместу

Сказки и разсказы бѣлоруссовъ-полѣшуковъ (1911)/73

З пляцоўкі Вікікрыніцы
72. Кава́ль 73. Ганья́
Беларуская народная казка

1911 год
74. Светы́ чалавѣ́к

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




73. Ганья́.

Ба́чыце, цепе́р у нас така́я павадэ́нца, што паку́ль ця́гнетца весѣ́лье, малады́ й малада́я трэ́йко кла́няютца кǒжнаму, каґо́ сустрє́нуць. Малады́ѣ пакло́нятца, а стрє́чны паблаґаслави́ць их ща́сцем да до́ляю, трэ́йко пацалу́етца з и́ми да таґды́ тǒльки йдзе. да́лей. Дак от слу́хайце, раскажу́ вам, атку́ль пашла́ та́я павадэ́нца.

Ко́лись от тут недале́чко жыў адзи́н ве́льми баґа́ты чалавѣ́к. Быў ен таки́ баґа́ты, што й не знаў, кǒлько ў еґо́ дабра́. Але-ж пра́ўду ка́жуць, што нема́ тако́ґо чалавѣ́ка, каб ё́н спрэс быў щасли́вы. Бо кали баґа́т, та хво́ры сам або жǒнка; а як баґа́т и здарǒў, та дзеце́й нема́, або́ е, да неўда́лые ци лихи́ѣ. От ґэ ўсѣ лю́дзи ма́юць яко́е ко́львек неща́сце. На тǒм и свѣт стаи́ць, бо чаґо́-ж бы й жыць, кали́-б не было́ чаґо́ хацѣ́ць? Але́ Бǒґ так даў, што чалавѣ́к за́ўжды ма́е неща́сце й хо́чэ, каб еґо́ не было́. От заты́м и жыве́ ў бедзѣ́ да ўсе чака́е лѣ́пшаѣ жы́дки. Гэ й той баґа́ты чалавѣ́к мнǒґо маў уселя́каґо дабра́, але ў еґо́ штось дзѣ́ци не ґадава́лиса. Нарэ́шце астала́са адны́м-адна́ дачка́ да и та́я яка́ясь неўда́лая. Ена ўжэ была́ ў лѣ́цях, а за́муж нихто́ не берэ́, бо ба́цько ўсе выбира́ў сабѣ́ баґа́таґо да ўда́лаґо зя́ця. Але́ ґдзѣ знайци́ тако́ґо малайца́, каб ё́н быў и баґа́ты, й ґо́жы. Як баґа́ты, та рыла́ты, а як уда́лы да ґо́жы на вид, та ґǒл, як бич.

Паспѣ́ла дзѣ́ўка, бы по́рхаўка, от здае́тца чапни́, дак и разсы́плетца. Вѣ́дамо, пры баґа́цю да ў раско́шы дзѣ́ўка аж пу́каетца — хо́чэ за́муж, а малайца́ нема́. Бо не о́чы-ж драць, кали́ не хо́чуць браць. Мо́о й заты́м абеґа́юць еѣ́, што ена́ адна́ ў ба́цька. Бо лю́дзи ка́жуць, што едына́чка, та ку́рва ци лайда́чка. Дзе́ля таґо́ дзѣ́ла мо́о хто й пасва́таў-бы, але́ кǒжын ду́мае, што баґа́ч зрэкузу́е й не отда́сь дачки́ за бѣ́днаґо. От ґэ й астава́ласа дзѣ́ўка без спо́сабу. Мо́о-б ена́ ґэ ў дзѣ́ўках астала́са й на ўсе жы́це, але́ ось там недале́чко жыў ме́льник. Не то, што-б ве́льми, але ат сабѣ́ тро́хи быў баґа́т ё́н. Вѣ́дамо, ме́льник; ё́н за́ўжды не бѣ́дны, бо не ма́е лихо́ґо ґо́ду: ци зраджа́й, ци не зраджа́й, а ме́льнику бу́дзе. От у таґо́ ме́льника быў дзецю́к. Ужэ-б даўно́ ему́ пара́ было жани́тца, але́ ё́н быў яки́сь неўда́лы й до́ўґо личы́ўса ўсе ещэ́ падшпа́ркам. Але́ ось нарэ́шце ўзду́маў ме́льник жани́ць и сваґо́ сы́на. Засла́ў ё́н сватǒў к дзѣ́ўцы таґо́ баґача нибы́то зварǒк, адно́ж той и зґадзи́ўса атда́ць сваю́ дачку́ за ме́льникаваго сы́на.

От дава́́й ме́льник ла́дзиць весѣ́лье, дава́й збира́ць дружы́ну да жани́ць свайґо́ дзецюка́. Назбира́ласо на то́е весѣ́лье людзе́й мо́о з паўсвѣ́ту: бо́ ка́жуць жэ, — ґдзѣ чу́юць, там и начу́юць; ґдзѣ е пачо́стка, там пе́ўне ат ґасце́й нема́ атбо́ю. Але́ не спадаба́ласо ни баґачу́, ни ме́льнику, што ў их так баґа́цько ґасце́й, што ве́льми мнǒґо йдзе ўселя́каѣ пачо́стки, й пачали́ ены́ ґа́рдзиць до́брыми людзьми́. От у баґача́ да ў ме́льника та нема́ мё́ду саладзе́нькаґо, та нема пйва хмельнёнькаго, та нема́ ту́ку, нема́ са́ла, та ґарє́лки не ста́ло. И пачали́ ґо́сци ґамани́ць да скупы́х баґатырǒў ґудзи́ць. Пачу́ли то́е баґачы́ да й пачали́ ґасце́й зневажа́ць да з ґаспо́ды выґаня́ць. А тут на весѣ́льи быў яки́сь падарǒжны. Нихто́ не вѣ́даў, атку́ль ё́н и яки́ ё́н чалавѣ́к. Тым ча́сам то быў вели́ки ведзьма́р. Заѣ́ўса ё́н на баґачǒў да й аберну́ў усе́ весѣ́лье ў ваўкалакǒў. От и ста́ла с таѣ́ дружы́ны во́ўчая ґанья́; папе́рласа ена́ з ве́ски перш на асе́лицу, а по́тым у хмы́зник да ў лѣс. С таѣ пары́ аж да тых час бѣ́ґае ґанья́ ваўкалакǒў — ґэ́то то́е весѣ́лье. Уба́чыли то́е лю́дзи да й пачали́ з таґо́ ча́су ўсих шанава́ць на весѣ́льи да частава́ць та мё́дам сададзе́ньким, та пи́вам хмельне́ньким. Пачали́ з таѣ́ пары́ малады́е ўсим кла́нятца трэ́йко да земли́, каб ты́е паблаґаслави́ли ща́сцем да до́лею да вѣ́кам до́ўґим.

Дак от атку́ль у нас пашла́ ґэ́стая павадэ́нца.

Пересказалъ П. Грыцкевичъ.

С. Чучевичи.