Перайсці да зместу

Сказки и разсказы бѣлоруссовъ-полѣшуковъ (1911)/71

З пляцоўкі Вікікрыніцы
70. Жа́ласливая па́ни 71. Ива́нко Прастачо́к
Беларуская народная казка

1911 год
72. Кава́ль

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




71. Иванко Прастачо́к.

У якǒм тось краю́ жыли́ лю́дзи бы ў раю́: ґарава́ли, працава́ли да й беды́ не ма́ли. Свѣт вели́ки; земли́ мнǒго; ўсю́ды вǒлно, — працу́й на хлѣб, раби́ да Бо́ґа хвали́. И жыли́ там лю́дзи ў ла́сцэ, ў зґо́дзе, весь дзенё́чак ґарава́ли, працава́ли, а аб но́чы атдыха́ли. А прыдзе́ беда́, — ў зґо́дзе ратава́лиса ў прыґо́дзе: бѣ́дным, хво́рым памаґа́ли, дак и ўсѣ́ беды́ не ма́ли. Тǒльки ось атку́ль узя́ўса й пача́ў сюды́ лета́ць стра́шны Змѣ́й; пача́ў лета́ць, пача́ў дабро́ цеґа́ць, а на рэ́шце й людзе́й хвата́ць да к сабѣ цеґа́ць. Нахвата́ў ё́н людзе́й и дава́й будава́ць сабѣ́ харо́мы. Нахвата́е атусю́ль людзе́й, зґо́ниць их у вадно́ мѣ́йсцо да й прымуша́е будава́ць харо́мы, ако́пваць их кана́вами, абсыпа́ць ва́лами да абґаро́джваць частако́лам, каб нихто́ не мǒґ туды́ ўлѣ́зци. Буду́юць людзи, капа́юць кана́вы, насыпа́юць ва́лы земли́ бы ґо́ры й пату́ль ґару́юць, паку́ль там и заґи́нуць. А Змѣй хвата́е да вало́чыць туды́ ўсе но́вых дэ но́вых людзе́й. От набудава́ў ё́н мнǒґо таки́х аґаро́даў, пралажы́ў памиж их шляхи́, лета́е па их да цеґа́е ў ва ґаро́ды й людзе́й и люцко́е дабро́. Працу́юць лю́дзи, заґару́юць што ко́львек, а тут налеци́ць Змѣй, аберэ́ ўсе бы по́жар да й запрэ́ к сабѣ́ ў ва ґаро́ды, а лю́дзи пу́хнуць ат ґо́ладу да мруць, бы му́хи. И чым да́лей, тым ґарє́й: нема́ спасо́бу, нема рату́нку ат лихо́ґо Змѣ́я. Тым ча́сам ты́е лю́дзи, што их Змѣй навалачы́ў у сваѣ́ харо́мы, жару́ць сабѣ́ люцко́е дабро́, ничо́ґо не ро́бляць да тǒлько са́ло ґаду́юць. Дак от не тǒлько Змѣй, але́ й ены́, забы́ўшы сваи́х бацькǒў да братǒў, пачали́ па шляхǒх выла́зиць з аґаро́даў, бы мура́шки з мураве́йника, пачали́ хадзи́ць па свѣ́ту да атбира́ць у людзе́й их дабро́. И ста́ло лю́дзям ґарэ́й ат людзе́й, як ат Змѣ́я, бо, вѣ́дамо, гэ́стых лихи́х слуґ Змѣ́я ве́льми мнǒґо. Ены́ бы плǒйма ўсю́ды нахо́дзяць людзе́й и атбира́юць у их што запарву́ць. Нема́ ў их ли́тасци — з жыво́ґо шку́ру дзеру́ць. И пачали́ ены́ личы́ць людзе́й ґарє́й ґаўя́да, пачали́ саро́мятца, што са́ми ены́ лю́дзи, пачали́ выдумо́ўваць сабѣ ўселя́кия назви́ска. Хто назва́ў себе́ змѣ́ям, хто во́ўкам або́ медзьве́дзям ци друґи́м звѣ́рам, хто арло́м, ко́ршакам ци друґо́ю пту́шкаю, хто яки́м ко́львек дзе́равам, и ґэ ены́ ўсѣ дали́ сабѣ́ назви́ска. Тǒльки людзе́й называ́юць ены́ про́сто людзьми́, ба́тцэ ґэ́то са́мае ґарє́йшае имя́. Дак от скуль узели́са паны́ Сви́ньские, Ваўки́ й друґие. Тым ча́сам пастарє́ў Змѣй, абезси́леў и лежы́ць бы па́дло. Лежы́ць ё́н на аднǒм баку́ ци́сячу гадǒў; и пача́ў ё́н ґни́сци, пача́ў так смердзѣ́ць, што аж нǒс ве́рне. Разышо́ўса той смурǒд па ўсих харо́мах, запаґа́ниў уве́сь аґаро́д. Свѣ́жаму чалавѣ́ку нѣльґа падыци́ бли́зко к аґароду, таки́ атту́ль ве́рне смурǒд, таки́ лихи́ и́мпат идзе́ ат таґо́ Змѣ́я. Але́ паны́ абню́халиса да й ка́жуць, што ґэ́то пах, што ґэ́то тǒльки дурны́е мужыки́ не зна́ютца, што смердзи́ць, а што па́хне. Тым ча́сам Змѣй усе ґние́ да ґние й так запаґа́ниў аґаро́д, што там и панǒм жыць не мǒжна. Пачали́ ены́ атсѣ́каць у Змѣ́я ґнилы́я но́ґи, або́ што друґо́е. Атсеку́ць адно́, а на за́мест таґо́ вы́расце пъяць, а то й бǒльш. От бы адно́летки на пню. И разрǒзса той Змѣй бы ґара́, разрǒзса й абняў увесь аґаро́д. Заґниўса аґаро́д, пашла́ вǒнь на ўвесь свѣт. Прасмердзѣ́лиса паны́ да й пачали́ са́ми ґни́сци бы па́дло. Ещэ́ ґарє́й ста́ло лю́дзям, бо паны́ ґнию́ць, едзя́ць их чэ́рви, то́чаць их жуки́; а што здаро́вые, ты́е ло́вяць людзе́й, цяґа́юць у ваґа́роджу да прыка́зваюць абмыва́ць той ґнǒй да карми́ць ґэ́стае па́дло. От слу́жаць лю́дзи до́хламу Змѣ́ю, слу́жаць тым ґнилы́м панǒм, атдаю́ць им апǒшняе, а са́ми хо́дзяць ґалǒдные, халǒдные да тǒльки за пра́цаю свѣ́ту Бо́жаґо не ба́чаць. Гэ й жыву́ць ены́ ат вѣ́ку да вѣ́ку. Адны́ умира́юць, друґие раджа́ютца й нема́шака ния́каѣ палё́ґки. И да таґо́ дажыли́са лю́дзи, да таґо́ падурє́ли, што й не ду́маюць аб лѣпшǒм жы́цю. Им здае́тца, што ґэ й трэ, што йнак жыць, дак и свѣт зведзе́тца. — Гэ жыли́ на́шы пра́дзеды й дзеды́; трє́э й нам уступиць у их следы́ — ка́жуць лю́дзи да й ничо́ґо не ро́бляць, каб зраби́ць лѣ́пшае жы́це. Але́ ось радзиўса ў тǒм краю́ хлапчу́к. Быў ё́н ве́льми блаґе́ньки, ве́льми худы́: да от так яе занепа́ў з мале́нства, дак так и аста́ўса на ўсе жы́це. Ни паны́, нихто́ еґо́ нечапа́е, бо ё́н таки́ нехлемя́жы, што нико́му непатрэ́бен. От ё́н и вы́рас ужэ́, але́ ўсе ґра́е з дзецьми́ бы малẻньки. И празва́ли еґо́ лю́дзи Ива́нкам Прастачко́м. От у зи́мку седзи́ць сабѣ́ Ива́нко Прастачо́к на пе́чы да з лучы́начак ца́цки скла́двае, а па лѣ́тку песо́чак перасыпа́е з дзецьми́. Такъ пражы́ў ё́н ґадо́ў тры́дцаць. От раз седзи́ць Ива́нко Прастачо́к на земли́ кале́ пры́збы да перасыпа́е песо́чак, аж иду́ць тры старцы́. Прышли́ ены́ к ха́це да й сѣ́ли на пры́збе атдыха́ць. У селѣ́ ний жыво́ѣ душы́ — пан уси́х вы́ґнаў на рабо́ту. Пу́сто, хаць падпали́. Седзя́ць старцы́ на пры́збе, атдыха́юць да насыпа́юць у люльки́ цюцюну́. Хапи́лиса ены́, аж нема́ аґню́ да й про́сяць Ива́нка, каб ё́н даста́ў аґню́ люльки́ закуры́ць. Пабѣ́ґ Ива́нко ў ха́ту, набра́ў у пры́ґарщы жа́ру да й прыно́сиць старцǒм. Закуры́ли ты́е люльки́, падзя́кували Ива́нку да й пыта́юць еґо́, што ё́н ро́биць. — Песо́чак перасыпа́ю — ка́жэ Ива́нко, — бо што ни раби́ць, та ўсе на пано́ў тахци́ць. А на́шы лю́дзи дурны́е, ця́ґнуць жы́лы да са ўсеѣ́ си́лы пну́тца, дзѣ́ло спраўля́юць, а ли́хо ма́юць, бо паны́ ўсе́ к сабѣ́ ґрабу́ць, з мужыкǒў шкуры дзеруць, а то й саўси́м их к сабѣ́ беру́ць, за свѣт заґаня́юць, бъюць, калѣ́чаць, му́чаць, забива́юць и ли́тасци не ма́юць.

Паслу́хали то́е старцы́, ґалава́ми пакива́ли, ўзели́са за штруме́нты да й заґра́ли. Пе́ршы раз загра́ли — Иванку ро́зум да́ли; друґи́ раз заґра́ли — ў се́рцэ жа́ласци наґна́ли; трэ́ци раз ены́ заґра́ли — язы́к Ива́нку развяза́ли. Зни́кли старцы́, а Ива́нко Прастачо́к стаў ужэ́ не дурачо́к, стаў за дзѣ́ло бра́тца да й у свѣт збира́тца. Зрабиў ду́дку-веселу́шку да заґра́ў сабѣ́ так жа́ласливо да так ґо́жэ, што не тǒльки лю́дзи, а зверы́ й пту́шки ста́ли еґо́ слу́хаць, ста́ли ўкру́ґ збира́тца. И пача́ў Ива́нко Прастачо́к па свѣ́це хадзи́ць, у ду́дачку ґраць, людзе́й збира́ць да им пра́ўду каза́ць. Як загра́е, дак и ўба́чаць лю́дзи, што вели́кая кры́ўда на свѣ́це, што адны́ пану́юць, друґие ґару́юць; адны баґа́тству ли́чбы яе ма́юць, друґи́е з го́ладу падыха́юць. И разне́сса ат Ива́нкаваѣ ду́дки ґолас па ўсему́ свѣ́ту. Пачали́ лю́дзи к таму́ ґоласу прыслуха́тца да ро́зуму набира́тца: пачали́ ду́маць да ґада́ць, як за пра́ўду пастая́ць. От учу́ли па пала́цах той вели́ки ґо́лас да и спало́халиса слу́ґи Змѣ́я, пачали́ ены́ вǒйсько збира́ць да Ива́нка Прастачка́ шука́ць. Чу́юць ґо́лас на ўсхо́дзе — шамеля́х ены́ туды́. Палашы́ блища́ць, пи́ки бы лѣс тырча́ць, ґарма́ты ґрымаця́ць, а Ива́нка не вида́ць. Ста́нуць ци́хо, бы на палева́ни, слу́хаюць, стая́ць. Аж тым ча́сам чу́юць ґо́лас на захо́дзе — ґра́е ду́дка-веселу́шка, ґра́е, людзе́й навуча́е. Идзе́ по́щак ат села́ да села́, па по́лю, па лѣ́се ат кра́ю да кра́ю. Ки́нутца ены́ на за́хад; ґо́няць ко́ней, беґу́ць са́ми, ша́блями звиня́ць, на зви вѣ́цер з ґарма́т страля́юць, дак Ива́нка не спайма́юць. Гудзе́ ду́дка, ґра́е: та засви́щэ, та бы бу́сел заляско́чэ, та заця́ґне то́нко, от бы павуци́на, та так дрǒбненько щабе́чэ, што ў панǒў аж лы́тки затрасу́тца, а марǒз бежы́ць па спи́не, ба́тцэ мыш туды́ залѣ́зла да й скрабе́тца пазура́ми. От с тых ча́саў слу́гам Змѣ́я ни ўдзень, ни ў нǒчы ани збла спако́ю, бо беды́ ены́ сабѣ́ чака́юць, бы вǒл до́ўбни. Ду́дка сви́щэ, ду́дка ґра́е; по́щак па свѣ́ту ґуля́е, людзе́й навуча́е. Еґо́ ни злави́ць, ни з ґарма́т не заби́ць. Ён вǒлно па свѣ́ту ґуля́е, ния́ких заґарǒдак не зна́е; хаць сам без цѣ́ла, да вели́кую си́лу ма́е. Гра́е, ґрае, а як пры́дзе час, дак уси́х ё́н параўня́е. Ой ты ду́дка мая́, веселу́шка мая́!

Пересказалъ Рѣдкій.

С. Б. Рожинъ.