Сказки и разсказы бѣлоруссовъ-полѣшуковъ (1911)/70

З пляцоўкі Вікікрыніцы
69. Памǒрак 70. Жа́ласливая па́ни
Беларуская народная казка

1911 год
71. Ива́нко Прастачо́к

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




70. Жа̀ласливая па̀ни.

Гэ́то было́ ещэ́ за па́ньщыну. Вы ўжэ не памята́еце, бо пе́ўне таґды́ ещэ́ не раздзи́лиса на свѣт. Да й яки́ то быў свѣт. Хиба́ то свѣ́т, што дзися́так або́ друґи́ панǒў да баґа́тых людзе́й панава́ло, а наш брат, ґарапа́шник так му́чыўса, што не рад быў и жы́цю. И на што тǒльки Бǒґ так даў на свѣ́це, што той, хто жыве́ праўдаю да ґару́е — му́чытца, а хто ли́хам да круцѣ́льствам — пану́е. Але́ ма́быць таґды́ Бǒґ атступи́ўса ат людзе́й и атда́ў их у ру́ки чартǒў да панǒў. И чаґо́ тǒлько паны́ не вычвара́ли, як ены́ не му́чыли людзе́й, як не здзѣ́кувалиса над ими. Але́ мо́о вы ду́маеце што паны́ были́ лихие, што ены́ нема́ли жа́ласци ў се́рдцу й заты́м так вычвара́ли? Нѣ, маѣ́ братки́, — паны́ были́ такие-ж лю́дзи, як и мы з ва́ми, были́ жа́ласливые мǒо бǒльш нас и такие добрые да даґǒдные, бы анё́лы, але́ ґэ́то тǒльки к свайму́ бра́ту, к вǒлнаму, а не к мужыку́. Ба́чыце, чорт, а мǒо бацьки закры́ли им во́чы, зацемни́ли ро́зум и ены́ не вѣ́дали да й не хацѣ́ли вѣ́даць, што й мужы́к таки́-ж чалавѣ́к, як и ены́. Але што ґавары́ць — таґды́, кали́ ещэ́ й цепе́р паны́ мужыкǒў не ли́чаць за людзе́й и ро́бляць пе́рад людзьми́ тако́е, што со́рам и каза́ць, ро́бляць и не саро́меютца. Раз, ужэ́ была́ вǒлнась; ѣ́хала яка́ясь па́ни; прыѣ́хала ена́ с ху́рманам у на́шэ село́ на па́ры ко́ней да й заначава́ла ў мене́. Ба́чыце, таґды́ ва ўсе́м селѣ́ тǒльки ў мене́ была́ чи́стая ха́та з ко́минам, а друґие седзѣ́ли ещэ́ ў ку́рниках. Заначава́ла па́ни, а ра́ненько хацѣ́ла ѣ́хаць да́лей. Але́ ось чуць свѣ́т ула́зиць у ха́ту ху́рман да й ка́жэ, што ко́ни вы́пруцилиса. Што тут раби́ць! От па́ни нанела́ мене́, каб я еѣ́ звазиў у адзи́н двǒр на сваё́й кабы́лцы. Запрǒґ я кабы́лку, вы́таптаў драби́нки сало́маю, пасадзиў па́няю да й павъё́з. Гэ́то я́кось было́ па лѣ́ту, ў Петрǒўку, ци што. От ѣ́дам мы да ѣ́дам, тǒльки па́ни седзи́ць на во́зе да ўсе чу́хаетца. Ма́быць у сало́ме было́ мнǒґо скǒчак. Чу́халаса ена́, чу́халаса да й дава́й знима́ць з себе́ ўсе адзѣ́не. Ѣдзе па́ни ґо́лая, у чǒм ма́ци радзи́ла, тǒльки парасо́ликам закрыва́етца, а тым ча́сам насустрє́к иду́ць або́ ѣ́дуць лю́дзи. Дак ничаґу́сьсенько, — па́ни не саро́меетца людзе́й, да ўсе ло́виць скǒчки ґдзѣ папа́ло. Але́, ось захацѣ́ласо ё́й да вѣтру. Ка́жэ ена́, каб я супыниў кабы́лку. Я супыниў. Злѣзла ґэ́то ена́ ґо́лая з во́за да й прысѣ́ла на даро́зе, але́ немажэ́ ўдзе́ржатца — хиста́етца: от, от упадзе́. От и заве́ ена́ мене́. Падышо́ў я, а ена́ ўчапи́ласа за маѣ́ ру́ки, зраби́ла, што трэ да й палѣзла на вǒз. Дак от ґэ ѣ́хала па́ни не́маль увесь дзень и не саро́меласа ни мене́, ни друґи́х людзе́й — мужыкǒў, бо ена́ их не ли́чыць людзьми а ґаўядам, а вѣ́дамо, ґаўя́да нихто́ не саро́меетца. Дак от я ха́чу разсказа́ць вам пра адну́ жа́ласливую па́няю, яка́я ена́ была́ литасци́вая да до́брая. Эґэ, дак, дай Божэ па́мяць, быў сабѣ́ адзин пан з па́няю. Ены́ не мѣ́ли дзеце́й. Вѣ́дамо, паны́, што ены́ не вырабля́юць з ве́ськими дзеўка́ми з са́маґо мале́нства, чаґо ены́ не спро́буюць, каб маць са́мы вели́ки сло́дыч, а як пры́дзетца жыць з па́няю, дак и пǒйдзе ўселя́кае ли́хо да хваро́бы. А па́ни сабѣ́-ж наро́вяць, каб тǒльки маць сло́дыч да каб хараства́ не зґуби́ць. Дак от ґэ й ты́е паны́, тǒльки й зна́ли, што прые́мнасци шука́ли.

Жыў кале́ таґо́ села́ адзи́н шляхту́н. Ён маў малы́ кусо́к земли́ й ґарава́ў на ё́й, як и мужыки́. Але́, вѣ́дамо, як вǒлнаму чалавѣ́ку, ему́ ат сабѣ́ жыло́со, ек-жэ ка́жуць, што ўбиў, та ўѣ́хаў. Тǒльки даў Бǒґ ему́ неща́сце: паме́рла жǒнка й паки́нула мало́ґо хлапчука́. Пахава́ли жǒнку. Убива́етца шляхту́н, з ґлу́зду вы́биўса й ро́зуму не прыло́жыць, што ему́ раби́ць з малы́м дзи́цем. Уба́чыла ґэ́то адна́ маладзи́ца — ў еѣ́ як раз аб тǒй пары́ Бǒґ узяў маленькае дзиця́тко — пашкадава́ла шляхтуно́ваґо хлапчука́ да й узела́ еґо́ карми́ць цы́цкаю. Вы́кармила ена́ хлапчука́ да й пакаха́ла еґо, як свае́ рǒднае дзиця́. Гаду́етца шляхту́н на селѣ́, ґра́е з дзецьми́, а тым ча́сам памё́р еґо́ й ба́цько. Пачу́ў то́е пан да й узя́ў ґэ́стаго хлапчука́ у́ двǒр, каб на селѣ́ не прапада́ло вǒлнае дзиця́. Таґды́ ўжэ быў ґо́жы хлапчу́к; ему́ было́ не́маль дзе́сяць ґадǒў. Жыве́ шляхтуне́ц у двары́, адуку́етца ра́зам з па́ньскими дзецьми́, але ўсе не забыва́е таѣ́ маладзи́цы, што еґо́ вы́ґадавала, не забыва́е свайґо́ тавары́ства й усе бѣ́гае на село́. От так и вы́рас ё́н у двары́, вы́адукаваўса лѣпш панича́. И зрабиў пан маладо́ґо шляхтуна́ камыса́рам и хацѣ́ў атда́ць за еґо сваю́ дачку́; але камыса́р не схацѣ́ў, бо ен ве́льми спадаба́ў дачку́ таѣ́ маладзи́цы, што еґо́ вы́ґадавала. Праню́хаў то́е пан да й велѣ́ў атда́ць тую дзѣ́ўку за́муж за свинапа́са. Дава́й тут камыса́р праси́ць па́на, каб ё́н прада́ў ту́ю дзѣ́ўку ему́; дае́ мнǒґо ґро́шэй и ўсю сваю́ земе́льку, што дастала́са ат ба́цька. Але́ куды́ там — пан и слу́хаць не хо́чэ, зарубиў свае́, да хаць ты ему́ кǒл чашы́ на ґалавѣ́. А свинапа́с быў ужэ́ стары́ да са́мы леда́щы, ґульта́й, пъяньчу́жка. Ка́жуць лю́дзи, што ё́н ба́ло пъяны так биў, так здзѣ́куваўса над пе́ршаю жǒнкаю, што тая, як пашла́ на рє́ку паласка́ць пла́цье, дак атту́ль и не верну́ласа; нихто́ не вѣ́даў, куды́ й дзѣ́ласа. Тǒльки прас ты́дзень усплыла́ наве́рх, и рыбаки валачко́м вы́цяґли на бе́раґ. От як пачу́ла та́я дзѣ́ўка, што пан вели́ць атда́ць еѣ́ замуж за тако́ґо леда́щаґо чакавѣ́ка, дак спало́халаса й та ґало́сиць, та раґо́чэ, бы кру́чаная. Ба́чыць камыса́р, што ничо́ґо не бу́дзе, што заґу́бяць еґо́ дзеўчы́ну, сабра́ўса, забра́ў еѣ́ да й пашли ены́ ў свѣ́т невѣ́дамо куды́. Аґле́дзяўса пан, што нема́ дзѣ́ўки, нема́ й камыса́ра да так разсердзиўса, што й дух вы́перло.

Тым ча́сам ху́тко за па́нам паме́рла й па́ни. Аста́ўса тǒльки адзи́н пани́ч; той са́мы, што адукава́ўса ра́зам с камыса́рам. И пача́ў пани́ч сам ро́ндзиць, пача́ў тако́е раби́ць, што лю́дзям жы́ця нема́, ґарє́й ста́ло, як пры старǒм па́ну. Стары́ пан быў хаджа́ин. Ён клапациўса, каб зраби́ць гаспада́рку лѣпш, як у сусѣ́дзей, шкадава́ў сваи́х людзе́й, як свае́ гаўя́до, бо, вѣ́дамо, личы́ў людзе́й сваи́м дабро́м. Малады́-ж пан не ґлядзѣ́ў на хаджа́йство, а тǒльки ду́маў аб тǒм, каб ужы́ць сло́дыч. И пача́ў ё́н зґаня́ць у двǒр ґо́жых дзево́к да маладзи́ць, велѣ́ў им скида́ць усю́ адзе́жу й ґо́лым ґуля́ць у саду́. Тым ча́сам ё́н зваў к сабѣ́ сусѣ́дних панǒў да ўселя́ких палу́панкаў, бѣ́ґаў з и́ми за дзеўка́ми з бизуно́м у рука́х и, як сам вычвара́ў, што хацѣ́ў, так и друґие паны́. Але от напры́крыли ему́ ве́ськие дзеўча́та й маладзи́цы й дава́й ё́н атўсю́ль прыво́зиць рǒзных пане́нтак. Усѣ́ пако́и запага́ниў. Вѣ́дамо, без ґаспадара́ хаджа́йство ху́тко зни́щыласо. Ено́ й пры старǒм па́ну дзержа́ласо тǒльки камыса́рам. Малады-ж пан зрабиў камыса́рам свайґо́ ху́рмана. Гэ́таґо ху́рмана пан палюбиў за то́е, што ё́н пры ґасця́х раз спра́виўса с двана́нцацю дзеўка́ми да й каза́ў, што ещэ́ не здаво́лиўса. Ху́рман так пача́ў ро́ндзиць, што ху́тко ў па́на ничо́ґо не астало́со. Ба́чыць ён, што саўси́м прашы́каўса, от и дава́й шука́ць баґа́таѣ жǒнки. Па сусѣ́дству там быў ве́льми бага́ты пан. У еґо́ была́ тǒльки адна́ дачка́. А пра́ўду ка́жуць лю́дзи, што кали́ една́чка, та ку́рва, ци лайда́чка. Так и та́я пане́тка. Гадава́ласа ена́ ў раско́шы, ния́каѣ рабо́ты не зна́ла: от як вы́расла, дак и пачала́ так вычвара́ць, што со́рам и каза́ць. Але́ дарма́, — ба́цько личы́ў, што харашє́й и лѣ́пш его́ дачки́ нико́ґо нема́ й на свѣ́це. Пачали́ паничы́ сва́татца. Вѣ́дамо, к баґа́тǒў пане́нтцэ за́ўжды нахо́дзитца баґа́цько жанихǒў. Але́ куды́ там! Пан ду́мае, што еѣ́ вазьме́ князь. Тым часо́ве жанихи́ ўсе ѣ́здзяць у зале́ты к ґэ́стǒй пане́тцэ, але́ ничо́ґо не пара́дзяць, бо от спадаба́етца ёй пани́ч, паґаво́рыць ена́ з им — усе́ до́брэ, але́ як пама́цае еґо́ да зна́йдзе ў парткǒх, дак и праґо́ниць. От и пашла́ прачу́тка, што та́я пане́нтка шу́кае тако́ґо жаниха́, каб у еґо́ ничо́ґо не было́ ў парткǒх. От наслу́хаўса той пани́ч, зашмарґну́ў матузко́м я́йца, залыґа́ў петуха́, прывеза́ў его да й паѣ́хаў ў сваты́ к тǒй пане́тцы. Пама́цала ена́ панича́ — нема́ ў парткǒх ничо́ґо; от и зґадзи́ласа ена́ йци за еґо́ за́муж. Рада пане́нтка, кли́чэ к сабѣ́ панича́ кǒжын дзень. Ѣздзиць той к пане́нтцы пашто дзень, а яец ўсе́ не атвя́звае. От ужэ́ пара́ раби́ць и лад, але́ ба́цько не хо́чэ за ґалыша́ атдава́ць сваѣ дачки́. Тым ча́сам пане́нтка пражэ́тца за́муж за таґо́ панича́, як жыво́ѣ вады́. Ба́чыць пан, што ничо́ґо не мǒжне зраби́ць з шалё́наю дачко́ю, спра́виў весѣ́лье, атда́ў зя́цю ґро́шы, а сам паѣ́хаў да Арша́вы да там и заґи́нуў. Жыве́ малады́ пан з жǒнкаю, не чапа́е еѣ́ да й рад, што й ена́ еґо́ не займа́е, бо ё́н ужэ́ не мажэ́ маць з жанчы́нами дачыне́не — еду́ць еґо́ пра́нцы. От пакача́ўса пан ґадǒў са тры да й зды́рдзиўса. От тут и пачала́ та́я па́ни сама́ ро́ндзиць мае́нткам.

Тым ча́сам у камыса́ра паме́рла та́я жǒнка, што ё́н узя́ў у ґэ́стǒм селѣ́. Паки́нула ена́ дво́е малы́х дзѣ́так. Ду́маў, ду́маў камыса́р, што раби́ць да й верну́ўса ў свǒй хвальварак. Пачу́ла па́ни, што верну́ўса той камыса́р, што ве́льми до́брэ ро́ндзиў мае́нткам пры старǒм па́ну й пачала́ еґо́ праси́ць, каб ё́н и ў еѣ́ стаў камыса́рам. Паду́маў той да й зґадзиўса. Прыѣ́хаў ё́н у двǒр к па́ни да й ухо́дзиць у пако́и. Зирне́ ё́н, аж там по́ўны пако́и ґасце́й: усе́ па́ни да пане́нтки. Усѣ́ паскида́ли су́кни, расплели́ ко́сы да так го́лые й хо́дзяць па пако́ях. От пашо́ў камыса́р да́лей шука́ць па́няю, ўсу́нуўса ё́н у друґу́ю ста́нцаю, аж там цє́лая чарада́ ґо́лыхъ хло́пцаў, а пами́ж их трэ́тца й сама́ па́ни, вищы́ць, смее́тца, бѣ́ґае за ты́ми мужчы́нами да наро́виць абсѣ́ч им крапиво́ю сарамацѣ́не. Уба́чыў то́е камыса́р, плю́нуў да й пашо́ў вон. Па́ни за им: про́сиць, блаґа́е, каб аста́ўса. — Гє́тож — ка́жэ ена́, — маѣ́ ймени́ны. Аста́ўса камыса́р и пача́ў хадзи́ць з па́няю па ўсих пако́ях. Тым ча́сам паничы́ сышли́са з пане́нтками да з па́нями да й пашли́ раґата́ць да бѣґаць паўси́х пако́ях, бы ко́ни. Чаґо́ тǒльки ены́ не вычвара́ли. Але́ ось павела́ па́ни камыса́ра ў сад. А там ена́ велѣ́ла саґна́ць з села́ малады́хъ мужчы́н и жано́к да дзѣ́вак, напаи́ла их ґарє́лкаю, нанела́ музы́ку й зраби́ла заба́ву. Панапива́лиса ўсѣ́: перш ены́ скака́ли да спева́ли пѣ́сни, а по́тым паскида́ли адзе́жу да бы й паны́ дава́й ґаса́ць па саду́ да валя́тца ў кустǒх да на травѣ́. Тым ча́сам паны́ й пане́нтки вы́беґли з пако́яў у сад да й памеша́лиса з мужыка́ми й мужы́чками. Ка́жуць, што дзе́ля ґэтаѣ́ рэ́чи мужыки́ смачнѣ́й. Нǒчка была́ лѣ́тняя, цё́плая, аж па́рыло. Ужэ́ й даў Бǒґ дзень. Со́нейко падняло́со высо́ко, а ў саду́ ещэ́ не ўсе заци́хло. И пача́ў камыса́р с тых ча́саў аґляда́ць хаджа́йство. Але́ куды́ ни зирне́, ўсе не палю́цку: по́ле не засѣ́яно, сенажа́ць запу́щана, зарасла́ ни́цаю лазо́ю да хмы́зникам, будǒўля асу́нуласа, сцѣ́ны пакрыви́лиса, стрє́хи паґнили́, або́ вѣ́цер паздзира́ў, тǒльки дрэ́бы тырчаць, бы ко́сци з до́хлаґо каня. Гаўя́до звело́со; у ко́ней тǒльки шку́ра да ко́сци. Мужыки́ абеднѣ́ли, пу́хнуць ат ґо́ладу, бо нѣ́кали хлѣ́ба зраби́ць: па́ни зґаня́е па што́ дзень у двǒр. Тут ена́ велѣ́ла будава́ць харо́мы й даґляда́ць катǒў, саба́к да стары́х ко́ней. Ена́, ба́чыце, ве́льми жа́ласливая надъ ґэ́стым жыўе́лам; ена́ атусю́ль назбира́ла кǒп пяць уселя́ких катǒў, — и сама́ не даѣ́сь, а их даґляда́е. Назбира́ла валача́щых саба́к, ко́рмиць их, мы́е, чэ́шэ да абшыва́е. Цалю́сьсенькие дни даґляда́е гэ́стую по́ґань сама́ й трыма́е на тǒм дзѣ́ле ўсих баб. А здо́хлым каня́кам дак ена́ збудава́ла ста́йни прыста́вила к ґэ́стаму па́длу людзе́й и велѣ́ла служы́ць. А як здо́хне кǒт, саба́ка, або́ здыхли́на — каня́ка, та па́ни пла́чэ, бы па рǒднум ба́цьку, вели́ць пла́каць и друґи́м, а по́тым ро́биць труну́, хава́е, бы людзей и над маґи́лаю кладзе́ пры́клад. Уся́ двǒрня да й усе́ село́ тǒльки й раби́ло на ґэ́стую по́шкуць. А па́ни была́ така́я жа́ласливая, така́я жа́ласливая над ката́ми да сабаками, што ча́сам з маладзи́ц да з дзѣ́вак шку́ру здзира́ла, кали́ ены́ не до́брэ даґляда́ли таґо́ жыўё́ла. Ве́льми ена́ кара́ла тых маладзи́ц, што шкадава́ли сваи́х дзеце́й и укра́тки карми́ли их сваи́ми цы́цками, а не катǒў, ци саба́к, як велѣ́ла па́ни. Дак от яка́я была́ то жа́ласливая па́ни. Але́ ка́жуць, што забѣґ у той двǒр кру́чаны кǒт да й пакуса́ў друґи́х катǒў и саба́к. Прышǒў маладзи́к, и пакруци́лиса каты́ й саба́ки. От як напа́ли ены́ на ту́ю па́няю, дак и заґры́зли еѣ́ на смерць. Ста́ли лю́дзи збива́ць ту́ю по́шкудзь, але́ ўсе таки́ мнǒґо й людзе́й пашалѣ́ло.

Пересказалъ И. Аземша.

С. Лучицы.