Сказки и разсказы бѣлоруссовъ-полѣшуковъ (1911)/59
← 58. Бо́ртник | 59. Кавальчу́к и пани́ч Беларуская народная казка 1911 год |
60. Но́вы чорт → |
59. Кавальчук и панич.
Жыў сабѣ́ адзи́н ве́льми цика́вы пан. Захацѣ́ласо ему́ знаць, што бу́дзе з малы́м дзи́цем, кали́-б еґо́ не так ґадава́ць, як усѣ́ ґаду́юць. Тым ча́сам якра́з у адну́ по́ру абрадзи́ниласа па́ни й кавали́ха. Абѣ́дзьве прывели́ ґо́жых хлапчукǒў. От пан ци́хенько й паменя́ў ґэ́тых дзеце́й: сабѣ́ ўзяў кавальчука́, а кавалю́ атда́ў свайґо хлапчука́. Расту́ць дзѣ́ци. Вѣ́дамо, за паничо́м хо́дзяць ма́мки, ня́ньки й уся двǒрня. Жыве́ кавальчу́к у раско́шы, а па́ньськи сын напрэ́тца бу́льбы, або́ сухо́ґо хлѣ́ба да й по́ўзае ў ґрази́ па ву́лицы. От прайшло ґадǒў мо пъяць, або шє́сь, па́ньськи сын падрǒс, и атпраўля́юць еґо́ пасци́ свине́й. А кавальчука́ ў двары́ адуку́юць ґубарна́нтки да пѣ́сцятца з им, як з лихо́ю ску́лаю. Але́ ось паѣ́хаў раз пан з па́няю на по́ле. Узели́ ены́ з сабо́ю й панича́. Ѣ́дуць ены́ кале́ села́ паўз вы́ґан, але́ ось и ба́чыць пан, што еґо́ сын пасе́ кавале́вые сви́не. От хлапчу́к атаґна́ў свине́й ат шко́ды, сѣў кале́ даро́ґи, прасла́ў на земли́ хусци́нку, даста́ў з ка́йстрачки кусо́к хлѣ́ба й пе́чанаѣ бу́льбы, пала́жыў на хусци́нку да й ѣсь. Падъѣ́хаў туды́ пан. От хлапчу́к уста́ў и низенько пакланиўса па́ну. — Бачно́, што па́ньскае дзиця, — ду́мае пан. А па́ни й пыта́е ў ху́рмана, — чый ґэ́то та́ки пажо́ндны хло́пец? — Кавалеў, па́ни — ка́жэ ху́рман. — Брэ́шэш, — ду́мае пан, але́ маўчю́ць, зу́бы сця́ўшы. Паѣ́хали ены́ да́лей. Падъезжджа́юць к лѣ́су. Зирну́ла па́ни на лѣс да й ќажэ, — я́ке ла́днэ джэ́во. — Штоб ты з еґо́ зрабиў? — пыта́е пан у панича́. Той паґлядзѣ́ў на лѣс да й ка́жэ — спалиў-бы, от до́брае-б уґо́лье было́. — Ду́рэнь е́стэсь! — ка́жэ пан, а сам ду́мае, — яки́ ба́цько, таки́ й сын. Кавальчу́к кавальчуко́м.
От паѣ́хали ены́ наза́д; параўня́лиса з тым мѣ́йсцам, ґдзѣ па́ньски сын па́сциць свиней, дак па́ни падазва́ла кавалеваґо хлапчука́, зирну́ла на еґо́ й паказа́ласо ёй, што хлапчу́к ве́льми падǒбен да еѣ́. От и про́сиць ена́ па́на, каб ён узя́ў кавалеваґо хлапчука́ ў двǒр ґадава́ць и адукава́ць ра́зам з паничо́м. Пан з ра́дасцю ўзяў ат каваля́ свайґǒ сына ў дво́р. От пачали́ их адукава́ць. Кавальчу́к до́брэ берэ́тца, а пани́ч усё бѣ́ґае на пека́рню да с дваро́выми хло́пцами ґрае. Зпрактыкава́ў пан, што мужы́к мужыко́м на вѣ́ки веко́м да й прызна́ўса пани, што паменя́ў хлапчукǒў ещэ́ мале́нькими. Праґна́ла па́ни панича́ к кавалю́ свине́й па́сциць, бо на друґо́е ён не ґǒж.
Пересказалъ Дудка.
Д. Чудинъ.