Сказки и разсказы бѣлоруссовъ-полѣшуковъ (1911)/58
← 57. Кавали́ха | 58. Бо́ртник Беларуская народная казка 1911 год |
59. Кавальчу́к и пани́ч → |
58. Бортникъ.
Было́ ве́льми лаґǒднае надвǒръе: от так паведзи языко́м — бы мёд. Гэ́то ўжэ я́кась па веснѣ́ пе́рад лѣ́там. Вѣ́дамо, — паґо́да харо́шая, со́нейко зъя́е; аб нǒчы прайшо́ў цё́плы до́жджык; земля́ вы́куцаласа, напила́са вады́ — ўсе расце́, бы на дро́жджах. От так прылажы́ ву́хо к травѣ́, дак и чува́ць, як ена́ расце́. А квѣ́тки цвиту́ць, бы жар ґары́ць. Ад их так цепло́м й пы́шэ, й таки́ пах идзе́, што от усе-б ню́хаў и нико́ли-б не наню́хаўса. З ра́на вы́пала медо́вая раса́ да й разлила́са па квѣ́тках, па травѣ́ й па земли́, ба́тцэ ўзя́ў хто да сыто́ю й апы́рскаў усю́ зе́млю. Со́нейко паднело́со ўґо́ру да так прыґрє́ло, што з земли́ аж па́ра клу́бам пашла́, павалила бы з ґаршка́. А со́нейко ўсе ґрє́е, ўсе печэ́. Куды́ ни ґля́нь — усе блищы́ць, палыску́етца да так и трасе́тца, бы ґарщо́к у пе́чы, як у ё́м кипи́ць вада́. Раса́ вы́сахла, а мёд так й аста́ўса на травѣ́ да на квѣ́ткахъ. Чмели́, пчо́лы й матыли́ лета́юць, ґуду́ць над квѣ́тками да ссуць мёд. Бортник паню́хаў павѣ́трае, лизну́ў языко́м — чу́е, аж со́латко, й пацё́гса ў лѣс, ґдзѣ на адрǒх стая́ли пчо́лы. Идзе ё́н да йдзе; аж чуе — раву́ць пчо́лы нѣ́мым ґо́ласам, аж лѣс дрыжы́ць. Прыслухо́ўваетца Бо́ртник, аж мармы́чуць медзьве́дзи. — Ну — ду́мае, — ґэ́то ены́ напа́ли на пчо́лы. — Пабѣ́г Бо́ртник ратава́ць. Бежы́ць ё́н дзень, бежы́ць друґи́ — чу́е: пчо́лы раву́ць, медзьве́дзи мармы́чуць, а дабѣ́ґци не мажэ́. Тǒльки на трє́йци дзень дабѣ́г ё́н да таґо́ мѣ́йсца; ба́чыць, аж два медзьве́дзи напа́ли на пчалу́, задра́ли еѣ, а са́ми лежа́ць да смо́кчуць мёд. Вы́смактали ены́ пчалу́, тǒльки дрэ́бы астали́са. Падбеґа́е тут Бо́ртник, а медзьве́дзи ста́ли на за́дние ла́пы да на еґо́ й ки́нулиса. Падбѣ́г адзи́н медзьвѣ́дзь, разя́виўса да на Бо́ртника, а той ухвациў адно́ю руко́ю за язы́к, а друґу́ю засу́нуў у ґо́рло па са́мае плечо́, учапиўса за хвǒст да як паце́ґ, дак и вы́вернуў медзьведзя трыбуха́ми наве́рх. Раве́ той медзьвѣ́дзь не сваи́м ґо́ласам, а друґи́, як ўба́чыў то́е, дак пусциўса наўцекача́. Бо́ртник за им. Медзьвѣ́дзь дабѣ́г да раки́, ки́нуўса ў во́ду да й пераплы́ў на друґи́ бǒк. Падбѣ́г Бо́ртник к рацє́. Як тут перайци́? Глыбо́ко, а плыва́ць ё́н не мажэ́. Ду́маў, ду́маў Бо́ртник, ухапиў себе́ за чуб да як шыбануў, дак и пераки́нуў це́раз рє́ку. Спало́хаўса медзьвѣ́дзь, бежы́ць да тǒльки хвасто́м кру́циць. Але́ ось даґна́ў еґо́ Бо́ртник, ухапиў за хвǒст да й дава́й маха́ць круґо́м себе́. Маха́ў, маха́ў: тым ча́сам ось як атарве́тца хвǒст да палеци́ць медзьвѣ́дзь, да ўрє́жэтца ґалаво́ю аб дуб, дак и дух з еґо́ вы́перло. Злупиў Бо́ртник з ґэ́стаґо медзьве́дзя шку́ру, развѣ́сиў еѣ́ на дзе́раве й па́шоў к пе́ршаму медзьве́дзю. Прыхо́дзиць ён, аж тут назбира́ласо на медзьве́дзя крумкачъя́ бы хма́ра, клюю́ць ены́ ў медзьве́дзя вантро́бы, а ен кача́етца да раве́. От Бо́ртник атаґна́ў крумкачǒў, дабиў медзьведзя, а з еґо шку́ры зрабиў сабѣ кажу́х. От разґля́дае Бо́ртник ту́ю пчалу́, што медзьве́дзи задра́ли, — ба́чыць, аж ґэ́то еґо́ пчала́. Узя́ў ґэ́то ён еѣ́ дрэ́бы да й дава́й их палива́ць медо́вымъ со́кам з квѣ́так. Аблива́е да аблива́е, а ко́сци ўсе абро́стаюць мя́сам. От пчала́ заварушы́ласа й ажыла́. Ажыла́ ена́, распра́вила кры́ла да й дзя́куе Бо́ртнику, што спас еѣ́ ат сме́рци. — Я табѣ́ — ка́жэ, — прыґаджу́са ў прыґо́дзи, — а сама́, бзым! да й палецѣ́ла. Пашо́ў Бо́ртник да́лей и зайшо́ў у цё́мны ґусты́ лѣс. Але́ ось усхадзи́ласа хви́ля. Тращы́ць лѣс, ломитца, а хви́ля так и кру́циць, так и кладзе́ дзераўля́ки к са́му́й земли́. Але́ ось заґрымацѣ́ло, бли́снула мала́нка, а перу́н адзи́н за адны́м так и сма́лиць, так и ґрє́е. Ек трє́сне ў ду́ба, або ў хво́ю, дак и разпало́суе ат са́маґо ве́рху аж да ни́зу. — Ну, — ду́мае Бо́ртник, — сеґо́нячы Илья́ мнǒґо чарце́й напалю́е. — Тǒльки от лину́ў дож да таки́, што бы з ведра́. Куды́ тут схава́тца. Ба́чыць Бо́ртник, што яки́сь птах звиў сабѣ́ ґнездо́ на семи́ дубǒх. От и палѣ́з ё́н туды́, каб схава́тца ат дажджу́. Падла́зиць, аж там цє́лые пала́цы. От куды́ там лѣпш, як у на́шаґо па́на. Улѣ́з Бо́ртник у ты́е пала́цы й азира́етца круґо́м, каб чаґо́ не замара́ць, так там усе́ блищы́ць и зъя́е, аж палыску́етца. От ё́н прасла́ў свǒй кажу́шак, лё́ґ да й паку́рвае сабѣ́ лю́лячку. Тым ча́сам дож лу́пиць, бы з латака́ лье. Зраби́ласо це́мно, як посерǒд ночы. То́льки як бли́зне, бли́сне мала́нка, дак аж во́чы слѣ́пиць. А як трє́сне перу́н да заґрымаци́ць да прыци́сне, дак аж пала́цы трасу́тца, ба́тцэ их тра́сца кало́циць. Перахрысциўса Бо́ртник, бо ста́ло ему́ ве́льми су́мно. Але́ ось так забли́скало, што ста́ло саўси́м видно́. Зирне́ Бо́ртник, аж пе́рад им стаи́ць така́я ґо́жая дзеўчы́на, што ни ў ка́зцы сказа́ць, ни перо́м написа́ць. Стаи́ць ґо́лая ў чǒм маци радзи́ла, тǒльки ко́сами закры́ла сарамацѣ́не. А ко́сы ў еѣ́ до́ўґие, аж да пъят. Стаи́ць ена́ да ко́сы перабира́е. — Ма́быць ґэ́то руса́лка — ду́мае Бо́ртник. Ён чу́ў ат людзе́й, што ў лѣ́се руса́лки падма́ньваюць мужчы́н: абдыма́ютца, цалу́ютца да казлы́чуць цы́цками да тых час, паку́ль не заказлы́чуць на сме́рць. Або́ падма́ньваюць пѣснями к рацє́ й там то́пяць ла́сых да баб дурны́х дзецюкǒў. Зирну́ў Бо́ртник, аж у таѣ́ дзеўчы́ны цы́цки от так и тырча́ць, бы саба́чые мо́рдачки; тырча́ць и падыма́ютца кве́рху, ба́тцэ што разнюхо́ўваюць. Спало́хаўса Бо́ртник, зня́ў з себе́ кры́жык да й наки́нуў на ту́ю дзеўчы́ну. Тǒльки ё́н гэ́то зрабиў, як ена́ й ка́жэ — не бǒйса мене́, до́бры чалавѣ́че. Я табѣ́ не зраблю́ ли́ха. Цепе́р я бу́ду табѣ́ служы́ць усе́ жы́це. Тǒльки ты вы́зваль мене́ з ґэ́стаѣ нево́ли. — И пачала́ ена́ раска́зваць, што за си́ним мо́рэм, за высо́кими ґара́ми, за бало́тами да за леса́ми е вели́кае ца́рство. Там жыву́ць лю́дзи ўсе ґо́жые: бѣ́лые да румъя́ные, бы кроў з малако́м. Там и ена́ жыла́ ў рǒднаґо ба́цька, рǒднаґо ба́цька — сла́ўнаго цара́; ў рǒднаѣ ма́тки, рǒднаѣ ма́тки — сла́ўнаѣ цары́цы. Да налецѣ́ў на то́е ца́рство за си́нее морэ, за высо́кие ґо́ры, за бало́та да за лесы́ вели́ки змѣй и хвата́ў людзе́й са́мых го́жых да ўда́лых, хвата́ў и ѣў, або́ ўно́сиў за си́нее мо́рэ, за высо́кие ґо́ры, за бало́та да за лесы́ й там раскида́ў их па свѣ́це. Мнǒґо людзе́й асирацяў ё́н у тǒм ца́рстве, мнǒґо ё́н там пралиў люцки́х слёз. Сжа́лиўса над людзьми́ сла́ўны цар — мǒй рǒдны ба́цюшко й абъявяў уси́м баґатырǒм и силачǒм, што хто таґо́ змѣ́я пабо́рэ да зло́виць, за таґо́ сла́ўны цар — мǒй рǒдны ба́цюшко атда́сь мене́ за́муж. Прачу́ў то́е стра́шны змѣй, прачу́ў да праню́хаў, пабиў вǒйсько хра́брае, палама́ў засо́вы залѣ́зные, павыса́джваў дзве́ры дубо́вые да й ухапиў мене́ ат сла́ўнаґо цара́ — рǒднаго ба́цюшка, ат сла́ўнаѣ цары́цы — рǒднаѣ ма́тачка й панё́с мене́ за си́нее мо́рэ, за высо́кие го́ры, за вели́кие бало́та да за цё́мные лесы́, прынё́с сюды́ да й схава́ў у ґэ́тумъ пала́цы. Сам и да тых час улета́е да людзе́й цяґа́е. Была́ тут адна́ бо́жая пчǒлка. Ена́ кǒжын дзень ка мнѣ лета́ла да вѣ́стачки наси́ла ат сла́ўнаґо цара́ — рǒднаґо ба́цюшка да ат сла́ўнаѣ цары́цы — рǒднаѣ ма́тачки. Тǒльки от ужэ дзенькǒй тры прайшло́, як еѣ́ нема́. Чу́ла я — раўли́ медзьве́дзи, раўли́ стра́шно, аж земля́ дрыжа́ла. Чу́ла я — крыча́ла пчǒлка, нѣ́мым ґо́ласам крыча́ла да праси́ласа рату́нку. Крыча́ла-крыча́ла да й заци́хла. Ма́быць медзьве́дзи маю́ пчǒлку задра́ли.
— Задра́ць ены́ задра́ли, — кажэ Бортник, — пчǒлку задра́ли, да за то́е сваѣ́ шку́ры мнѣ атда́ли. О, ґэ́то й шку́ра с аднаґо медзьве́дзя, — паказа́ў Бо́ртник на свǒй кажу́шак. Царэ́ўна ўхваци́ла той кажу́шак да й надзѣ́ла на себе́. Ба́чыць ена́, аж у медзьведжǒй шэ́рсци астала́са та́я пису́лька, што несла́ пчала́. Перачыта́ла ена́ ту́ю ка́рту да й ка́жэ: пи́шуць сла́ўны цар — мǒй рǒдны ба́цюшко да сла́ўная цары́ца — мая́ рǒдная ма́тачка, каб я ў змѣ́я вы́ведала, чаґо́ ё́н баи́тца й хто еґо́ мажэ́ пабаро́ць. Да як мнѣ еґо́ пыта́ци, кали́ ё́н не хо́чэ й размаўля́ци?
— Не турбу́йса, — кажэ Бо́ртник — мая кра́ля, бо я хаць заґи́ну, цебе́ не паки́ну.
— Ой, сако́ле мǒй ясны, як табѣ́ с змѣ́ям цяґа́тца, кали́ еґо́ ўсѣ людзи́ бая́тца?
Тым ча́сам зацихли ґрымо́ты; паказа́ласо со́нейко с-за хма́ры. Так и зазъя́ли залаты́е пала́цы. Але́ ось зно́ў усхадзи́ласа хви́ля.
— Ой, хава́йса, сако́ле мой ясны! — кажэ Бортнику царэ́ўна, — ґэ́тож лециць сюды́ змѣй.
Спало́халага царэ́ўна, пачапи́ласа Бо́ртнику на шы́ю да й ви́сиць, бы непрытǒмная. Ухапи́ў Бо́ртник еѣ́ на берэ́ме да дава́й Бǒґ но́ґи: вы́скачыў з пала́цаў да й папе́рса ў гущэ́чу. Ци до́ўґо, ци ма́ло ён пёр царэ́ўну, тǒльки ўтамиўса да й прысѣ́ў пад ду́бам, каб атды́хатца хаць тро́хи. Тым часам верну́ўса змѣй у сваѣ́ пала́цы. Чу́е — чужы́м ду́хам па́хне. Дава́й ен шука́ць царэ́ўну. Ба́чыць, аж атчы́няны дзве́ры. Даґада́ўса змѣй, што хто́сь укра́ў царэ́ўну, абазлиўса, ґрызену́ў себе́ за хвǒст да й палецѣ́ў даґаня́ць. Леци́ць змѣй, а ат таґо́ и́мпату пад им аж лѣс ґары́ць. Чу́е Бо́ртник, што змѣй ужэ́ бли́зко, ўхапиў царэ́ўну на берэ́ме да й пусциўса на бало́то. Гра́зко — вѣ́дамо бало́то, тǒльки пами́ж дрыґвы́ ку́пины тырча́ць. Царэ́ўна мǒцно ўхапи́ласа за шы́ю да й трыма́етца, бы клѣщ. А Бо́ртник ска́чэ сабѣ да ска́чэ з ку́пины на ку́пину. Так и дабра́ўса ён да остраўка́. Тым ча́сам далецѣ́ў змѣ́й да бало́та да й ду́мае, што ма́быць зґубиў слѣд, бо це́раз бало́то нихто́ не мажэ́ прайци́. Верну́ўса змѣй у пала́цы да дава́й аттуль ню́хаць слѣд да йци за Бортникам. Ба́чыць Бо́ртник, што змѣй зґубиў слѣд, зрабиў на астраўку́ з вѣ́так кубе́льцэ да й ле́ґ з царэ́ўнаю спаць, бо ўже нǒч нахапиласа. Лежа́ць ены́ сабѣ́ да каля́каюць, а тым ча́сам и нǒчка прайшла. Вѣ́дамо, ў лѣ́тку, яка́я нǒч. Засну́ли ены́, як ужэ́ ўзышло́ со́нейко. От ужэ́ пачало́ прыпека́ць, а ены́ спяць, бы зма́рлые, спяць и не чу́юць, што змѣй прэ це́раз бало́то про́сто на астраво́к. Прыпекло́ со́нейко, загули́ чмели́ да пчо́лы над квѣ́тками — збира́юць мёд. А Бо́ртник спиць и ничо́ґо не чу́е. От ужэ́ змѣй на астраўку́, от-от нападзе́ на кубе́льцэ да й пажрэ́ Бо́ртника ра́зам с царэ́ўнаю адны́м хла́мам. Пе́ршы спалохаўса змѣ́я за́йчык баязли́вы, ўсхапи́ўса с пад ку́ста, прылажы́ў ву́шы да як суне́, да ат стра́ху наско́чыў на са́мае кубе́льцэ, якра́з к Бо́ртнику на нǒс. Чмы́хнуў Бо́ртник да й прахапи́ўса. Прахапиўса ён — чу́е, аж змѣ́й близко; ўзшту́рхаў ен царэ́ўну, хапи́ў еѣ́ на берэ́ме да й папе́р да́лей це́раз бало́то. Бѣґ-бѣґ, дабѣґ да раки́. Рака́ ґлыбо́кая й шыро́кая. Як тут перабра́тца на друґи́ бǒк! Стаи́ць ен на бе́разе да й ду́мае, ба́чыць, аж у рацє́ ґра́е щупа́к.
— Щупа́к, о щупа́к! — про́сиць Бо́ртник, — перавези́ нас на друґи́ бǒк раки́.
— Нѣ́кали мнѣ, — трэ лави́ць плǒтак. — Вильну́ў хвасто́мъ да й паплы́ў.
Ось леци́ць шуля́к. Бортник дава́й еґо́ праси́ць, — шуля́к, шуля́к, перанеси́ нас на други́ бе́раґ.
— Нѣ́кали мнѣ, — трэ́э лави́ць пту́шак да карми́ць дзѣ́так. — Махну́ў шуля́к кры́лами да й палецѣ́ў. Прылецѣ́ла к рацє́ пчǒлка пиць во́ду. Бо́ртникъ и про́сиць еѣ́; — пчǒлка, пчǒлка! перапра́ў нас на друґи́ бе́раґ. — До́брэ, — ка́жэ́ пчǒлка, — я ўвесь вѣк раблю́ на людзей и на Бо́ґа. Садзѣ́цеса на мене́. Сѣ́ли Бо́ртник з царэ́ўнаю на пчǒлку, а ена́ растап́ырыла кры́лца да вум! и пералецѣ́ла це́раз рє́ку. Дабѣ́г змѣй да раки́ да дава́й раби́ць мǒст. Навырыва́ў з карє́нем дубǒў, нацяґа́ў у рє́ку да й заґаци́ў во́ду ата дна аж да ве́рху. Ещэ́ й да тых час там лежа́ць на днѣ раки́ цє́лые дубы́. Тым ча́сам Бо́ртник дабра́ўса да ґаспо́ды. А вѣ́дамо, ў ґаспо́дзе кǒжын смелѣ́й. Тǒльки ось па нема́лум ча́се и прэ змѣй. Што тут раби́ць! Ухапи́ў Бо́ртник зубе́ль, запали́ў еґо́ да й вы́скачыў з ха́ты. Змѣй тут на еґо́ й напа́ў, а Бо́ртник и ўсадзи́ў зубе́ль змѣ́ю ў ґо́рло да дава́й з им би́тца. Ци до́ўго, ци ма́ло ены́ би́лиса, тǒльки змѣй нача́ў над Бо́ртникам браць верх. Ба́чыць Бо́ртник, што ему́ прыхо́дзяць капцы́, ўзду́маў пра ту́ю пчалу́, што атратава́ў ат сме́рци, да й пазва́ў еѣ́ на по́мач. Тǒльки ен кли́кнуў, — пчала́, пчала́, памажы́ ў прыґо́дзе, — як сыпне́ сюды́ цє́лы рǒй пчǒл, да як нападу́ць ены́ на змѣя, да пачну́ць еґо́ куса́ць, да пачну́ць ґрэ́ць. Круциўса, круциўса змѣй да й звиўса бы вужа́ка. Усхапиўса Бо́ртник, ухвациў сакѣ́ру да й атсѣ́к змѣ́ю ґо́лаў. До́ўґо круциўса змѣй без ґалавы́, круциўса, аж я́му вы́капаў. Падзя́куваў Бо́ртник пчалѣ́, дабиў змѣя да й садра́ў з еґо́ перє́стую шку́ру. Ра́да царэ́ўна, бы на свѣт нарадзи́ласа, дзя́куе Бо́ртнику й про́сиць еґо́, каб ен пашоў з ею́ ў то́е сла́ўнае ца́рство, к сла́ўнаму цару́ — к еѣ́ рǒднаму ба́цьку, к слаўнуй цары́цы — к еѣ́ рǒднуй ма́тцэ, каб пашо́ў туды́. Сабра́ўса Бортник у вели́кую даро́ґу, узя́ў з сабо́ю ко́пу лапце́ў, цаґало́, крамене́ц да ґу́бку, палажы́ў у то́рбу змеи́ную шку́ру да й пашо́ў з царэ́ўнаю ў сла́ўнае ца́рство, за си́нее мо́ре, за высо́кие ґо́ры, за вели́кие бало́та, за це́мные лесы́. Иду́ць ены́ да йду́ць; перайшли́ лесы́, перайшли бало́та, падхо́дзяць к ґара́м. А ґо́ры высо́кие аж да не́ба. Пачали́ ены́ лѣ́зци на ґо́ры. Лѣ́зли, лѣ́зли, дак и канца́ нема́. Ба́чаць ены́, аж на ду́бе арли́нае ґнездо́, а ў ґнездзѣ́ малы́е арленя́тка. Седзя́ць арленя́тки, раты́ разева́юць да ѣ́сци про́сяць. От накарми́ли ены́ арленя́так, а са́ми сѣ́ли атдыха́ць. Тым ча́сам на ґнездо́ напа́ла куни́ца. Ена́ хацѣ́ла паѣ́сци арленя́так. Тут Бо́ртник як перацё́ґ па́плискаю куни́цу, дак ена́ й вы́пруциласа. На ґэ́ты час налета́е арол. Уба́чыў ён, што Бо́ртник абратава́ў малы́х дзѣ́так и ка́жэ — праси́, чаґо́ хо́чэш. — Перанеси́ нас це́раз ґэ́тые ґо́ры, — про́сиць Бо́ртник. — До́брэ, садзѣ́цеса на мене́. Сѣ́ли ґэ́то ены на арла́, а той и перамча́ў их це́раз высǒкие ґо́ры да це́раз синее мо́рэ. Падзя́кували ены́ арлу́ да й пашили́ к сла́ўнаму ца́ру да к цары́цы. Иду́ць да йдуць, распыто́ўваюць даро́ґу. Нарэ́шце прышли́ ены́ к ца́рским пала́цам. Прывели́ их к цару́ й к цары́цы.
— Якие вы лю́дзи? — Пыта́е цар — атку́ль вы прышли́?
Не вазна́ў ен сваѣ́ дачки́, так ена́ пахудзѣ́ла ў змѣя да змени́ласа. Але́ як учу́ла цары́ца ґо́лас, дак и пазна́ла дачку́. Тут ена́ ки́нуласа к ёй на шы́ю й дава́й цалава́ць да абдыма́ць. Тым ча́сам Бо́ртник даста́ў з ка́йстры шку́ру змѣ́я да й прасла́ў еѣ́ на земли́. Спало́халиса ат аднаѣ́ шку́ры ўсѣ тут князи́ да бая́ры. От дава́й цар пыта́ць Бо́ртника, як ён вы́звалиў царэ́ўну. Разсказа́ў Бо́ртник, а цар з цары́цаю пасадзи́ли еґо́ з сабо́ю за стǒл и дава́й частава́ць. Па нема́лум ча́се атда́ў цар за Бо́ртника сваю́ дачку́ — пракра́сную царэ́ўну, й ста́ли ены́ жыць да пажыва́ць да людзей не забыва́ць. А па сме́рци цара́ ста́ў ца́рстваваць у тǒм царстве Бо́ртник. Пры ём до́брэ было́ ўсим лю́дзям, бо ён памета́ў, што той са́мы дужє́йшы, хто ро́биць дзе́ля людзе́й и дзе́ля Бо́ґа.
Пересказалъ Болбатъ.
Д. Чудинъ.