Сказки и разсказы бѣлоруссовъ-полѣшуковъ (1911)/57
← 56. Лиха́я до́ля | 57. Кавали́ха Беларуская народная казка 1911 год |
58. Бо́ртник → |
57. Кавалиха.
Жыў сабѣ́ адзи́н кава́ль ни ґа́дки, да на еґо́ ли́хо, была́ ў еґо́ жǒнка кавали́ха. Паґа́ная была́ ба́ба. Заѣ́ла ена́ каваля́ й немǒґ ё́н з ё́ю спра́витца. А вѣ́дамо, кава́ль, — за́ўжды седзи́ць у карчме, або ў ку́зни. А прыдзе́ да ґаспо́ды — чо́рны як му́рын; хо́чэ жǒнку пацалава́ць, а та́я як нава́литца, бы жыды́ на Га́мана, да ўчє́питца ў ґи́ру, да пачне́ вадзи́ць па ха́це, дак Кава́ль не рад, што й зачапиў лиху́ю ба́бу. А така́я была́ ду́жая да ўпра́ўная, што ни я́ки мужчы́на не мǒґ пабаро́ць. Наґарава́ўса Кава́ль з то́ю лихо́ю ба́баю, да ничо́ґо не пара́дзиць, — не кабы́ла, не праменя́е. Жа́литца Кава́ль мужчы́нам, а ты́е смею́тца да стро́яць ке́пики. — От дак Кава́ль, — ка́жуць — и сарама́ ему́ нема́: жо́нка цяга́е за чупры́ну, ско́ро барадо́ю бы вѣ́никам бу́дзе пѣч вымѣтаць. — А Кавалю́ не да смѣху, кали з лихо́ю сла́ду нема́. Мужчы́ны смею́тца, а Кава́ль чуць не пла́чэ. Папро́буваў ё́н маўча́ць да яе чапа́ць лиху́ю ба́бу. Дак ґдзѣ там! — ещэ́ ґарє́й захадзи́ласа. — Што ты — ка́а — маўчы́ш бы пень, што цебе́ й не чува́ць. — Веращы́ць ба́ба на ўсе село́. Со́рам Кавалю́, а не вѣ́дае, што пача́ць. Абры́дла ему́ свая́ ха́та, сво́й прыту́лак: хо́дзиць та з ку́зни ў ка́рчму, та з карчмы́ ў ку́зню. Але́ ба́ба й тут еґо́ тра́пила да й дава́й зневажа́ць да перє́сциць пры лю́дзях. Суздро́м ашалѣ́ла ба́ба, не пуска́е Кава́ля й да ґаспо́ды. — Ну — ду́мае Кава́ль, — пачака́й-жэ, хварє́ць тваё́й ма́тары, пайду да й утаплю́са. Паба́чымо, як ты таґды́ бу́дзеш хвабры́тца. — Пашо́ў Кава́ль к рацє́, ўзяў до́ўґи ражо́н да й ты́кае ў во́ду, выбира́е, ґдзѣ ґлыбѣ́й. Ты́каў ё́н, ты́каў, да й напа́ў на чо́ртаво ґнездо́. Спало́хаўса чорт: ба́чыць, што Кава́ль у еґо́ дзеце́й павыни́звае во́чы, вы́скачыў з вады́ да й пыта́е — Кава́ль, што ты тут ро́биш? — От хачу́ тут цэ́ркаў будава́ць. — Дава́й тут чорт праси́ць Каваля́, каб ё́н не чапа́ў ґэ́таґо мѣ́йсца. — Дам — ка́жэ, — та́бѣ, што зхо́чэш, тǒльки йдзи ты атсю́ль. Дам табѣ́ мно́ґо зо́лата. — На ли́хо мнѣ зо́лато? Вѣ́даеш, што ў Каваля́ ру́ки па ло́каць у зо́лаце. — Пабуду́ю табѣ́ но́вую ха́ту. — На што́ мнѣ ха́та, кали́ мене́ й ў сваю́ халу́пу жǒнка не пуща́е. — Дам па́ру харо́шых ко́ней. — Нѣ, нѣ! — замаха́ў Кава́ль рука́ми, — таґды́ жǒнка суздро́м супако́ю не дась: будзе ґры́зци, каб вазиў жыдǒў, або́ панǒў. — Дак чаґо-ж ты хо́чэш? — Зраби́, каб жǒнка не ґры́зласа. — Гэ, таґо́ й чорт не мажэ́ пара́дзиць! — А ґдзѣ чорт не йме, там ба́бу пашле́. — Хиба́ ґэ — кажэ чорт, — клин кли́на выґаня́е. До́брэ, я пашука́ю таку́ю ба́бу, каб ена́ сунела́ тваю́ жǒнку. — На тǒм ены́ й разышли́са. Чорт палецѣ́ў шука́ць тако́е ба́бы, каб ена́ спыни́ла Кавали́ху, а Кава́ль паду́маў, што ўтапи́тца ещэ́ паспѣ́е, да й пацё́ґса ў ка́рчму. Тым ча́сам аглядзѣ́ласа Кавали́ха, што Каваля́ нема́ ни ў карчмѣ́, ни ў ку́зни, бѣ́ґае па селу́ з качарґо́ю, бы апанта́ная, ко́сы на сабѣ́ рве да крычы́ць на ўвесь свѣт. Сабрали́са лю́дзи да й ка́жуць, што ма́быць суздро́м ускруци́ласа Кавали́ха. А чорт тут аґина́етца да тǒльки хвасто́м пакру́чвае, так ему́ ве́село пазира́ць на шаленую ба́бу. Стаи́ць чорт, прыслухо́ўваетца, што ґаво́раць лю́дзи. Адзи́н ка́жэ, што лѣ́пш засили́тца, чым з тако́ю ба́баю ажани́тца. Друґи́ ка́жэ, што лѣпш зґниць, чым з лихо́ю ба́баю жыць. Слу́хала, слу́хала тут адна́ маладзи́ца да й кажэ: „я-б еѣ́ атра́зу атучы́ла, каб я была́ еѣ́ ґаспадарэ́м“. Пасмея́лиса мужыки́, пастро́или ке́пики съ тако́ѣ хва́браѣ маладзи́цы да й дава́й расхо́дзитца на рабо́ту. Тым часам чорт и прычапи́ўса к тǒй маладзи́цы. — Наўчы́ да наўчы́, штоб ты зраби́ла, каб суня́ць Кавали́ху. — А што-ж ты за то́е даси? — Пыта́е маладзи́ца. — Дам цє́лую ша́пку ґро́шэй. — Нѣ, на што мнѣ цѣ́лая ша́пка ґро́шей. Ты дай мнѣ хаця́ не цє́лую ша́пку зо́лата. — Гэ́то ещэ́ лѣпш — думае чорт да й ка́жэ, — до́брэ, дам не цє́лую ша́пку зо́лата — Зґо́да — ка́жэ маладзи́ца, — прынеси́ зо́лато, та я наўчу, што зраби́ць з Кавали́хаю. — Палецѣ́ў чорт збира́ць зо́лато, а ба́ба ўзела жлу́кту, паста́вила еѣ над по́ґрабам, а наверх пакла́ла дзира́вую ша́пку. От прынё́с чорт зо́лато, сыпану́ў у шапку, а ено́ тǒльки зазвинѣ́ло да чорт вѣ́дае куды́ й дзѣ́ласо. Палецѣ́ў чорт удру́ґае, набра́ў тǒльки зо́лата, што чуць прыци́с. Але́ сыпаў ё́н, сы́паў, а ў ша́пцы ничо́ґо не астае́тца — Абшука́ла ты мене́ — ка́жэ чорт. — Як абшука́ла? На то быў уґавǒр. Ты каза́ў, што даси́ не цє́лую ша́пку ґро́шэй? Каза́ў ци нѣ? — Каза́ў. — Шапка не цє́лая? — Не цє́лая. — Дак як жэ я цебе́ абшука́ла? Гэ́то ты ма́быць хацѣ́ў мене́ абшука́ць. — И дава́й маладзи́ца перє́сциць чо́рта. Чуць той вы́рваўса. Атрǒкса й зо́лата да суну́ў, падаґну́ўшы хвǒст. От прыбеґа́е чорт к Кавалю́ да й ка́жэ, што знайшо́ў таку́ю маладзи́цу, але ена ве́льми хи́трая й так и так мене́ абшука́ла. — Малайцо́м маладзи́ца, — ду́мае Кава́ль и пыта́е чо́рта, ґдзѣ ена жыве́. Чорт сказа́ў. — Пачака́й, — ка́жэ Кава́ль, — хибо я сам з е́ю паґаманю́. — От чорт палецѣ́ў па свайму́ дзѣлу, а Кава́ль пашо́ў к тǒй маладзи́цы. Вѣ́дамо, ў лѣ́тку, ўсѣ пашли́ на рабо́ту, а маладзи́ца сказа́ла гаспадару́, што бали́ць жывǒт и астала́са ў ха́це личы́ць тые ґро́шы, што прынё́с чорт. Прышо́ў Кава́ль, пакаля́каў з маладзи́цаю да й падкаци́ўса к ё́й. Спадаба́ласа ему маладзи́ца да й ё́н спадаба́ўса. Вѣ́дамо, ґулящы чалавѣ́к да я́драны, бо свая́ лиха́я ба́ба. Нацѣ́шыўса Кава́ль за цє́лы дзень, не́маль да са́маґо змро́ку, але́ ўзду́маў, што трэ й да ґаспо́ды. — Заѣ́сь мене́, — ка́жэ ё́н, — мая́ лиха́я ба́ба. — А маладзи́ца й наўчы́ла еґо, што зраби́ць з ба́баю. Рад Кава́ль. Ещэ́ раз ў падзя́ку ўґадзиў маладзи́цы да й пашо́ў смѣ́ло да гаспо́ды. Ось и ўба́чыла еґо́ жǒнка да пачне́ вераща́ць, да пачне́ зневажа́ць. — Гдзѣ ты вало́чышса, валацу́ґа? — Пытае ена́ да слепи́цаю ў во́чы лѣ́эзе. — Пачака́й бо, бабо — ка́жэ Кава́ль, — я быў у во́ласци. Мене́ хо́чуць вы́браць старшыно́ю да от не ўмѣ́ю, як но́ґи за карак залажы́ць. — Гэй, сяки́-таки́ — ка́жэ Кавали́ха, — ось паґлядзи́, я цебе́ наўчу́. — Сѣ́ла ґэ́то ба́ба на пǒл, шамеля́х спадни́цу на ґо́лаў да й залажы́ла но́ґи за ка́рак. Тут Кава́ль узя́ў трапка́ч, звеза́ў ё́й но́ґи да дава́й вучы́ць папру́жкаю па за́дницы. Кача́етца Кавали́ха бы клубо́к да вы́слабанитца не мажэ́. А Кава́ль памо́чвае папру́жку да лу́пиць ба́бу па ґо́луй за́дницы. Заклела́са да забажы́ласа Кавали́ха, што бǒльш не бу́дзе свары́тца, што бу́дзе пакара́тца ґаспадару́. Здаво́лиўса Кава́ль и развеза́ў лиху́ю ба́бу. С таѣ́ пары́ ста́ла Кавали́ха мя́ккая, хаць у ву́хо ўлажы́. А мо й за тымъ ещэ́ ена́ ста́ла до́брая, што Кава́ль ве́льми пача́ў учаща́ць к тǒй маладзи́цы. А вѣ́дамо, люби́ жǒнку щы́ро, та ена́ й на ка́ракъ ся́дзе.
Пересказалъ И. Аземша.
С. Лучицы.