Сказки и разсказы бѣлоруссовъ-полѣшуковъ (1911)/53
← 52. Цыґа́н | 53. Не вѣр ачо̆м Беларуская народная казка 1911 год |
54. По̆п и пустэ́льник → |
53. Не вѣр ачǒм.
Пашо́ў адзи́н чалавѣ́к на карма́ш. Нема́ ў еґо́ ничо́ґо на прада́не. Нема́ й ґро́шэй. А тут хо́чэтца вы́пиць кватэ́рку ґарє́лки. От ё́н злавиў ва ву́лицы певуна́, запха́ў еґо́ за па́зуху да й панё́с на кармаш. Ещэ́ не дайшо́ў да карма́шу, як тут ужэ́ сустрака́юць жыдаўки́ да жыды́; ены́ пыта́юць, ци нема́ чаґо́ да спрада́ня. — Е — ка́жэ той чалавѣ́к, — купи́ певуна́. — Яки́ ґэ́то певу́н, — ка́жуць жыдаўки́, — ґэ́тож за́яц. — Смеютца, хварє́ць их ма́тары, — ду́мае мужы́к и пашо́ў да́лей. Идзе ё́н да йдзе, 4 на сустрє́к усе́ пыта́юць, ци нема́ чаґо́ на про́даж. И каму́ не пака́жэ певуна́, ўсѣ ка́жуць, што ґэ́то за́яц. — А мо й за́яц — ду́мае мужы́к, — не вѣр ачǒм. Ма́быць пра́ўда, кали́ ўсѣ ка́жуць, бы зґавары́ўшыса. — Але́ ось прыхо́дзиць ё́н на кармаш. Вѣ́дамо як на кармашу́ — людзе́й мнǒґо. Жыдаўки́ крыча́ць, хвата́юць за по́лы да ця́ґнуць к сабѣ́ ў кра́мку. Лю́дзи крыча́ць на чом свѣт стаи́ць, бо́жатца, клину́тца, каб ашука́ць адзин друґо́ґо. Там су сеѣ́ силы лу́пяць у ско́варады, у шта́бы, або́ ў ко́сы й тым зазыва́юць к сабѣ. Друґие крыча́ць: „ша́пки, ша́пки“, крыча́ць, аж ахры́пли. Пе́ршы раз той чалавѣ́к быў на карма́шу; ё́н нико́ли не чуў и не ба́чыў тако́ґо ґа́му. Тǒльки ось ё́н тро́хи ачу́хаўса, даста́ў с-за па́зухи певуна́, трыма́е аґо́ да й крычы́ць: „купѣ́це за́йца, за́йца!“ Тут к ему й прычапи́ласа адна́ жыдǒвачка. — Яки́-ж ґэ́то за́яць — ка́жэ ена́. — От за́яц да й усё́, — упе́рса мужы́к. Кале́ их сабрала́са ку́чка людзе́й. Смею́тца з жыдǒвачки й ка́жуць аджэ́ш за́яц. Тут ужэ́ чалавѣ́к саўси́м павѣ́рыў, што ё́н прынёс на карма́ш за́йца, а не певуна́. И што еґо́ ни ўґавара́ли — не слу́хае да й тǒльки. Пасмея́лиса лю́дзи з шалапава́таґо чалавѣ́ка й узяли́са за свае́ дзѣ́ло. А ё́н хадзиў, хадзиў цє́лы дзень з певуно́м й ўсе ему́ здава́ласо, што ґэ́то за́яць. Дак от яки́ прыпа́дак быў з тым чалавѣ́кам. Бо, вѣ́дамо кали́ свѣт захо́чэ, та й разу́мнаґо зду́рыць. Не то ду́рэнь, каґо́ заву́ць ду́рням, а то ду́рэнь хто́ чужы́м ро́зумам жыве́. Бо пра́ўду каза́ли стары́е лю́дзи: людзе́й слу́хай, а свǒй ро́зум май и ни на ко́ґо не ўважа́й.
Пересказалъ И. Аземша.
С. Лучицы.