Сказки и разсказы бѣлоруссовъ-полѣшуковъ (1911)/52

З пляцоўкі Вікікрыніцы
51. Смерць 52. Цыґа́н
Беларуская народная казка

1911 год
53. Не вѣр ачо̆м

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




52. Цыганъ.

Вѣ́дамо, цыґа́н вало́чытца па свѣ́це, свайґо́ хаджа́йства не ма́е, а то́е ўжыва́е, што ґдзѣ́ запарве́ або вы́дурыць А як нячо́ґо не даста́не та й ґо́ладам падыха́е. От ду́мае цыґа́н, — каб да каня́ку ат еды́ атучы́ць, таб до́брэ было́ на свѣ́це жыць. Сам туды́-сюды́ пахиста́ўса, — ґдзѣ кусо́чак са́лца, ґдзѣ сарва́ў каўба́ску, ґдзѣ блинцэ́ або́ ала́дки — от и нализа́ўса. А каня́цє́ тǒльки й дбай да што дзень сенцо́ бы ру́ту падава́й. Да й то ещэ́ раґочэ — аўса́ хо́чэ. Пачака́й, я ро́зуму вазьму, каня́ку ат ко́рму атвучу́. — И дава́й цыґа́н мудрава́ць, сваю́ каня́ку ат ко́рму атвуча́ць. От ё́н дзень и два не дае́ каня́цэ ни жме́ни сѣ́на, ни аўса. Сам цыґа́н сеґо́-таґо́ назбира́ўса, вы́пиў ква́су, аблиза́ўса да й кло́пату не ма́е, што каня́ка ґалада́е. А ена́ зуба́ми зво́ниць да ґрызе́ сало́му. — Эй, цыґа́н, — сме́ютца лю́дзи, — бач твая́ кабы́лка ржэ — раґо́чэ, мо́о ко́рму хо́чэ. — Неха́й прывыка́е, — цыґа́н ба́е. От с недзѣ́лю каня́ка ничо́ґо неѣ́ла, а по́тым и сакалѣ́ла. — От кали́-б ещэ́ з дзене́чак пажыла́, таб прывы́кла й за́ўжды-б без ко́рму была́, да здо́хла, — цыґа́н сказа́ў и з каня́ки шку́ру садра́ў.

Пересказалъ И. Аземша.

С. Лучицы.