Сказки и разсказы бѣлоруссовъ-полѣшуковъ (1911)/54
← 53. Не вѣр ачо̆м | 54. По̆п и пустэ́льник Беларуская народная казка 1911 год |
55. Па́ну наву́ка → |
54. Поп и пустэльник[1].
Кали́ то́е было́ — не вѣ́даю. Ма́быць ве́льми даўно́, бо от ужэ́ мнѣ бǒльш капы́ ґадǒў, а я ещэ́ без парто́к бѣ́ґаў, як быва́ло мǒй дзѣд, каб ему́ лё́ґенько йкну́ласо на тǒм свѣ́це, злѣ́зе з печы, апране́ кажу́шак да вы́сунетца з ха́ты на пры́збу, ся́дзе на со́нейку да й ка́жэ нам ка́зки. А мы падшпа́рки абсту́пим еґо́ атусю́ль и слу́хаемо ты́я ка́ски. Старэ́ньки, ве́льми старэ́ньки быў мǒй дзѣд. От як и запамята́ю, ё́н ужэ́ нику́ды не хадзиў з ґаспо́ды. Тǒльки ў лѣ́тку памале́ньку, з киё́чкам выцяґа́ўса з ха́ты на пры́збу, або́ на прыґуме́чэ, ґдзѣ ў нас были́ пчо́лы. Бо ё́н, ба́чыце, ве́льми люби́ў пчǒл. Тǒльки напаслѣ́дак ё́н ужэ́ ничо́ґо не ба́чыў: пазира́е ба́ло на я́снае со́нейко й не жму́рытца. Але́ ё́н да са́мае сме́рци люби́ў каза́ць ка́зки да так ґо́жэ каза́ў, што еґо́ слу́хали стары́е й малы́е. Я мнǒґо знаў тых ка́зак, але́ шмат ужэ́ пазабыва́ласо. Вѣ́дамо, цепе́р не той свѣт наста́ў, каб ба́йки слу́хаць. Пра́ўду ка́жуць лю́дзи, што ўсе забу́дзеш, кали́ хлѣ́ба не дабу́дзеш.
Дак паслу́хайце, от скажу́ вам ка́зку свайґо́ дзѣ́да. Гэ́то не ка́зка, але́ пра́ўда. Тǒльки даўно́ то́е было́. Даў Бǒґ ве́льми харо́шы, ураджа́йны ґǒд. Тако́ґо ґо́да нихто́ й не запамята́е. Усю́ ве́сну йшоў ци́хи, це́плы дож, а з Мико́лы ста́ла така́я паґо́да, што от здае́тца, пасадзи́ на ралю дзиця́, та й ено́ вы́расце. Усе́ расце́ ў по́ли, як на дро́жджах. Ка́жуць жэ бо: мо́края весна́ да цеплы май, та бу́дзе пашня́ як ґай. Ба́чаць лю́дзи, што кали́ Бо́ґ уберажэ́ ат ґра́ду, та бу́дзе ве́льми вели́ки ўраджа́й. Але́ вѣ́дамо, ту́тачки ў ґэ́стум пе́кле лю́дзи так прывы́кли ґарава́ць и за́ўжды жыць у бедзѣ́, што харо́шы ўраджай не ра́дуе, бо ўсѣ ду́маюць, што ґэ́то не на дабро́. И пашла́ прачутка, што вели́ки ураджа́й, але́ не бу́дзе каму беци, не будзе каму́ спажыва́ць. И пачали́ разска́зваць, што йшоў яки́сь убо́ґи да й каза́ў, ба́тцэ ў ваднǒм селѣ́ ба́чыли на заґуме́чы ве́льми стра́шную ба́бу с адны́м во́кам. Ка́жуць, што ґэ́то по́шасць и што ена́ ху́тко пры́дзе на людзе́й и на ґаўя́до. А тут адна́ маладзи́ца пашла́ ў лѣс па ґрыбы́, ци мо́о рваць я́ґады да й сустрє́ла там тако́е дзи́во, што й не разсказа́ць. Идзе́ ґэ́то ена́ й ба́чыць, аж седзи́ць на ка́имени ве́льми ґо́жая маладзи́ца. Ена́ трыма́е на ланѣ́ снǒп бу́йнаґо жы́та да так пла́чэ, што аж залива́етца. Маладзи́ца папыта́ла, чаґо́ ена́ пла́чэ, а та́я й ка́жэ — як жэ мнѣ не плакаць, кали́ я вѣ́даю, што бу́дзе вели́ки ураджа́й, але́ не бу́дзе каму́ еґо́ спажыва́ць. — Спало́халаса та́я маладзи́ца да й пыта́е, што раби́ць? — Малѣ́цеса — ка́жэ ґо́жая маладзи́ца, — малѣ́цеса, як умѣ́еце. И я бу́ду за вас мали́тца. — И зни́кла. Прышла́ та́я маладзи́ца да ґаспо́ды да й разска́звае, яко́е ена́ ба́чыла дзи́во. Даґада́лиса лю́дзи, што ґэ́то была́ Бо́жая Маци. От дава́й ены́ мали́тца, як хто ўмѣ́е. А, вѣ́дамо, цё́мные лю́дзи й малитца як трэ́э не маґу́ць. Прачу́ў пра то́е пǒп и ка́жэ — вы не так мо́лицеса, як трэ́э. От вы хадзѣ́це ў цэр́каў да тут ат мене́ учє́цеса мали́тца, да дава́йце на хва́лу Бо́жую. — Вѣ́дамо, папу́ трэ́э, каб лю́дзи хадзи́ли ў цэ́ркаў да бǒльш дава́ли папу́ дахо́ду. От и пача́ў пǒп не́маль што дзе́нь ззыва́ць людзе́й на талаку́ к сабѣ́ й там нибы́то ўчыў их мали́тца да за рабо́ту, кǒжын дзень служы́ў мале́бен. Хо́дзяць лю́дзи ў цэ́ркаў и к папу́ да й несу́ць ему́, што хто ма́е: хто во́ўну, хто лён, хто вǒск або́ мед, хто са́ло, ма́сло, сы́ры, хто палатно́, а хто пабаґацѣ́й, той с павасьми́нку аўса́, або́ жы́та ци ячме́ню запрэ́. Рад пǒп. Слу́жыць мале́бены штодзе́нь и ка́жэ — ма́быць ужэ́ кане́ц свѣ́ту наста́ў, бо пи́шуць, што объяви́ўса анты́хрыст. — Ещэ́ ґарє́й заклапаци́лиса лю́дзи, су́мно стало на сэ́рцу. Паки́нули рабо́ту, да тǒльки мо́лятца да пла́чуць. Ты́м ча́сам жыў там адзи́н чалавѣ́к. Ён не слу́хаў папа́ не хадзи́ў ни ў ц́эркаў, ни к папу́ на то́лаку. Бало смее́тца да пѣ́сни пае́. Пѣў ё́н якиясь усе́ нехаро́шые пѣ́сни, та смѣ́шные — весе́лые, та пра папǒў, альбо́ пра панǒў. Неўзлюбиў пǒп таґо́ чалавѣ́ка, празва́ў еґо́ шалапава́тым. От раз идзе́ пǒп па селѣ́, а шалапава́ты сустрака́е еґо́ да й пае́: каму́ клапатно́, а папу́ палатно́. Пǒп служыць не дзеля́ Йсуса, а дзеля хлѣ́ба ку́са. Лю́дзи памира́юць — семья́ пла́чэ, тǒльки пǒп да дзяк пае́ да ска́чэ. — Хацѣ́ў тут пǒп перацяґну́ць шалапава́таго киям, але́ той вы́салапиў язы́к, паказа́ў папу́ хви́ґу да й суну́ў на загуме́чэ. Съ тых ча́саў зник шалапава́ты; нихто́ не вѣ́даў, куды́ ё́н дзѣ́ўса. Тǒльки ось па нема́лум ча́се объявиўса ў лѣ́се вели́ки пустэ́льник. И атусю́ль пашли́ к ему́ лю́дзи на пара́ду. Пашли́ лю́дзи й з таґо́ села́, ґдзѣ быў перш шалапава́ты, пашли́ да й ба́чаць, што ґэ́то таму́ шалалава́таму Бǒг даў таку́ю мǒц, што ё́н ий хво́рым памаґа́е, й у клапо́це дае́ ску́так. Адби́лиса лю́дзи ат папа́ й ат цэ́ркви — ўсе хо́дзяць к таму́ пустэ́льнику. Ба́чыць пǒп, што лю́дзи атби́лиса, дак ему́ нема́ дахо́ду, от и пашо́ў ё́н паґлядзѣ́ць, яки́-таки́ там пустэ́льник; ци немǒжна еґо́ пасадзи́ць у вастрǒґ, каб ё́н не чму́циў людзе́й и не атбива́ў ат папǒў. От пасыла́е пǒп пападзю́ на село́ к ба́бам развѣ́даць, гдзѣ жыве́ той пустэ́льник. Пашла́ пападзя́ да й дава́й распы́тваць у баб. Вѣ́дамо ба́бы — ўсе й разсказа́ли. — Ой, мату́лько — ка́жуць ба́бы, — таки́ святы́, таки́ святы́, што аж сарамацѣ́ня не закрыва́е, так у ваднǒй до́ўгуй, порванǒй саро́чцэ й хо́дзиць. Медзьве́дзи ему́ ѣ́сци но́сяць, а ё́н сабѣ́ ска́чэ да ска́чэ це́раз кало́ду да ўсе ка́жэ: табѣ Бо́жэ й мнѣ́ Бо́жэ. Пачуў то́е пǒп, сабра́ўса да й пашо́ў шука́ць таґо́ пустэ́льника. Идзе́ ё́н да йдзе це́мным лѣ́сам и забра́ўса ў такую ґущэ́чу, што не вѣ́дае, як атту́ль вы́лезци. Хацѣ́ў ужэ́ ё́н верну́тца да ґаспо́ды, але́ заблудзиўса й не разшало́пае, куды́ йци. Стаи́ць пǒп пад дзе́равам да чэ́шэ паты́лицу. Тым ча́сам чу́е ё́н, аж раву́ць медзьве́дзи. Раву́ць и падхо́дзяць усе ближє́й. Ки́нуўса пǒп на дзе́раво, падлѣ́з сажо́н два, да аблама́ласа ґǒлька, й ё́н скациўса далǒў. Узня́ўса пǒп, чу́хае бо́ки да як зирне́ ў ґущэ́чу, аж там стая́ць два вели́зазные медзьве́дзи на за́дних ла́пах; стая́ць, раву́ць да зуба́ми ляско́чуць. Спало́хаўса пǒп. Адна́ по́ўна, а друґа́я як завеза́ць. Не вѣ́дае пǒп, што раби́ць. Але́ ось прыґлядзѣ́ўса, ё́н и ба́чыць, аж кале́ медзьве́дзей стаи́ць яки́сь чалавѣ́к у до́ўґǒй бѣ́лǒй саро́тцэ. Стаи́ць пǒп, прытаи́ўса, кале́ дзе́рава да пазира́е, што ро́биць той чалавѣ́к. Ба́чыць, аж ё́н усе́ ска́чэ це́раз кало́ду. Даґада́ўса пǒп, што ґэ́то пустэ́льник й дава́й памале́ньку падходзиць ближє́й. Скака́ў, скака́ў пустэ́льник, закмѣ́ў папа́, ки́нуў скака́ць да й пашо́ў на сустрє́к. Ба́чыць пǒп, што ґэ́то той са́мы шалапава́ты чалавѣ́к, што ё́н хацѣ́ў еґо ўда́рыць кием. Ба́чыць, што за им иду́ць два вели́зазные медзьве́дзи да ця́ґнуць на лубку́ свѣ́жые пля́стры мё́ду — Дабры́ дзень — ка́жэ пустэ́льник, а пǒп маўчы́ць, зу́бы сця́ўшы. Так ё́н спало́хаўса медзьве́дзей, што душа́ ў пя́тки залѣ́зла да там схава́ласа. — Не бǒйса, медзьве́дзи не зачє́пяць, — ка́жэ пустэ́льник и павьё́ў папа́ ў свǒй стано́к. Ба́чыць пǒп, аж пустэ́льник зрабиў сабѣ́ лаґво́ пад вы́скацью й захиста́ў тро́хи ґалье́м да беро́стаю. Узя́ў пустэ́льник у медзьве́дзей з лубка́ пля́стар мё́ду й часту́е папа́, а таму́ ат стра́ху й перасѣ́ло ў ґо́рле. Але́ ось памале́ньку ачу́хаўса пǒп и дава́й пе́рци мё́д за абѣ́дзьве що́ки, тǒльки барада́ трасе́тца, бы ў казла́ Наѣ́ўса пǒп да й пыта́е пустэ́льника, што ён тут робиць. — Малю́са, — ка́жэ пустэ́льник. — Як жэ ты мо́лишса? — Пыта́е пǒп. — А от як. — Тут пустэ́льник падня́ўса, падня́ў сваю саро́чку да й дава́й скака́ць це́раз кало́ду да прымаўля́ць: Табѣ́ Бо́жэ й мнѣ Бо́жэ! — Не до́брэ ты мо́лишса, — ка́жэ пǒп. — Лѣпш неўмѣ́ю. — Мали́са́ так. Дава́й ґэ́то пǒп учы́ць пустэ́льника мали́тца. Наўчы́ўса пустэ́льник тро́хи мали́тца па письме́ннаму да й павьеў папа́ це́раз лѣс на даро́ґу. От иду́ць ены да йдуць це́мным лѣсам и падышли́ к рацє́. Пустэ́льник спусциўса з бе́раґа да й пашо́ў це́раз рє́ку па вадзѣ́, бы па су́ху. А пǒп тǒльки ступиў ат бе́раґа, як шабулды́х у во́ду па са́мые ву́ши. — Ратўй! — крычы́ць пустэ́льннку. Той аберну́ўса, ўхвациў папа́ за ку́длы да й вы́цяґ з вады́ на бе́раґ. Тут пустэ́льник ски́нуў з себе́ саро́чку, пасла́ў еѣ́ на во́ду да й перавье́з папа́ за рє́ку, бы на плы́це. Вы́шли ены́ на бе́раґ, а пустэ́льник и ка́жэ — забы́ўса я мали́тца. Павучы́ ещэ́ тро́хи. — Ба́чыць то́е пǒп да й ка́жэ — мали́са, як малиўса; ма́быць твая́ мали́тва прые́мней Бо́гу, кали́ ты хо́дзиш па вадзѣ́. — Паклани́ўса, ґэ́то пǒп пустэ́льнику да земли́ да й пашо́ў да ґаспо́ды. А пустэ́льник зноў пача́ў скака́ць це́раз кало́ду.
Пересказалъ Дударъ.
Дер. Чудинъ.
- ↑ Эта сказка записана мною въ 1883 году, когда похожій по содержанію разсказъ Л. Толстого „Три Старика“ еще не появлялся въ печати.