Перайсці да зместу

Сказки и разсказы бѣлоруссовъ-полѣшуковъ (1911)/5

З пляцоўкі Вікікрыніцы
4. Хваро́ба над хваро́бам 5. Кава́ль Баґаты́р
Беларуская народная казка

1911 год
6. Чалавѣ́чае во́ко

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




5. Каваль Багатыр.

Жыў сабѣ́ кава́ль з кавалі́хаю. Пабра́лиса ены́ рано, але́ да са́маѣ ста́расці не мѣ́ли дзеце́й. Ве́льми гарава́ли ены́, што не даў Бǒґ им уцѣ́хи. Гǒрно, што ўсѣ́ лю́дзи, як лю́дзи, а тǒлько их пакара́ў Бǒґ. Чаґо́ ня раби́ла кавали́ха, к яки́м варажбитǒм не хадзи́ла, яки́х зелье́ў не пила — ништо́ не памаґа́е. Упра́витца кавалиха з ґаспада́ркаю, пры́дзе й кава́ль з ку́зни, ся́дуць ены́ вечэ́раць, кава́ль и ка́жэ: „нещасли́вые мы з табо́ю, ба́бо! Хто нам на ста́расци вады́ пада́сь? Хто нам во́чы закры́е? Хто нас пахава́е? Хто нас бу́дзе памина́ць?“ Пла́чэ ба́ба й тǒльки ащэ́ ґарє́й ё́й мо́ташно на се́рцы. От раз быў святы́ дзень. Весна́. Чуць зайшло́ со́нцэ. Ве́чар це́плы, паґǒдны. Павечэ́рали кава́ль з кавали́хаю да й пасѣ́ли на пры́зьбе. Седзя́ць ены́ да зави́дуюць, як ґра́юць на заґуме́чы сусѣ́дние дзѣ́ци. Ужэ́ пачало́ цемнѣ́ць, на не́бе заблы́скали зǒрки: хацѣ́ли ены́ йци́ спаць, як ось ба́чаць; паказа́ласа на не́бе ве́льми вели́кая й я́сная зǒрка. — Мǒо гэ́то ду́шачка майґо́ дзиця́ци, — ду́мае кавали́ха. Чуць ена́ гэ́то паду́мала, як та́я зǒрка й пакаци́ласа па не́бу: ко́цитца ўсе ближѣ́й да бляжѣ́й и ўсе́ расце́. От ена́ ўжэ́ над са́мым село́м ґары́ць, бы капа́ сѣ́на. Спужа́лиса лю́дзи, а зǒрка, трє́снула над са́мым село́м на куски́, тǒльки и́скры пасы́палиса на зе́млю, й пату́хла. От адна́ и́скра ўпа́ла кавали́се к са́мым наґа́м, от бы ґара́чы чырво́ны камѣ́ньчык. Лежы́ць кале́ пры́збы камѣ́ньчык, я́сны як зǒрка. Спужа́лиса кава́ль з кавали́хаю, а по́тым, як тро́хи ачу́халиса, дак и ка́жуць у вадзи́н ґо́лас: „мǒо ґэ́то Бǒґ нам даў дзиця́“. Узела́ кавали́ха той ка́мень, палажы́ла еґо́ ў пеле́нки й панесла́ ў ха́ту. Тǒльки ўзду́ла ена́ аґо́нь да запали́ла лучы́ну, ба́чыць, ажно́ пра́ўда: ў пелё́нках лежы́ць не ка́мень, а таки́ ґо́жы хлапчу́к, што не мǒжна й сказа́ць. Не нара́дуютца кава́ль з кавали́хаю, — так и не лажы́лиса ены́ ўсю́ нǒч. Расце́ хло́пец як рыжо́к. На трэ́йци дзень ужэ́ стаў бѣ́гаць кавальчу́к и йгра́ць з дзецьми́ на заґуме́чы; тǒльки дзѣ́ци еґо́ бая́лиса, бо ё́н каґо́ хва́циць, альбо́ пихне́, та той и палеци́ць церэ́з ґалаў. Це́раз недзѣ́лю пашǒў ё́н ужэ́ ў ку́зню памаґа́ць ба́цьку й вучы́тца кава́ць. Дзи́витца кава́ль, што еґо́ сын таки́ паня́тливы. А ё́н це́раз недзѣ́лю-дзвѣ́ так навучы́ўса ўсе́ кава́ць, што мудрє́й ба́цька. А си́ла ў еґо́ така́я, што як да́сь мо́латам, дак аж кава́дло ў зе́млю хава́етца. И празва́ли лю́дзи кавалё́ваго сы́на Баґатыро́м. Вы́рас кава́ль Баґаты́р, набра́ўса си́лы й захацѣ́ласо ему́ свѣ́ту паба̀чыць и себе́ паказа́ць. От и ста́ў ё́н збира́тца ў даро́ґу. Як ни ўпраша̀ли еґо́ ба́цько з ма́ткаю, каб ё́н не пакида́ў их, не паслу́хаў. Ка́жэ: „я цепе́р пайду́ паґляджу́ свѣ́ту й ско́ро верну́са памаґа́ць вам на ста́расци“. И пашо̀ў Кава́ль Баґаты́р у чужы́е зе́мли, к чужы́м лю́дзям учы́тца, як ґдзѣ лю́дзи жыву́ць. Ци до̀ўго, ци ко́ратко ё́н хадзи́ў, тǒлько ось верну́ўса да ґаспо́ды. Жа́лятца ему́ ба́цько з ма́ткаю, што як еґо́ не было́, праяви́ўса стра́шны змѣ́й и мнǒґо людзе́й паѣ́ў, альбо́ заґрǒб к сабѣ́ ў цё́мны лѣс. Абазли́ўса Кава́ль Баґаты́р на змѣ́я, вы́каваў сабѣ́ сакѣ́ру ў дзе́сяць пудǒў й пашǒў шука́ць таґо́ змѣ́я. Идзе́ ё́н да йдзе́ цё́мным лѣ́сам и вайшǒў у таку́ю ґущэ́чу, што й свѣ́ту Бо́жаґо не бачно̀: нѣ́льга йци́ да́лей. Ухваци́ў Кава́ль Баґаты́р сваю́ сакѣ́ру й дава́й паласка́ць: што махне́, дак дзе́сяць дубǒў и палеци́ць, бы чараци́ны. Прачы́сциў ё́н сабѣ́ даро́ґу да й пашǒў да́лей. Идзе́ ё́н да йдзе́, аж и выбеґа́юць зза кустǒў двана́нцаць разбǒйникаў — да ўсѣ́ ра́зам и навали́лиса на Каваля́ Баґатыра́. Хваци́ў ґэ́то ё́н са́маґо ста́ршаґо разбǒйника за но́ґи да як махну́ў круґо́м себе́, дак зу си́х разбǒйникаў и дух вы́перло. Пашǒў ё́н да́лей. Падхо́дзиць к рацє́. Рака́ ґлыбо́кая й широ́кая — нема́ як перайци́, а тут ещэ́ кале́ бе́раґа высо́кая ґара́ стаи́ць, а на тǒй ґары́ — тры дубы́ таўщэ́разные як пѣч. Узышǒў Кава́ль Баґаты́р на тўю ґо́ру, ба́чыць, ажно́ на тых дубǒх пуґа́ч звиў сабѣ́ гнездо́ й напладзи́ў дзеце́й. Палѣ́з Кава́ль Баґаты́р на дуб, далѣ́з да ґнезда́, ба́чыць, ажно́ там люцки́е дзиця́чые ко́сци валя́ютца Пуґа́ч ухва́циць дзиця́, занесе́ еґо́ ў гнездо́, а там пуґачаня́та й дава́й клева́ць то̀е дзиця́. Абазли́ўса Кава́ль Баґаты́р, паскру́чваў пуґачаня́там ґо́лавы да й чака́е, паку́ль прылеци́ць сам пуґа́ч. Ось зашумѣ́ў вѣ́цер, засвиста́ў и леци́ць пуґа́ч, а ў ла́пах трыма́е дзиця́. Падлецѣ́ў ё́н к гнезду́ да як уба́чыў Каваля́, дак и ки́нуўса, на еґо́, а дзиця́ й вы́пусциў з лап. Ухваци́ў ґэ́то Кава́ль Баґаты́р адно́ю руко́ю дзиця́, а друґо́ю пуґача́ за ґо́рло й дава́й еґо́ душы́ць. Не душы́, — ка́жэ пуґа́ч, — я табѣ́ памаґу́ ў вели́куй прыґо́дзе. — Зми́луваўса Кава́ль и ка́жэ: „ну, до́брэ, я пущу́ цебе́, тǒлько ты атнеси́ ґэ́тае дзяця́ на то̀е мѣ́сцо, ґдзѣ́ ўзя́ў“. Панё́с пуґа́ч дзиця́, а Кава́ль Баґаты́р злѣ́з з ду́ба, сыйшǒў з ґары́ да як упе́рса ў еѣ́ плечо́м, дак тǒлько земля́ застаґна́ла, й ґара́ з дуба́ми пасу́нуласа да й шабулды́х у во́ду. Суси́м засы́паласа рака́. Нема́ як бѣ́ґци вадзѣ́ й пашла́ ена́ на бераґи́, затапи́ла алё́с и по́ле. Тут недале́ко ў не́тры й тхла́ни седзѣ́ў змѣ́й. Падышла́ вада́, нема́ ему́ куды́ дзѣ́тца, й вы́шаў ё́н у по́ле, да як раз и наткну́ўса на Каваля́ Баґатыра́. Би́лиса ены́, би́лиса, але́ ба́чыць змѣ́й, што Кава́ль Баґаты́р ду́жшы й пусци́ўса ё́н уцека́ць. Дабѣ́ґ да свайґо́ лǒґва, зачыни́ўса й каладзьё́м заки́даўса. Пашǒў Кава́ль Баґаты́р еґо́ шука́ць. Лѣс ґусты́, што ни прайци́, а тут ещэ́ й нǒч нахапи́ласа. Ле́ґ Кава́ль Баґаты́р пад ду́бам, лежы́ць и чу́е, ажно́ начына́ютца ґрымо́ты. Зашумѣ́ў лѣс, загу́ў, жу́пиць рǒзными галаса́ми. Але ось бли́снула мала́нка й заґрымѣ́ло да так, што аж земля́ задрыжа́ла. Налецѣ́ў вѣ́цер. Раве́ лѣс, сто́ґне. Дубы́ траща́ць, хво́и сто́ґнуць, а ели́ны схиля́ютца чуць не да земли́. А мала́нка бли́сне, бли́сне чуць не це́раз усе́ не́бо, асвѣ́циць це́мны лѣс, й зно́ў це́мно, як пад землѐю. Але́ ось и пача́ў перу́н палыска́ць: трє́сне ў хво́ю, дак и распало́суе ат са́маґо ве́рху аж да карє́ня, трє́сне ў ду́ба — раско́ле ду́ба, як цє́ўку. — Ну, — ду́мае Кава́ль Баґаты́р — у ґэ́тую нǒчку не аднаму́ чо́рту дастане́тца на абара́нки. Ли́нуў до́ждж. Падня́ўса Кава́ль Баґаты́р з пад ду́ба, вы́браў ґусту́ю ели́ну й лё́ґ пад е́ю, каб дождж не дастава́ў; лежы́ць и любу́етца, як перу́н чарце́й палю́е (страля́е). Палежа́ў Кава́ль Баґаты́р пад ели́наю да й засну́ў, ак мало́е дзиця́. До̀брэ ему́ спаць, як спева̀юць бу́ры й ґрымо́ты. Тым ча́сам як пача́ў перу́н пали́ць у лǒґво змѣ́я — заґарѣ́ласо лǒґво; наси́лу змѣ́й вы́скачыў. Леци́ць ё́н да леци́ць над лѣ́сам, а за им таки́ ви́хар паднима́етца, што усѣ́ дзеравя́ки з карє́нем выдзира́е з земли́. Падлецѣ́ў змѣ́й к таму́ мѣ́йсцу, дзѣ́ лежа́ў Кава́ль Баґаты́р, да й счу́ў еґо́ но́сам, бы саба́ка. Дава́й ґэ́то змѣ́й падкра́дватца к Кавалю́ Баґатыру́. каб на еґо́ со̀ннаго напа́сци. Падкра́ўса змѣ́й ужэ́ саўси́м бли́зко, а Кава́ль Баґаты́р спиць, беды́ не чу́е. Рад змѣй; от, ду́мае, кали́ капе́ц во́раґу. От ё́н ужэ́ расчапи́ў ла́пы, разя́виў ґо́рло, каб схваци́ць Каваля́ Баґатыра́; але́ ось атку́ль ни вазми́са пуґа́ч; падлецѣ́ў ён к Кавалю́ Баґатыру́ да як зало́пае кры́лами над са́мым ву́хам, — той и праха́пиўса, аткры́ў во́чы да й абудзи́ўса. Зирне́ Кава́ль Баґаты́р, ажно́ ў цемнацѣ́ во́чы змѣ́я ґара́ць, як вуго̀лье; ўхваци́ў ґэ́то ё́н сваю́ сакѣ́ру да як махну́ў, дак атра́зу сатну́ў сѣм дубо́ў и ґо́лаў змѣ́ю. Верну́ўса тагды́ ё́н да ґаспо́ды й дава́й ци́хо жыць да пажыва́ць да дабра́ нажыва́ць да старэ́нькихъ ба̀цька з ма̀ткаю даґледа̀ць да шанава̀ць.

Пересказалъ Рѣдкій.

С. Б. Рожинъ.