Перайсці да зместу

Сказки и разсказы бѣлоруссовъ-полѣшуковъ (1911)/4

З пляцоўкі Вікікрыніцы
3. Жǒнка 4. Хваро́ба над хваро́бами
Беларуская народная казка

1911 год
5. Кава́ль Баґаты́р
Іншыя публікацыі гэтага твора: Хвароба над хваробамі.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




4. Хвароба над хваробами[1].

Жыў сабѣ́ адзи́н чалавѣ́к. Быў е́н не то што б бага́ты, а так сабѣ́ до́бры ґаспада́р; гарава́ў, не ленава́ўса, дак и маў кусо́к хлѣ́ба й грǒш пра патрэ́бу. Тǒльки даў Бǒг ему́ неща́сце: быў у еґо́ адзи́н сыно́к, ґэ́так хлапчу́к гадǒў двана́нцаць. Го́жы быў, цихи хлапчу́к. Ра́дуваўса Се́мко, так называўса той ґаспада́р, што скоро ему́ бу́дзе падмо́ґа. Дак нѣ ж, — захварє́й Янко. Што ни раби́ли Се́мко з жǒнкаю, яки́х тǒлько варажбитǒў не зва́ли, яки́х зелье́ў не дава́ли, — ничо́ґо не памаґло́. Пра́ўду ка́жуць: кали́ Бǒг не дась, та лю́дзи не памо́гуць. Пакача́ўса Янко з недзѣ́льку да й паме́р. Гǒрко заплака́ў. Се́мко й стаґо́ ча́су пача́ў пиць. А Матру́на — жǒнка Се́мка — з жа́лю аж би́ласа аб сцѣ́ну ґалаво́ю. Каб до́брые лю́дзи не прытрыма́ли, та б ена́ й ґо́лаў размажджы́ла. Ена́ хаць была ещэ́ й малада́я, але́ не даў Бǒґ е́й бǒльш дзеце́й. Не мажэ́ Матру́на на́ват пла́каць, сле́з нема́, вочы́ вы́сахли. Пǒйдзе ена́ на мо́ґлицы й седзи́ць там цє́лы дзене́к да ґало́сиць. А Се́мко ўсе́ часцѣ́й да часцѣ́й пасѣ́джвае ў карчмѣ́. Вѣ́дамо, без ґаспадара́ й ґаспады́ни ста́ло хаджа́йство ни́щытца. Паґлядзи́ць Се́мко на хаджа́йство, во́зьме еґо́ жаль й ащэ́ ґарє́й запье́. От раз ужэ́ мǒо ў са́мую глу́пась вы́шаў Се́мко з карчмы́. Быў е́н падвы́пиўшы; падышо́ў кале́ даро́ґи к кры́жу, спатыкну́ўса да й су́нуўса ў кана́ву. У кана́ве вады́ не было́, тǒлько тро́хи ґрази́. Нǒчка це́плая. — Атдыхну́, — ду́мае Се́мко, й палажи́ў го́лаў на траву́. А трава́ мя́ґкая, як паду́шка. Лежы́ць Се́мко даґары́ й ґлядзи́ць, кǒлько зǒрак на не́бе. Ось адна́ зǒрка пакаци́ласа й пату́хла. — Мǒо ґэ́то ду́шачка майґо́ Янка, — ду́мае Се́мко. Тǒлько е́н ґэ́то паду́маў, ба́чыць, ажно́ Янко, от так як жывы́, стаи́ць кале́ кры́жа. Спужа́ўса Се́мко, а Янко падышǒў к ему́ ближє́й да й ка́жэ: „не бǒйса, бацько́, ґэ́то мене́ Бǒґ пасла́ў к табѣ́, каб я перасцерǒґ цебе́. Хадзѣ́м, я табѣ́ усѐ пакажў“. Падня́ўса Се́мко й падышо́ў к сы́ну. Узя́ў Янко ба́цька за руку й палецѣ́ли ены́ як ви́хар. Леця́ць ены́, аж вѣ́цер калѐ ўшу́ сви́щэ. До́ўґо ены́ лецѣ́ли, ци ко́ратко, тǒльки апыни́лиса на ґары́. Ту́пнуў Янко наґо́ю аб ка́мень, й атчыни́ўса склеп. Палецѣ́ли ены́ ў склеп, як у кало́дзесь; далецѣ́ли да дна. Сту́кнуў Янко кулако́м у сцѣ́ну, и атчыни́лиса дзвѐры. Вайшли́ ены́ туды́. Ба́чыць Сѐмко, ажно́ ґэ́то — вели́кая ха́та, пасерǒд стаи́ць як бы стǒл, зро́блены з чалавѣ́чых касцѐй, а пры сцѣ́нах — ла́вы. Хацѣ́ў Сѐмко праси́ць сы́на, каб ё́н вы́веў еґо́ з ґэ́стаґо кало́дзеся, алѐ ба́чыць, што Янко не вѣ́дамо куды́ дзѣ́ўса. Спужа́ўса Сѐмко й схава́ўса пад ла́ўку. Седзи́ць е́н у са́мум куцѣ́ й не ды́шэ ат стра́ху: душа́ ў пъя́тки схава́ласа, чуць з цѣ́ла не вы́скачыць. Седзи́ць ё́н. Алѐ ось раступи́ласа земля́, й вы́шли дзвѣ яки́есь нѐчысци ў паста́ци чалавѣ́ка, тǒльки вѐльми касма́тые й з раґа́ми; паскла́двал и ены́ ў ку́чу чалавѣ́чые чарапы́, павѣ́трыли наса̀ми бы саба́ки, ци нема́ чаґо́ непатрэ́бнаґо й леґли́ калѐ ку́чы. Па нема́лум ча́се трє́снула сцена́ й нараби́ла тако́ґо гу́ку, што ў Сѐмки дух спѐрло й у вачу́ пацемнѣ́ло. Ачу́хаўса ё́н тро́хи, ба́чыць, ажно́ з дзи́рки выла́зиць така́я стра́шная нѐчысь, што не мǒжна й сказа́ць. А чэ́рци уселя́каґо кали́бру веду́ць ґэ́тую не́чысь пад ру́ки, шапку́юць, услуґо́ўваюць, от нераўну́ючы бы архирэ́я. Даґада́ўса Се́мко, што ґэ́то ма́быць са́мы ста́ршы чорт — Ницы́пар. Хацѣ́ў перахрысци́тца, дак пад ла́ваю так цѣ́сно, што нѣ́льга руки́ пашавели́ць. Ось Ницы́пар узабра́ўса на ку́чу з чалавѣ́чыхъ касце́й да й усѣ́ўса, бы пан на крє́сле. Седзи́ць, а чэ́рци стая́ць па бакǒх да зу́бы ска́ляць. Трє́снула й ещэ́ адна́ сцена́, й пачали́ выла́зиць атту́ль, — наперǒд смерць з касо́ю (от якура́д, як малю́юць), а за е́ю ўселя́кие хваро́бы. Налѣ́зло ґэ́таѣ по́шкудзи по́ўна ха́та. — Ну, — ка́а Ницы́пар, — ты, смерць, садзи́са кале́ мене́, а вы, маѣ́ пахо́лки, кажє́це, што вы зраби́ли, ци мнǒґо людзё́ў пераба́вили з таґо́ свѣ́ту. — Разсѣ́ласа смерць кале́ Няцы́пара на ку́чы касце́й так, што ўсѣ́ й рэ́бра забраща́ли. Ну, — ка́а Ницы́пар, — падхадзѣ́це да кажє́це, што вы зраби́ли. — И пацяґну́лиса хваро́бы ближє́й к ку́чы. Перш падышла́ хǒндзя, ци як жэ ка́жуць тра́сца, — зеле́ная, худа́я, от бы та́я жыдǒўка, што ану́чы збира́е. Дрыжы́ць, бы аси́на й ка́жэ то́неньким, пискля́вым ґаласко́м: ке́пськая наста́ла цепе́р пара́; зелье́ў мнǒго: трасу́-трасу́, ґнету́-ґнету́, ничо́ґо не пара́джу. Цепе́р лю́дзи ка́жуць, што пуры́мы не свя́то, а тра́сца не хваро́ба. — Глядзи́ ў мене́! — закрычаў Ницы́пар, — я дам табѣ́ тако́ґо ды́хту, што з цебе́ й духи́ вы́прэ. Пашла́ вон! — Зни́кла тра́сца. Падхо́дзиць хваро́ба сухо́ты — Я, — ка́а, — мнǒґо атпраўля́ю людзе́й на ґэ́ты свѣт, мнǒґо падґатава́ла. Дзя́куваць пъя́нству. — пры ґэ́тых слава́х ена́ паклани́ласа якǒйсьци бо́чцэ. а з таѣ́ то́лько тырчы́ць аблѣ́злая ґалава́ с си́ним но́сам, — дзя́куваць, ено́ мнѣ баґа́цько памаґа́е. — До́брэ, до́брэ, — ка́жэ Ницы́пар, — зраблю́ цебе́ ста́растаю. — Да́лей пашли́: вǒспа, раза́чка, халѣ́ра, ґара́чка, адзе́р и мнǒґо друґи́х хварǒб. Усѣ́ ены́ ка́жуць, што ве́льми памаґа́ло пъя́нство. Слу́хаў-слу́хаў Ницы́пар, да й пыта̀е: „Яко̀е-тако́е там пъя́нство, што ўсѣ́ ему́ дзя́куюць? Што ж ено́ само зраби́ло?“ Падсу́нуласа бо́чка, ци бо то́е са́мае пъя́нство, да й ка́жэ: „ґо-ґо-ґо! што я зраби́ло? Я то́е зраби́ло, што цепе́р, каб не я, таб усѣ́ хваро́бы ни ґо́днаґо-б чалавѣ́ка не ўмары́ли; смѐрци прышло́со-б ци зу́бы палажы́ць на пали́цу, ци суздро́м здо́хнуць“. — Пра́ўда, — ка́а смерць, — пъя́нство вѣ́рно мнѣ слу́жыць: ено́ ро̀биць бǒльш, чым усѣ́ хваро́бы ра́зам. А кǒлько ено́ ащэ́ прыґатаўля́е. Што па ґато̀ваму хадзи́ць! По́сле пъя́нства вазьме́ й тра́сца, й пухли́на, й раза́чка, й уселя́кая хваро́ба. Нѣ. а от ты папро́буй к здаро́ваму прыступи́тца! кали ты су́нешса к ему́ ў живǒт, а ё́н цебе́ дава́й вары́ць; кру́цишса, кру́цишса да й вон скарє́й бежы́ш, бо е́н и ка́мень зва́рыць. — Хвалю́, пъя́нство! — закрыча́ў Ницы́пар, — раблю́ цебе́ са́мым ста́ршым, хваро́баю над хваро́бами. Цепе́р усѣ́ цебе́ бу́дуць слу́хаць. Хадзи́ каха̀нае пъя́нство ка мнѣ́, садзи́са кале́ менѐ. Запища́ли, захры́пали ўсѣ́ хваро́бы, ста́ли виншава̀ць пъя́нство да таки́ паднели́ ґо́ман, што дǒл разступи́ўса, й усѣ́ ены́ палецѣ́ли чо́рт вѣ́дае куды́. Дрыжы́ць Се́мко пад ла́ваю, не смѣ́е атту́ль вы́паўзци, але́ зирну́ў, ажно́ Янко стаи́ць кале́ еґо́. Узя́ў Янко ба́цька за ру́ку й знǒу ены́ палецѣ́ли. До́ўґо лецѣ́ли ены́ кале́ са́мых зǒрак, чуць не зачапи́лиса за мѣ́сяц, паку́ль не верну́лиса на то́е-ж мѣ́йсцо пад рыж, ґдзѣ Се́мко лежа́ў у кана́ўцэ. — Ну, бацько́, ба́чыў? — пыта́етца Янко. — Ба́чыў, — ка́а Се́мко. — А кали́ бачыў, та й идзи́ з Бо́ґам да ґаспо́ды й раскажы́ други́м. — Сказа́ў Янко й зник. Глядзи́ць Се́мко, ажно́ ё́н усю́ нǒч у кана́ве ў ґрази́ пралежа́ў. Хо́ладно, зуб на зуб не пападзе́. Дрыжы́ць уве́сь, як бы еґо́ тра́сца трасе́. Падня́ўса ґэ́то ё́н, перахрысци́ўса да да ґаспо́ды суну́ў бы хо́рт. Але́ ма́быць с таѣ́ пары́ Се́мко бǒльш не пǒйдзе ў карчму́ й не бу́дзе пиць. Мǒо й ґэ. А ты як ду́маеш?

Пересказалъ Савицкій.

Дер. Чудинъ.



  1. Сходный по содержанію разсказъ былъ помѣщенъ въ семидесятыхъ годахъ прошлаго столѣтія въ польскомъ журналѣ «Kmjotek»