Перайсці да зместу

Сказки и разсказы бѣлоруссовъ-полѣшуковъ (1911)/6

З пляцоўкі Вікікрыніцы
5. Кава́ль Баґаты́р 6. Чалавѣ́чае во́ко
Беларуская народная казка

1911 год
7. Илья́ й Петро́
Іншыя публікацыі гэтага твора: Чалавечае вока.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




6. Чалавѣчае воко.

Жыў даўнѣ́й адзи́н му́дры цар. До́брэ жыло́со ў еґо́ ца́рстве, а ўсе́ лю́дзи не были́ давǒлны й нарака́ли на цара́. Ду́маў, ду́маў му́дры цар, чаму́ ґэ́то ў еґо́ ца́рстве лю́дзи не давǒлны — ничо́ґо не прыду́мае. От ё́н перада́ў свае́ ца́рство сы́ну, а сам пашо́ў у свѣт, каб паґлядзѣ́ць, як у друґи́х крае́х жыву́ць лю́дзи. До́ўґо хадзи́ў ё́н, пабыва́ў па рǒзных крае́х и зе́млях. Але́ куды ня пры́дзе — ба́чыць, што ўсю́ды лю́дзи не давǒлны, што ўсе́ нарака́юць та на цара́, та на Бо́ґа, альбо́ на друґи́х людзе́й. Хо́чэтца му́драму цару́ пазна́ць, чаму́ ґэ́то чалавѣ́к николи не давǒлан тым, што ма́е, й чаму́ ё́н усе́ хо́чэ бǒльш. И пашо́ў му́дры цар шука́ць тако́ґо чалавѣ́ка, като́ры-б растлума́чыў ему́ ґэ́то. До́ўґо хадзи́ў е́н, ужэ́ барада́ атрасла́ па са́мы по́яс — не мажэ́ найци́ е́н тако́ґо чалавѣ́ка, што-б сказа́ў ему́, кали́ са́мы щасли́вы бу́дзе давǒлан тым, што ма́е. Идзе́ раз цар кале́ мо́ра; ба́чыць, ажно́ на бе́разе ґуля́юць дзѣ́ци. Цар падышо́ў к им паґлядзѣ́ць, што ены́ ро́бляць (ро́бяць). Збли́зиўса е́н и ба́чыць, што дзѣ́ци штось усе́ ва́жаць на ша́льках. — Што вы ро́бице? — Пыта́е цар. — Ва́жым люцко́е во́ко — ка́жуць дзѣ́ци, — да от налажы́ли на ша́льки камѣ́ня цѣ́лую ку́чу, а во́ко ўсе перацяґа́е. Падзиви́ўса му́дры цар, ничо́ґо не сказа́ў и пашǒў хадзи́ць кале́ мо́ра и ўсе́ ду́маць. Ду́маў е́н ду́маў, ничо́ґо не прыду́мае. А ту́т ему́ так захацѣ́ласо пазна́ць ґэ́то, што лѣпш и не жыць. Нѣ, — ду́мае цар, — кали я не пазна́ю ґэ́таґо, та не верну́са да ґаспо́ды. И хацѣ́ў ẻн ужэ́ ки́нутца ў мо́рэ, але́ адно́ дзиця́ ўхапи́ласо ему за бо́раду й ка́жэ: „отдзѣ́ду, мнѣ так хо́чэтца падзержа́ць цебе́ за бо́раду, што лѣпш не жыць. Ки́дайса са мно́ю ў мо́рэ“. — Разу́мнае ты — кажэ — дзиця́. Скажы́-ж ты мне, кали́ чалавѣ́чае во́ко не бу́дзе зави́дуваць, а бу́дзе давǒлно — А от кали́ — ка́жэ дзиця́. — З ґэ́тыми слава́ми ено́ ухваци́ло жме́ню песку́ й пасы́пало на чалавѣ́чае во́ко — й ша́лька з во́кам адра́зу пашла́ ўве́рх. Даґада́ўса му́дры цар, што таґды́ чалавѣ́к бу́дзе даво̌лан, як ему́ песко́м прысы́плюць во́чы, й пашо́ў у свае́ ца́рство. Мо̌о е̉н там и цепе́ръ ещэ́ ца́рствуе.

Пересказалъ И. Аземша.

С. Лучицы.