Сказки и разсказы бѣлоруссовъ-полѣшуковъ (1911)/49

З пляцоўкі Вікікрыніцы
48. Аси́лак 49. Ви́сельник
Беларуская народная казка

1911 год
50. Страх

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




49. Висельник.

Пе́ўне зна́еце Дани́ла Канцаве́йка з Пира́чыч. Дак от з ґэ́стым са́мым Дани́лам мы набра́лиса тако́ґо страху́, што й цепе́р валасы́ паднима́ютца, як узду́маю. Гэ́то было́ па веснѣ́, от я́кось по́сле Мико́лы. Быў я ў Лютави́чах, — паклада́ў там бычкǒў да по́сле таґо́ забала́каўса з до́брыми людзьми́. Вѣ́дамо, тро́хи вы́пили. Я саўси́м быў цьверо́зы, друґи́е тро́хи падпи́ўшы — непуща́ли мене́ на́ нач ици да ґаспо́ды. Вѣ́даеце-ж бо, мнѣ трэ йци лѣ́тникам це́раз ґрэ́блю да кале́ мо́ґлиць на баро́к; а там ка́жуць за́ўжды пужа́е ви́сельникъ, бо екра́з за ґрэ́белькаю ко́лись тут завѣ́сиўса адзи́н чалавѣ́к. Еґо́ там и закапа́ли не́маль пры са́мǒй даро́зе. Ещэ́ й цепе́р е капе́ц. На еґо́ наки́дали ло́му, бо хто йдзе тут, та што ко́львек ки́не на капе́ц. Ка́жуць, што таґды́ ви́сельник не бу́дзе пужа́ць. У дзе́нь мǒжна абайци́ ґэ́тае мѣ́йсцо. Там це́раз балǒтцо пало́жаны бе́рвы. Але́ по́ўначы на бе́рвах не мǒжна прайци́: це́мно, ннчо́ґо не бачно́, от так й ўсу́нешса ў выжа́рыну па са́мые ву́шы, а то й суздром у ґрази́ заґи́неш. От со́нейко ўжэ захо́дзиць. Я збира́юса йци. Дзецюки́ не пуща́юць, ка́жуць: „дзѣ́ду, начу́й у нас. Хиба́ ты не баи́шса ви́сельника?” Кажу — не баю́са. Я то тро́хи паба́йваўса, але́ таґды́ со́рам было́ каза́ць. — Да ґэ́то е́н хвабры́тца, — ка́жуць на мене́ дзецюки́. Ат ґэ́тых слǒў мене́ зло́сць узела́. — От жэ — ду́маю, — я вам пакажу́, што не хвабру́са, а ўпра́ўду пайду́ й не баю́са висельника. От надзѣ́ў я на пле́чы то́рбу, ўзяў кий да й вы́шаў з карчо́мки, нибыто хачу́ йци, а само́ґо страх берэ́, да со́рам прызна́тца. Зирну́ў ґэ́то я на шляґ, — аж хтось ѣдзе. — Хтось ѣ́дзе — кажу́, — пачака́ю, мǒо падвезе́. — Стаю́ з дзецюка́ми да ки́ем зе́млю калупа́ю. Адно́-ж падъезджае к карчо́мцы Дани́ло Канцавейко. — Дабры́ вечар! — Дабры́ вечар, ся́брэ! — Куды́ Бо́г несе́? — А от ѣ́ду з ка́ртаю ў Гаўры́льчычы, да баю́са на́нач адзи́н ѣ́хаць, — тут ве́льми стра́шно. — Падвези́, — кажу́, — мене́. Я от збира́ўса адзи́н ици́. — До́брэ, дзѣду. У дво́х смелѣ́й. — Рад я, што так тра́пиласо. От паку́ль кабы́лка атдыха́ла, зайшли́ мы ў карчо́мку, вы́пили ещэ́ па кватэ́рцэ, або́ друґǒй да й паѣ́хали. Тым ча́сам ужэ́ й до́брэ сцемнѣ́ло. От ѣ́дзем мы памале́ньку, люльки́ паку́рваем да жу́пимо сабѣ́. Тǒльки ось кабы́ла запы́рхала й ни з мѣ́йсца. Сцебану́ў Дани́ло пу́ґаю, — куды́ там: брыка́етца, храпе́, ве́рне ў бǒк з даро́ґи. Што там за ли́хо!.. Пачали́ мы прыґля́дватца, аж спе́раду стаи́ць на даро́зѣ бѣ́лы бара́н. Ён блее́ да ґалаво́ю матае́. Злѣ́зли мы з во́за. Тǒльки я чу́ю — лещǒтки ў мене́ са́ми вы́сунулиса з то́рбы да ґрук да до́лу. — Што за дзи́во — ду́маю сабѣ́. Падня́ў я лещǒтки палажы́ў их у то́рбу й зайшо́ў упе́рад кабы́лки. Сцебану́ў Дани́ло барана́ пу́ґаю, дак з еґо́ аж и́скры пасы́палиса. Спужа́ўса Дани́ло й ру́ки апусци́ў, не можэ́ ен прамо́виць и сло́ва. А ў мене́ кий асма́лены с двух канцǒў. Тако́ґо кия уселя́кая не́чысь баи́тца. Узя́ў ґэ́то я кий да як спераза́ў таґо́ барана́, дак е́н и разсы́паўса на дрǒбные кусо́чки. Тǒльки на даро́зе бы жа́рам пасы́пано. Сѣ́ли ґэ́то мы на вǒз: сцебану́ў Дани́ло па кабы́лцэ, а ена як рване́тца ўпе́рад, да суне́, дак чуць мы з во́за не паскида́лиса. От мину́ли мы мо́ґлицы, узъѣ́хали на ґрэ́бельку. Зирну́ я ўбǒк да й нижы́ў. Ба́чу, аж па бало́це, ґдзѣ́ й сам чорт не мажэ́ прабра́тца, йдзе вели́зазны чалавѣ́к, от бы хво́я, йдзе й да бало́та не датыкае́тца. Идзе́ е́н, от як-бы нас перайма́е. Штурхану́ў я Дани́ла пад бǒк да й пыта́ю, — ци ты ничо́ґо не бачыш? — Ничо́ґо. — А што ґэ́то онь там? — паказваю ему́. Данило прылажы́ў ру́ку к ачу́ й дава́й прыґля́датца. Ба́чыш, — кажу́, — онь па бало́це йдзе яки́ вели́зазны чалавѣк. — Ой ба́чу, — прашапта́ў Дани́ло. — Гэ́то-ж там не бало́то, а во́зеро. — Аджэ́ш во́зеро. — Мы дава́й паґаня́ць кабы́лку да вѣ́дамо, на ґрэ́бли не пабежыш. Да й куды́ там абаґна́ць ви́сельника. А е́н хучє́й узсу́нуўса на ґрэ́блю да й пхне́тца пе́рад на́ми. От узъѣ́хали мы на масто́к. Ско́ро ўжэ Й капе́ц ви́сельника. Ба́чым мы, аж вели́зазны чалавѣ́к зверну́ў з даро́ґи да й пашо́ў на капе́ц. — Ну, — ду́маем — аткасну́ўса. Дак ґдзѣ табѣ! Тǒльки мы параўня́лиса з капцо́м, як ось аттуль вы́скачыць ви́сельник и про́сто на нас и са́дзиць. Мы па кабы́ле, а е́н за на́ми слѣ́дам так и прэ́. От ужэ́ саўси́м бли́зко. Галава́ целепа́етца, язы́к вы́сунуў, бы лапа́ту; во́чы наве́рх павыла́зили, от бы ў Бе́рка луда́таґо. Седзимо́ мы, чуць жы́вы, тǒльки за аґлаби́на трыма́емса, каб з во́за не ски́нутца. А кабы́лка прэ су́са, аж з еѣ́ пѣ́на ва́лиць. Але́ кабы́лка прабѣ́ґла ґанǒў дво́е па рǒўнуй даро́зе, а там пашли́ кулдо́бины да брадки́. Падска́кваюць драби́нки ўверх, або́ па́даюць у во́ду. Азирнǒмса мы — ви́сельник прэ за на́ми суси́х нǒґ. Тым ча́сам павыска́квали за́ґваздки, калё́са й скаци́лиса пасерǒд брадка́. Кабы́лка ста́ла храпе́ да рве́тца. Зирну́ў я наза́д, аж и ви́сельник супыни́ўса: стаи́ць да сапе́, язы́к выва́лиўшы. — Ну, ду́маю, — што Бǒґ дась… дай ткале́, вы́красаю аґню. Узя́ў я цаґало́ да й пача́ў краса́ць. Искры сы́плютца, а ґу́ба не ґары́ць. Наси́лу выкрасаў и дава́й дзьму́хаць. На возе было́ тро́хи сало́мы. Я й запали́ў жмак. Зирну́ў наза́д, аж ви́сельник чорт вѣ́дае, ґдзѣ й дзѣ́ўса. От, бы ў зе́млю правали́ўса. Пазнахо́дзили мы калеса, спра́вили драби́нки да й пераѣ́хали брǒд. Я ўсе не зваджу́ аґо́нь. И сабѣ́, й ґаўя́ду смелѣй. Падъѣ́хали мы к зава́лам да к верша́льникам н накла́ли аґню́. Седзимо́; кабы́лка стаи́ць, жуе́ сѣ́но да ат камарǒў абґаня́етца. Мы ўжэ ду́мали, прайшо́ў увесь страх и хацѣ́ли ѣ́хаць да́лей. Тǒльки ось чу́ем, идзе хтось па лѣ́се, аж земля́ сто́ґне. Идзе́, сви́щэ, ло́миць маладни́к ий про́сто на нас и са́дзиць. Дани́ло кру́цитца, бы вьюн та ву́шы наста́виць у той бǒк, ґдзѣ тращы́ць не́чысь, та зирне́ та на мене́, та на кабы́лку. Бо й ена́ паки́нула хру́маць и дава́й стры́ґци вуша́ми да храпци́. Узя́ў ґэ́то я ґалаве́шку да й абчарци́ў круґо́м ǒґница. — Цепе́р — кажу́ Дани́лу — хваро́бу праберэ́тца хаць яка́я не́чысь. — А Дани́ло спало́хаўса, не мажэ́ прамовиць ни сло́ва. От падышла́ та́я не́чысь, скрыґи́чэ да ля́скае зуба́ми, аж по́щак идзе́ па лѣ́се, але́ не мажэ́ пераступи́ць на ǒґнищэ. От свиста́ла ена́, свиста́ла, раўла́-раўла́ нѣ́мымъ го́ласамъ да й пашла́ да́лей, тǒльки лѣс тращы́ць. Так и пераседзѣли мы ўсю нǒч кале́ аґню́. А як даў Бǒґ дзенё́к, да ўзышло́ со́нейко, паѣ́хали да́лей. Каза́ли дзецюки́, што ў ту́ю нǒч ены́ недале́ко атту́ль на начлѣ́зе па́сцили ко́ней и перадрыжа́ли ўсю́сеньку нǒчку й ачǒў не звели́, бо ўсе пужа́ла их яка́ясь не́чысь. Дак от як мене́ пало́хаў ви́сельник.

Пересказалъ Рѣдкій.

С. Б. Рожинъ.