Перайсці да зместу

Сказки и разсказы бѣлоруссовъ-полѣшуковъ (1911)/48

З пляцоўкі Вікікрыніцы
47. Мужы́к и пан 48. Аси́лак
Беларуская народная казка

1911 год
49. Ви́сельник
Іншыя публікацыі гэтага твора: Асілак (казка).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




48. Асилак.

Жыли́ сабѣ́ дзѣд да ба́ба. Жыли́ ены́ ў зґо́дзе: люби́лиса-каха́лиса ўсе жы́це. Ра́зам ґарава́ли, працава́ли, ра́зам атдыха́ли. И были́ щасли́вые, тǒльки ў аднǒм не да́ў Бǒґ им уцѣ́хи — пражыли́ ўвесь вѣк и не ма́ли дзеце́й. — Хто нам на ста́расци вады́ пада́сь? — Часто ґавары́ла ба́ба й хвартухо́м уцира́ла слё́зы. — Не плач, ба́бо — разважа́ў еѣ́ дзѣд, — нихто́, як Бǒґ. Е́н ми́ласливы, мо ешэ́ й пара́дуе нас на ста́расци. — Ба́ба пакида́ла пла́каць и ци́хенько смея́ласа. Быва́ло еѣ́ вǒчки блища́ць ат ра́дасци, дармо́, што твар бы раля́ ўвесь змо́рщыўса. Вѣ́дамо, чалавѣк нико́ли не ки́дае надзѣ́и на ща́сце, бо без надзѣ́и нѣ́льґа жыць на свѣ́це. Ча́сто маладзи́цы праси́ли ба́бу, каб ена́ ба́била ў их дзеце́й. Але́ ба́ба ўсе атпира́ласа, бо вѣ́дамо, ена́ бая́ласа, што як ро́дзитца ў еѣ́ дзиця́, та еґо́ бу́дуць зваць ба́бичам да пасмиха́тца. От раз дзѣд быў на ґумнѣ́, а ба́ба ўхаджа́ласа кале́ пе́чы, пекла́ ала́дки. Тǒльки ось клубо́к аґню́ ўско́чыў праз вакно́ да й кача́етца па ха́це. Спало́халаса ба́ба, не вѣ́дае, што раби́ць. Кача́ўса-кача́ўса клубо́к аґню́ да й падкациўса ба́бе пад но́ґи. Ба́ба ўхваци́ласа за падǒл, але́ чу́е — штось у еѣ́ памиж нǒґ шалпо́чэ. Не паспѣ́ла ба́ба ачухатца, як чу́е, што ў еѣ́ штось залѣ́зло да й вару́шытца ў ланѣ́. И ста́ло ба́бе так до́брэ, што ена́ аж прысѣ́ла. Млосць узела́ ба́бу. Дацяґла́са ена́ да по́лу да й прыле́ґла. Ци до́ўґо, ци ма́ло ена́ лежа́ла, тǒльки ось ачу́халаса трохи да й дзи́витца, штоб ґэ́то было́. Тǒльки ось зажада́ласо ба́бе, як жыво́е вады́ та аселе́нца, та тарана́, та о́цту. Заґаня́ла ена́ дзѣ́да, каб е́н даставаў ё́й усе́, чаґо ена́ пражэ́тца. Пачала́ ба́ба ґавары́ць маладзи́цам, чаґо́ ё́й жада́етца, а ты́е й ка́жуць, што ґэ́то на маладэ́е. Пасми́хаютца маладзи́цы з старо́ѣ ба́бы, а ена́ ўсе не вѣ́рыць. Але́ ось жывǒт пача́ў круґлѣ́ць. Павѣ́рыла ба́ба, што ена́ чарава́тая й ра́да, бы на свѣт нарадзи́ласа. Але́ ось и радзи́ўса ў еѣ́ таки́ ґо́жы хлапчу́к, што ўсѣ й надзиви́тца не мо́ґуць. Узели́ еґо́ ба́биць; ба́чаць, аж у еґо́ тры чо́ртавы рабра́. От ба́тцэ абручы́ так и тырча́ць. Падзиви́лиса ба́бы да й ка́жуць, што ма́быць ґэ́то бу́дзе аси́лак. От расьце́ хлапчу́к да си́лы набира́етца. И ско́ро е́н стаў таки́ ду́жы, што еґо́ ни адзи́н са́мы здараве́нны мужчы́на не мажэ́ пабаро́ць. Вы́рас аси́лак, вабра́ўса ў си́лу й дава́й е́н збира́тца ў свѣт. Як ни ўпраша́ли дзѣд з ба́баю, каб ен не пакида́ў их на ста́расци, — куды́ там. — Нема́ чаґо́ мнѣ тут з ва́ми седзѣ́ць да курэ́й заґаня́ць. Я пайду́ шука́ць варагоў и ци сам заґи́ну, ци варагǒў заґублю́. Нема́ чаґо́ раби́ць — прыбра́ли дзѣд з ба́баю свайґо́ сынка́ ў вели́кую даро́ґу й с пла́чам правели́ еґо́ за село́. Тут ены́ папраща́лиса й верну́лиса да ґаспо́ды, бо да́лей не маґли́ йци, — ве́льми ўжэ были́ старэ́нькие. Вайшо́ў Асилак — так еґо́ ўсѣ называ́ли — у це́мны лѣс да так засвиста́ў, што аж ли́сце пасы́паласо. Спало́халиса пта́шки, пахава́лиса ў вѣ́тки, або́ ў лǒм. Спало́халиса дзи́кие зверы́, пахава́лиса, хто куды́ мǒґ. Жыло́ у ґэ́стǒм лѣ́се сѣм братǒў, сѣм разбǒйникаў. И нихто́ не смѣў прайци́, або́ праѣ́хаць праз той лѣс. Жыли́ ены́ там и нико́ґо не бая́лиса. От пачу́ли разбǒйники той свист и пашли́ про́сто на Аси́лка. Тым ча́сам Аси́лак вы́шаў на парасе́льку, накла́ў аґню, седзи́ць сабѣ́ да на ражэ́ньчыку печэ́ са́ло. Тут еґо́ разбǒйники й абступи́ли атусю́ль.

Якие вы лю́дзи й што вам трэ́э — пыта́е Аси́лак. — Хто ты таки́, што пасмѣ́ў прыци́ ў наш лѣс? — пытае старшы разбǒйннк. — Хто я — пазна́еш, як памѣ́раешса са мно́ю си́лаю, а лѣс не твǒй, а божы ґай. Бǒґ даў лѣс на пагрэ́бу ўсим лю́дзям. — Гэ́то наш лѣс; ґэ́то на́шэ па́ньство. Мы тут ту́бальцы с да́ўных час. — Вы разбǒйники. Вы разбо́ям запанава́ли ґэ́тым лѣ́сам. А я прышо́ў, каб атабра́ць у вас бо́жую пу́щу й даць уси́м лю́дзям. — Гэ, яки́ ты мǒцны! Дава́й перш пабо́рэмоса, хто з нас дужє́йшы. — Давай. — Узяў старшы разбǒйник залѣ́зную булаву́ ў дзесяць пудǒў и стаў пе́рад Аси́лкам. Аси́лак азирну́ўса круґо́м, ба́чыць — непадале́чку стаи́ць вели́зазны дуб, што ў трох не абня́ць. Ухваці́ў ґэ́то Аси́лак таґо́ ду́ба да й вы́рваў з карє́нем. Уба́чыли то́е разбǒйники, спало́халиса й давай праси́тца, каб е́н не ґубиў их. — Будзь у нас старшы́м и таґды́ мы ўсим свѣ́там запану́ем. — Нѣ — ка́жэ Аси́лак, — не затым я прышо́ў, каб свѣтам панава́ць, а заты́м, каб аслабани́ць свѣт ат панǒў, бо ўселя́ки чалавѣ́к сам сабѣ́ пан. А хто хо́чэ быць па́нам над друґи́ми людзьми́, той мǒй во́раґ. — И дава́й ты́е сѣм братǒў, сѣм разбǒйникаў праси́тца, каб Аси́лак узя́ў их к сабѣ́ ў тава́рышы. — До́брэ — ка́жэ Аси́лак. И пашли́ ены́ ра́зам. Иду́ць сабѣ́ ены́ да йдуць ат аднаґо́ села́ да друґо́ґо. И ўсю́ды Аси́лак усе́ адно́ ка́жэ, што ўсѣ лю́дзи са́ми сабѣ́ паны́, што ўсе Бǒґ даў на патрэ́бу ўсим лю́дзям. У еґо́ адна́ прымо́ўка была́. Ен еѣ́ за́ўжды ґавары́ў — ѣ́ж хлѣб и лю́дзям дай. И — жыви́, спажыва́й, да людзе́й неўжыва́й. Вѣ́дамо, хто лю́биць куса́тца, та й таґо́ друґи́е куса́юць. И пача́ў Аси́лак навуча́ць, каб лю́дзи жыли́ ў зґо́дзе да ў ла́сцэ. — Таґды́ — ка́жэ — ния́кае ли́хо з и́ми не спра́витца, бо зґо́дная ґрума́да, бы адзи́н вели́ки чалавѣ́к, вели́ки баґаты́р, дужє́йшы ўсих багатырǒў. Пашла́ та́я прачу́тка па ўсему́ свѣ́ту. Спужа́лиса паны́ й дава́й лави́ць Аси́лка. До́ўґо ены́ шукали́ еґо́ да ўсе не меґли́ знайци́. Але́ ось ты́е сѣ́м братǒў, сѣм разбǒйникаў захацѣ́ли са́ми быць пана́ми, от ены́ зґавары́лиса й вы́дали Аси́лка. Паны́ ра́ды, называ́юць разбǒйникаў сваи́ми брата́ми, чапку́юць пе́рад и́ми й даю́ць им мае́нтки, мнǒґо ґро́шэй и ўселя́каґо дабра́. Дава́й ґэ́то разбǒйники падмаўля́ць людзе́й, каб ены́ вы́дали мецѣ́жника-Аси́лка. Адны́х падмо́вили, друґи́х застра́шыли, а трэ́йцих падпаи́ли. Вѣдамо, за́ўжды мнǒґо зна́йдзетца дурны́х людзе́й, што ены́ ґато́вы са́ми ў веро́ўку лѣ́зци. Ены́ й сказа́ли панǒм, гдзѣ жыве́ Аси́лак. Набра́ли ґэ́то паны́ маскале́ў и напа́ли на Аси́лка. А вѣдамо маска́ль. Ему як прыка́жуць, та ен и рǒднаґо ба́цька зарє́жэ. Аси́лак тым ча́сам ничо́ґо не вѣ́даў и ле́г на супачы́нак. Тут маскали́ напа́ли на еґо́, скрампава́ли веро́ўками й веду́ць к панǒм. Сабрало́со мнǒґо людзей. Шко́да им Аси́лка, да нема́ чаґо́ раби́ць. Не маґу́ць атабра́ць у маскале́ў до́браґо чалавѣ́ка. Веду́ць маскали́ Аси́лка ў двǒр, а лю́дзи ця́ґнутца зза́ду. Мужыки́ маўча́ць, апусциўшы ґо́лавы, а ба́бы пла́чуць да бо́жкаюць. „На каґо́-ж ты нае пакида́еш? Хто-ж нам ска́жэ до́брае славе́чко?“ Тым ча́сам сабрало́со панǒў, што хаць ґаць ґаци да па ґалава́х хадзи́. Бы ваўки́ над па́длам завыли, што Аси́лка злави́ли. Смею́тца, жу́пяць, ру́ки пацира́юць да яку́ю прыду́маць ка́ру выбира́юць. Адзи́н ка́жэ — шку́ру з жыво́ґо садра́ць; друґи́ кажэ — гантале́ў у цѣ́ло назаґаня́ць; трэ́йци ка́жэ — павѣсиць за язык, каб уве́ть свѣт знаў, што пан, та не мужы́к; чацьво́рты ка́жэ — язык атрє́заць да но́ґи пераби́ць, каб не мǒґ па свѣту хадзи́ць, не мǒґ ґаварыць да людзе́й вучы́ць. Паку́ль ены́ крычали да ка́ру прыдумля́ли, Аси́лак страпену́ўса, веро́ўки парва́ў да й да людзей сказа́ў: „братки́, кали́-б панǒў чорт узя́ў, таб свѣт беды́ не маў, а без ґарапа́шникаў мужыкǒў не было́-б ни хлѣба, ни асьмакǒў. А каб ґэ́тае ли́хо злама́ць, трэ́э ўсим, як адзи́н чалавѣ́к стаць; не ґры́зциса прами́ж сабо́ю, да ат вараґǒў барани́тца ґурбо́ю“. — Так сказа́ў Аси́лак и зник; тǒльки клубо́к аґню з таґо́ мѣ́йсца, пакаци́ўса па земли́. Спало́халиса паны́ й маскали́; стая́ць да дрыжа́ць. Ачу́халиса ены́, азира́ютца, бы ваўки́ ў ваўкаўни́. А Аси́лак ка́жуць и датых час па свѣту ґуля́е да людзе́й навуча́е. Але вѣ́дамо, мужыки́ дурны́е прами́ж сабо́ю ґрызу́тца, пе́рад панами-вараґа́ми ґну́тца, са́ми себе́ за ґубы́ трыма́юць и дабра́ не ма́юць. Але́ пе́ўне ху́тко то́е бу́дзе, што кǒжын сам сабѣ́ па́нам бу́дзе. Усѣ лю́дзи бу́дуць рǒўно ґарава́ць, бу́дуць рǒўно панава́ць.

Пересказалъ Рѣдкій.

С. Б. Рожинъ.