Сказки и разсказы бѣлоруссовъ-полѣшуковъ (1911)/47

З пляцоўкі Вікікрыніцы
46. Дзеды́ 47. Мужы́к и пан
Беларуская народная казка

1911 год
48. Аси́лак

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




47. Мужык и Пан.

Быў сабѣ́ адзи́н пан да таки́ паґа́ны, зло́сны, што про́сто беда́. Нихто́ не мǒґ ему ўґадзи́ць. Усѣ́ еґо́ бая́лиса, бы чо́рта. Быва́ло як пры́дзе к ему́ хто чаґо́ ко́львек праси́ць, а е́н раптǒўне й кры́кне: „што ска́жэш?“ — Той ка́а: „ўсе́ до́брае, пано́чку, — а сам дрыжы́ць, бы аси́на. — А па до́брум што? — Закрычы́ць пан. — На каню́шню еґо́ галгана. — От так не дась и сло́ва прамо́виць. Ина́чей ё́н и не ўмѣ́ў з людзьми́ ґавары́ць. И бая́лиса-ж лю́дзи ґавары́ць таму́ па́ну, што нибу́ць ке́пськае, не пад ґу́мар, — засечэ́, ўсю́ шку́ру зни́ме, кали́ хто не патра́пиць сказа́ць ему́ так, як е́н хо́чэ, а ска́жэ не па шэ́рсци. Тǒльки быў адзи́н нехлемя́жы мужычо́к, дражни́ли еґо́ Сто́пкам, той умѣ́ў з тым па́нам ґавары́ць. От раз той пан иґра́ў у ка́рты да й вы́йґраў ве́льми харо́шы мае́нтак. От ґэ́так весно́ю, кале́ Мико́лы паѣ́хаў пан аґляда́ць той мае́нтак да й аста́ўса там на ўсе лѣ́то. Ба́чыш, ему́ ве́льми спадаба́ўса той мае́нтак. Пра́ўду-ж ка́жуць, што но́вае си́тко на кало́чку виси́ць, а старо́е пад ла́ваю лежы́ць. Ба́чыць акамǒн, што доўго немаш па́на, а тут у двары́ беда́ на бездзѣ́ ѣ́дзе да й бедо́ю паґаня́е, от ен стаў ду́маць, як бы завѣ́дамиць па́на. Ду́маў-ду́маў да й наду́маўса пасла́ць к па́ну пасланца́. Тǒльки не вѣ́дае, каго́ пасла́ць, каб ен до́брэ расказа́ў па́ну пра ўсе неща́сце. Каґо́ е́н ни пашле́, ўсѣ не слу́хаюць, — бая́тца па́на, каб за пра́ўду не засѣ́к. Абеца́ў е́н вели́ки ґасци́нец таму́, хто пǒйдзе к па́ну. Перабра́ў усе́ село́ — не́ма ахвǒтника. Не зна́е акамǒн, што раби́ць, — седзи́ць да ло́миць ру́ки. Прачу́ў пра то́е Сто́пак, пашо́ў к акамо́ну й ка́жэ: „я пайду́ к па́ну й усе́ ему́ скажу́; я ўмѣ́ю, як з им ґавары́ць“. Рад акамǒн, чуць не цалу́е Сто́пка. От акамǒн даў Сто́пку цє́лую жме́ню ґро́шэй, чо́баты с сваи́х нǒх и пасыла́е еґо́ к па́ну ў но́вы мае́нтак. Идзе́ Сто́пак и ни аднае́ карчмы́ не мина́е. Ци до́ўґо е́н ишо́ў, ци ма́ло, тǒлько ось прышо́ў у но́вы двǒр. Падхо́дзиць к пако́ям, аж там сустрака́е еґо́ лё́кай. — Ты чаґо́ тут шля́ешса, валацу́ґа! — кры́кнуў лё́кай на Стǒпка й дава́й еґо́ цкава́ць саба́ками. Сто́пак даста́ў з вере́ньки кусо́к са́ла й ки́нуў еґо́ саба́кам. Саба́ки ґо́дзи браха́ць. Тым ча́сам Сто́пак узышǒў на га́нак. — Што табѣ́ трэ́ба? — Пыта́е лё́кай у дру́гае. — Мнѣ́ трэ́э ба́чытца з па́нам, — кажэ Стǒпак. — Прышо́ў я, пано́чку, з ста́раґо па́ньскаґо двара́. — До́брэ, — ка́жэ лё́кай, — я скажу́ па́ну аб табѣ́, але́ скажы́-ж ты мнѣ, атку́ль ты зна́еш, што я пан? — Ату́ль зна́ю — ба́чу. Ты пан — не пан, а так сабѣ́ — палу́панак, бо ў цебѣ́ нǒс ни́зки, лоп сли́зки, от и бачно́, што лиза́ў па́ньские палуми́ски. — Хацѣ́ў тут лё́кай ухвациць Сто́пка за каўтуны да, як ка́жуць, пасла́ць его з валасяно́ґо апраўле́ня да ў зе́мьськи суд, але́ тут як раз лё́кая пазва́ў к сабѣ́ пан. — Яки там хлоп? — пыта́е лё́кая пан. — То посла́ны от па́ни з па́ньськаґо мае́нтку, — кажэ лё́кай. — А по́зваць е́го до крадэ́нсу. — Пабѣ́ґ лё́кай зваць Сто́пка к пану. А Сто́пак тым ча́сам даста́ў капшу́к, напха́ў у лю́льку цюцюну́, вы́няў з маґалѣ́йки ґу́бку й крамене́ц, узя́ў цаґало́ й дава́й краса́ць аґо́нь. От вы́красаў ен аґню́ й давай куры́ць лю́лячку, ку́рыць сабѣ́ да папле́ўвае на чы́сты памǒст. — Идзи́, — цебе́ пан заве́, — ка́жэ лекай. — Не тра́сца трасе́, неха́й абажджэ́, — ка́жэ Сто́пак и паку́рвае сабѣ́ лю́лячку. — Прандзэ́й идзи́! — За́раз, за́раз, тǒлько лю́льку дакуру́. — Жда́ў, жда́ў пан Сто́пка — не дажда́ўса. Го́ниць у дру́ґае лекая па Сто́пка. А Сто́пак аґина́етца да шаве́литца, бы мо́крае ґары́ць. От е́н дакуры́ў лю́льку, вы́биў з еѣ́ по́пел и схава́ў за па́зуху, й тǒлько таґды́ памале́ньку пасу́нуўса к па́ну ў крэ́данс. Лё́кай, бы саба́ка, бежы́ць па пе́радзе да атчыня́е дзве́ры. От улѣ́з Сто́пак к па́ну ў крэ́данс да й зака́шляўса. Рыґа́е Сто́пак, а пан чака́е да тǒльки ву́сы кру́циць. — Дзеньдо́бры, пано́чку! — А цо по́веш? — пыта́етца пан. — Усе́ до́брае, пано́чку. — А па до́брум цо? — Да от, пано́чку, мене́ прысла́ў акамǒн. Па́ньськи сцизо́рык злама́ўса. — Яки́ сцизо́рык? — Да ґэ́то-ж, ма́быць, той, што па́ну пє́рья раби́ли. — Як жэ е́го злама́ли? — Ка́жуць жэ, па́не, што без нажэ́ндзя й во́шы не забье́ш. Але́ ўселя́кае нажэ́ндзе пры рабо́це псуе́тца. От так и па́ньськи сцизо́рык. Хацѣ́ли па́ну на бо́ты злупи́ць з вы́жла шку́ру, узели́ сцизо́рык… Але́ на па́ньськум вы́жлу ве́льми-ж мǒцная шку́ра… Сцизо́рык и злама́ўса. — Яке́го вы́жла? Цо ты пле́цеш, га́лган! — Па́ньськи вы́жал; той са́мы, мо́жэ пан памета́е, ё́н ещэ́ ўско́чыў у кало́дзесь, а Мики́ту пасла́ли дастава́ць да ё́н и ўтапиўса там. Эґэ́ ж, той са́мы вы́жал, што пан любиў еґо́ браць на палева́не. Э-ж, дай Бо́жэ па́мець, здае́тца мнѣ, што пан атда́ў за таґо́ вы́жла сусѣ́дняму па́ну трох мужыкǒў. — Цо ж, мǒй вы́жэл здэх? — Здох, па́не. — З чэго-ш он здэх? — Ка́жуць, пано́чку, быў здарǒў, але́ як кани́ны абъѣ́ўса, дак ра́зам и но́ґи вы́пруциў. — Якей кони́ны? — Да мья́са-ж жарабца́. — Яке́го жжэ́бца? — Па́ньськаго-ж була́наґо жарабца́, з лы́синкаю. — Цо ж, и он здэх? Здох, пано́чку. А шко́да — до́бры быў жарабе́ц. — Я несченсли́вы! — Э, па́не, чаґо́ ве́льми турбава́тца? Ужэ-ш вѣ́дамо, кали́ жарабья́тко ўро́дзитца з лы́синкаю, та ено́ ци здо́хне, ци еґо́ воўк ззѣ́сць. — З чэ́го-ш жжэ́бец здэх? — Падарва́ўса, ма́быць. — Цо-ж на ним роби́ли? Прэ́нтко ездзи́ли, чы со? — Нѣ, па́не, на е́м не ѣздзили: за́ўжды е́н стая́ў на ста́йни. — А цо-ж? — Во́ду, па́не, вази́ли. — Але-ж на́ цо бы́ла та во́да? — Лю́дзи-ж ка́жуць, пано́чку, што як то́пишса, та й за брытву хо́пишса. От як заґарє́ўса ў двары свину́х, дак акамǒн велѣў и на жарабцу́ во́ду вази́ць. — Цо-ж и свину́х спа́лилсе? — Зґарє́ў, пано́чку. — Як-жэ он запа́лилсе? — Ба́чыж, па́не, е́н быў бли́зко кале́ або́ры, от ат еѣ́ й заґарє́ўса. — То й або́ра пали́ла сен? — Гарє́ла, пане, як свѣчка. — С чэ́го-ж она запали́ласен? — От ґэ́таґо, пано́чку, до́брэ не вѣ́даю, ди ат абǒзни, ци мǒо ат пако́яў. — Езус Ма́рья! то й поко́и зпали́лы сен? — Зґарє́ли, па́не, суздро́м усе змо́кло, от як-бы хто языко́м злиза́ў. — И вшы́стэк двǒр зпа́лил сен? — Уве́сь, па́не: чысто, ґла́дко, хаць рѣпу сѣй. — Ухвациўса тут пан за ґо́лаў и дава́й бо́жкаць. — Але́ з чэ́го-ш запали́лы сен поко́и, — пыта́е зноў пан Сто́пка. — Ат свѣ́чак, па́не, — ка́жэ Сто́пак. — Для чэ́го-ж пали́лы свѣ́цы? — Ну, як-жэ, па́не? Вѣ́дамо, заўсю́ды свѣчки па́ляць, як хто памрэ́. — Ктǒ-ж там зма́рл? — Вѣ́чны пакǒй, каб ё́й на тǒм свѣце лё́хко икну́ласо, — па́ни паме́рла. — Цо, цо? Цо ты га́даш? Па́ни зма́рла? О, я несченсли́вы!.. — Дава́й тут пан пла́каць, убива́тца. — Чаґо́-ж пан пла́чэ? Па́ну-ж Бǒг даў и прыбы́так. — Яки? Гада́й прэ́ндзэй! — Пану Бǒґ даў уну́ка. Бǒльшая па́ньськая пане́нка сы́на мѣ́ла. Го́жы, ка́жуць, хлапчу́к, ци бо пани́ч, от рыхтык як вы́литы па́ньськи ху́рман Мики́та. — Пачу́ўшы то́е пан звалиуса з крє́сла, а Сто́пак пашо́ў сабѣ ў пека́рню падвечǒркуваць. Дак от яки́ быў Сто́пак и як ё́н умѣ́ў з пана́ми ґавары́ць.

Пересказалъ Рѣдкій.

С. Б. Рожинъ.