Сказки и разсказы бѣлоруссовъ-полѣшуковъ (1911)/44
← 43. Ве́льми наву́чны | 44. Му́дры Салимо̆н Беларуская народная казка 1911 год |
45. Пи́сар → |
44. Мудры Салимон.
Не было́ на свѣ́це разумнѣ́й чалавѣ́ка, як Му́дры Салимǒн. Салимǒн знаў усе́, што ро́битца на не́бе и ў земли́, знаў зачы́м и дзеля чаґо́ усе́ на свѣ́це так, як е. Тǒлько трох рэ́чэй не знаў Салимǒн, ґэто — на што на свѣ́це паву́к, ґад и блаха (скǒчка). И ду́маў Салимǒн, што Бǒґ абману́ўса й сатвары́ў павука́, ґа́да й скǒчку, а што ены́ на свѣ́це не патрэ́бны.
Але ось у ца́рстве Му́драго Салимǒна быў мецѣ́ж. Салимǒн сабра́ў вǒйсько и пашо́ў на мецѣ́жникаў, але́ к тым падышо́ў не́прияцель. Вǒйська ў еґо́, як це́мная хма́ра. Би́ўса, би́ўса Салимǒн, — ничо́ґо не зрǒбиць: еґо́ вǒйсько кладзе́тца, бы трава́ пад касо́ю. Ба́чыць Салимǒн, што прышла́ беда́, ки́нуў ё́н вǒйсько, а сам пабѣ́г у ґо́ры. Ба́чыць не́прыяцель, што Салимǒн уце́к у ґо́ры й паґна́ўса за им. Бѣґ, бѣґ Салимǒн, спатыка́етца, зады́хаўса, да́лей бѣ́гци не мо́жэ; от и залѣ́з ен у печо́ру. Седзи́ць там, дрыжы́ць, — баи́тца, каб не́прыяцель не закмѣ́ў еґо́ ў печо́ры. Тым ча́сам паву́к дава́й наця́ґваць свае́ павуцѣ́не ў прахо́дзе ў печо́ру. Ду́хам спле́ў паву́к павуцѣ́не да й чака́е, паку́ль прылеци́ць му́ха. Падбѣ́г не́прыяцель к печо́ры, ба́чыць, што там павуцѣ́не — нѣ, — ду́мае. — тут нема́ нико́ґо даўно, бо ўжэ паву́к зацяґну́ў павуцѣ́не, — й пабѣ́ґ да́лей. Пражда́ў Салимǒн, паку́ль прабѣ́ґ не́прыяцель, вылез з печо́ры й пашо́ў да́лей. Идзе́ ё́н да йдзе, ўтами́ўса й лё́ґ атды́хаць. Лё́ґ и засну́ў. Спиць Салимǒн, не чу́е, што не́прыяцель ужэ́ саўси́м бли́зко падышо́ў. От, от уба́чыць не́прыяцель Салимǒна й забъѐ еґо́. Тǒлько ось скǒчка вельми мǒцно ўкуси́ла Салимо́на за са́мае балю́чае мѣ́йсцо. Салимǒн прахапи́ўса ат бо́ли. Чу́е, аж не́прыяцель бли́зко, бежы́ць, аж земля́ сто́ґне. Усхапи́ўса Салимǒн да як пу́сцитца наўцекача́, — тǒльки еґо́ й ба́чыли. Уцё́к Салимǒн, а не́прыяцель усе́ таки́ бежы́ць за им. Бѣґ, бѣґ Салимǒн, спатыкну́ўса й пакаци́ўса з ґары́ ў дǒл. Усхапи́ўса, Салимǒн, пабѣ́ґ да́лей. Ба́чыць ё́н, аж у дали́не тǒлько ґа́ду, што аж кишы́ць. Хуце́нько прабѣ́г Салимǒн, тǒлько раздранжи́ў ґадзю́к, але ены́ не ўкуси́ли. Тут слѣдам за Салимо́нам бежы́ць не́прыяцель. Тǒлко ен су́нуўса ў дали́ну, а тут як нападу́ць на еґо́ сердзи́тые ґадзю́ки, дак е́н и зви́ўса ат бо́ли. Ба́чыць Салимǒн, што не́прыяцелю прышли́ капцы́, верну́ўса ў свае́ ц́арство й зно́ў пача́ў ца́рствуваць. С таѣ́ пары́ Салимǒн даґада́ўса, на што Бǒґ сатвары́ў павука́, ґа́да й скǒчку, даґада́ўса, што ё́н и Му́дры Салимǒн, а бǒскаѣ мо́цы не зна́е. Даґада́ўса, што ўсе на свѣ́це патрэ́бно, бо свѣт не мо́жэ стая́ць, кали-б не было́ й таґо, што нам здае́тца лихи́м. Пра́ўду ка́жуць, што без ли́ха нема́ й дабра́.
Пересказалъ Ив. Аземша.
С. Лучицы.