Сказки и разсказы бѣлоруссовъ-полѣшуковъ (1911)/45

З пляцоўкі Вікікрыніцы
44. Му́дры Салимо̆н 45. Пи́сар
Беларуская народная казка

1911 год
46. Дзеды́

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




45. Писар.

Быў адзи́н лихи́ пан. Ця́жко пад им жыло́со лю́дзям: цѣ́лы ты́дзень хадзи́ на па́ньщыну, а што зро́биш у недзѣ́льку, й то́е атда́й па́ну. Та ему́ дава́й су́шаных ґрыбǒў, та назбира́й рыжкǒў, та яґад — усе́ ему́ трэ́э. Даўнѣ́й, як дасць Бǒг зи́му, цѣ́лы абǒз хурма́нак пли́щаць уселя́кае дабро́ ў мѣ́сто, або́ ў друґи́ двǒр. Само́ґо па́на не́маль нико́ли не бачно́ было́, бо е́н усе́ ѣ́здзиў заґрани́цу, ци ў Арша́ву. Раз до́ўґо па́на не было́ ў дварє́, й пашла́ чу́тка, што пан суздро́м не ве́рнетца, што е́н прада́ў маё́нтак яко̀мусь друґо́му па́ну. Хто их там вѣ́дае, мǒо й пра́ўда, — ка́жуць, ба́тцэ той пан за па́ру заґрани́чных ко́ней й пето́к яки́х-сь саба́к атда́ў увесь маё́нтак с людзьми́. Але́ ось па немалǒм ча́се приѣ́хаў но́вы пан. Сабрала́са ґрума́да й дава́й ра́дзитца, як тут да́лей жыць, ве́льми-ж ця́жко было́ жыць пад тым па́нам, ци не мǒжна упраси́ць но̀ваґо па́на, каб ё́н тро́хи зба́виў па́ньщыну да пада́тки. Ра́дзиласа, ра́дзиласа ґрума́да й прыґавары́ла праси́ць но́ваґо па́на, а каб усе́ до́брэ сказа́ць — вѣ́дамо, мужы́к це́мны, не ска́жа, як трэ́э — прыґавары́ли написа́ць па́ну ўсе на папѣ́ры. Але́ як жэ тут написа́ць, кали́ нихто́ не ўмѣ́е. Карбава́дь ены́ ещэ до́брэ ўмѣ́юць, але́ писа́ць, — ани ў зуб. Прачу́ли ены́, што ў местэ́чку е яки́сь пьянчу́жка пи́сар и што е́н умѣ́е ве́льми до́брэ писа́ць. Пи́шэ дрǒбно, бы ма́кам сы́пле, а ґдзѣ́ трэ — кру́ґло, бы я́йца й так накру́циць, што тǒлько ве́льми письме́нны ба́чыць, што там напи́сано. От прывезли́ ены́ таґо́ пи́сара, паста́вили ему́ ква́рту ґарє́лки й про́сяць, чапку́юць, каб е́н ужэ́ до́брэ написа́ў па́ну. Тǒлько пи́сар цѣ́лы ты́дзень пиў да ѣў яе́чни, а писа́ць не бра́ўса. — Трэ́э ўперǒд нажэ́ндзе — ка́жэ пи́сар. Папѣ́ру а́ркуш хло́пцы купи́ли ў местэ́чку ў крǒмцэ. Тым ча́сам пи́сар велѣ́ў назбира́ць дубо́вых арє́шкаў да насушы́ць их, а сам пашоў у ку́зню, набра́ў там с пад тачы́ла вады́, нали́ў еѣ́ ў ґарщо́к, насы́паў туды́ дубо́вых арє́шкаў и паста́виў ґарщо́к на пѣч. Праз тры дни ўзяў е́н той ґарщо́к, аж там атра́мант, чо́рны, бы сажа. От нанесли́ ґэ́то пи́сару су сеґо́ села́ ґуси́наґо пѣ́рья. Нараби́ў е́н сабѣ́ цѣ́лы пук пѣ́рьеў. — Ну, — ка́жэ, — цепе́р дава́йце ещэ́ ґарє́лки, каб леґчє́й рука́ хадзи́ла. Дали́ ему́ ґарє́лки. Пи́сар вы́пиў с паўква́рты, аґурко́м закуси́ў и дава́й писа́ць. Сышла́са ґрума́да людзе́й. Адзи́н ка́жэ: „напишы́, каб пан даў на дым па пяци́ кǒп жэ́рдзя на плǒт“. — Пишы, каб пан зба́виў пада́тки — ка́жэ друґи́. Мнǒґо ґавары́ли мужыки́ пи́сару, каб е́н писа́ў. А е́н паця́ґне з пля́жки ґарє́лки да так пи́шэ, што перо́ скрыпи́ць, бы нё ма́заные кале́са Пи́шэ пи́сар, аж пǒт на йлбу выступиў, ба́тцэ не перо́м, а сакѣ́раю дро́ва пля́жыць. А лоб у еґо́ вели́зазны, й ґалава́ ґо́лая, хаць бǒб малаци́. Написа́ў пи́сар. Мужыки́ паста́вили крыжы́ й дзя́куюць пи́сару. Сабра́ли ему́ су сеґо́ села́ курэ́й, яе́ц, арє́хаў, мё́ду, са́ла, — хто што мѣў. Паѣ́хаў сабѣ́ пи́сар да ґаспо́ды, а мужыки́ сабра́лиса й ґурто́м пашли́ к па́ну. Вы́шаў пан на га́нак и пыта́е, чаґо́ ены́ прышли́. Мужыки́ целю́х па́ну ў но́ґи й падаю́ць прашэ́не. Узя́ў пан у ру́ки папѣ́р, перачыта́ў и ка́жэ: „дзя́куй ваш хло́пцы, што вы мнѣ даеце́ з ды́му на валу́, па капѣ́ яе́ц и па асьми́не аўса́“. Пераґля́дваютца мужыки́, наси́лу разшало́пали, што ґэ́то пан ка́жэ. Доґада́лиса ены́, што пи́сар их абману́ў, але́ ничо́ґо не зро́биш, — трэ́э атда́ць па́ну, што написа́ли. Пашли́ мужыки да ґаспо́ды, аж ку́длы дзеру́ць, так им шко́да дабра́. Иду́ць, а адзи́н и ка́жэ „э, хварє́ць ва́шуй матары, падвели́ й мене́. Я таґды́ знаў, што е́н пи́шэ. Ба́чу — пи́шэ вели́кае да й закру́циць. Ну, ду́маю, ґэ́то валы́ крутаро́ґле. Пи́шэ кру́ґлае. От ґэ́то вам я́йца, а дрǒбнае — от вам авес“. — Чаму́ж ты таґды́ не каза́ў? — Крыча́ць мужыки́, й дава́й еґо́ лупцава́ць. Паби́лиса мужыки́, пабо́жкали й пашли́ збира́ць па́ну аўес и я́йца.

Пересказалъ И. Аземша.

С. Лучицы.