Перайсці да зместу

Сказки и разсказы бѣлоруссовъ-полѣшуковъ (1911)/43

З пляцоўкі Вікікрыніцы
42. По̆п 43. Ве́льми наву́чны
Беларуская народная казка

1911 год
44. Му́дры Салимо̆н

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




43. Вельми навучны.

Жыў сабѣ́ жыд сла́ўны да ґу́чны да ве́льми наву́чны. Ен ничоґо не ґлядзѣ́ў, то́льки на бо́бли седзѣ́ў, бо таки́ ро́зум маў, што й на свѣт не пазира́ў; на земли́ й пад земле́ю ўсе ба́чыў, усе́ знаў и нико́ґо не пыта́ў. Раз мужы́к падня́ў драби́ны да й паста́виў их к страсѣ́. Ду́маў, як жыды́ наву́чнаґо рабѣ́я там абсту́пяць, та с страхи́ йґруш е́н натрасе́. Да жыды́ ўба́чыли драби́ны, а на их дзи́ўнае дзи́во: над страхо́ю верх драби́н каро́ва абмара́ла. Жыды́ ду́мали, ду́мали, судзи́ли да к тако́му дзи́ву ро́зуму не прылажы́ли. До́ўґо гергетали да й па ве́льми наву́чнаґо пасла́ли. Падышо́ў ё́н пад драби́ны, прыци́с к илбу́ па́лец и стаи́ць, мыслю́е. А тым ча́сам све́рху свѣ́жы ґнǒй цечэ́ з страхи́ да до́лу да й якра́з наву́чнаму на мо́рду. Тут е́н цы́цальнякам уце́р тро́хи мо́рду да й прамо́виў слово, да тако́е сло́во, што аж пах пашо́ў. Жыды́ слу́хаюць уша́ми, ню́хаюць наса́ми. А круґо́м той за́пах хо́дзиць, бы ў хлевѣ́ весно́ю. От сказа́ў той жыд ве́льми наву́чны: „каро́ва стала на лоб, уперласа на ро́ґи, а хвасто́м све́рху закруци́ласа да й намара́ла на драби́ны“. Жыды́ пацмо́кали, пакива́ли ґалава́ми да й павели́ пад ру́ки ве́льми наву́чнаґо рабѣ́я ў ха́ту. Идзе́ рабѣ́й и нǒґ не падыма́е, тǒльки шмы́ґае панто́плями. „Ой, яки-ж е́н разу́мны, яки-ж ё́н письме́нны“ — ка́жуць жыды́. Тым ча́сам рабѣ́й залѣ́з панто́плями ў са́мую ку́чу. Тут пашо́ў ещэ́ лѣ́пш таки пах, што й жыды́ насы́ пазатыкали. — Ой, яки ё́н наву́чны, яки ё́н разу́мны!.. Гэ́то ё́н зраби́ў, каб паказа́ць, што мы про́циў еґо́ — пфэ! — Тут падышо́ў мужы́к, ен паґлядзѣ́ў, паслу́хаў да й ка́жэ: „Парху́цьки вы, парху́цьки паґа́ные, ра́зам з сваи́м рабѣ́ям! Ен таки́ письме́нны таки́ наву́чны таки́ разу́мны, што за ро́зумам и свѣ́ту не ба́чыць“.

Пересказалъ И. Аземша.

С. Лучицы.