Сказки и разсказы бѣлоруссовъ-полѣшуковъ (1911)/42

З пляцоўкі Вікікрыніцы
41. Цыґа́н 42. По̆п
Беларуская народная казка

1911 год
43. Ве́льми наву́чны

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




42. Пǒп.

Быў адзи́н пǒп, да таки́ паґа́ны, што як еґо́ й земля́ наси́ла. Про́сто драў з людзе́й шку́ру. А да баб быў таки́ па́дки, што не́маль уси́х маладзи́ц перапро́буваў. Ужэ́ збира́лиса дзецюки́ абетры́ґци ему́ ко́су, да паперабива́ць ноґи́, але́ бая́лиса ґраху́. Жыў у тǒм селѣ́ хло́пец, сирата́, але́ ве́льми ўда́лы, да ўсеґо́ здатны. Перш ен служы́ў па́рабкам, а по́тым зараби́ў ґро́шэй, пабудава́ў сабѣ́ ха́ту й заве́ў хаджа́йство. Але́, вѣ́дамо, што ґумно́ пла́чэ без ґаспадара́, а ха́та без ґаспады́ни. Так и ему́ ке́псько без ґаспады́ни. От дава́й е́н сва́таць сабѣ́ дзѣ́ўку. Вы́браў сабѣ́ са́мую ґо́жую дзѣ́ўку, а на вѣ́шняґо Мико́лу ены́ й пабра́лиса. Жыву́ць Се́мко з Матру́наю да Бо́ґа хва́ляць. Матру́на ещэ́ пахарашє́ла. Уба́чыў еѣ́ пǒп — и нижы́ў, трасе́тца, бы аси́на, але́ ничо́ґе не зро́биць, бо Матру́на ве́льми лю́биць свайґо́ Се́мка. Але́ ось пе́рад дзися́тухаю вы́ладзила Матру́на свайґо́ Се́мка ў бало́то раби́ць сѣ́но. Ена́ й сама́ хацѣ́ла ѣ́хаць з им, але́ ен ка́жэ, што нема́ каму́ аста́тца ў дамǒўцэ. Паѣ́хаў Се́мко адзи́н на цє́лых дзвѣ недзѣ́ли. Астала́са Матру́на адна́. Су́мно е́й аднǒй. У дзень ещэ́ ничаґу́сьсенько, а пры́дзе нǒчка — седзи́ць Матру́на да пла́чэ. От даў Бǒґ недзѣ́льку. Даґле́дзела Матру́на ґаспада́рку, сѣ́ла кале́ акна́, пазира́е на заґуме́чэ, як там дзѣ́ўки́ з хло́пцами жартуюць, смею́тца, пѣ́сни паю́ць, а са́мǒй так кале́ серца й завило́: апанава́ў таки́ жаль, што не мо́жэ вы́трымаць — седзи́ць и пла́чэ. Але́ ось идзе́ пǒп и пыта́е, чаґо́ ена́ пла́чэ. — Так, ба́цюшко, з до́браґо ра́ю, — ка́жэ Матру́на. Пǒп зайшо́ў у ха́ту, разсѣ́ўса на ла́ве, пазира́е на Матру́ну да ўсе́ кива́е ґалаво́ю. — Што гэ́то — ка́а — Се́мко нараби́ў?! Што-ж ґэто бу́дзе?! — Спужа́ласа Матру́на, а пǒп кажэ: „Як же ґэ́то мǒжна? Гэ́то-ж Се́мко недараби́ў дзиця́, ґэ́то-ж ено́ бу́дзе без ґалавы́“. Што-ж тут раби́ць, ба́цюшко? — пыта́е Матру́на. — Што раби́ць… Хи́бо ось я памалю́са да дараблю́ табѣ́ дзиця́. — И пача́ў пǒп мали́тца да дзиця́ дарабляць да так захадзи́ўса, што Матру́на аж пачала́ крыча́ць. Здаво́лиўса пǒп и пашо́ў да ґаспо́ды. Тым ча́сам зыска́ўса да ґаспо́ды Се́мко, а Матру́на й навали́ласа на еґо́, што ґэто́ ё́н нараби́ў. — До́брэ — ка́жэ — што пǒп дараби́ў дзиця, а то было-б без ґалавы́. — Даґада́ўса Се́мко, як пǒп накпи́ў над еґо́ жǒнкаю й дава́й е́н ду́маць, я́к-бы замсци́тца, папу́. Ко́нчыласо лѣ́то. Узяли́са лю́дзи сѣ́яць жыто. Ба́чыць раз Семко, што пǒп на аґаро́дзе берэ́ кано́пли; падхо́дзиць ё́н ближє́й и про́сиць пажы́чыць бо́рану. — До́брэ, — ка́жэ пǒп, — вазьми́ хаць абѣ́дзьве. Онь у павѣ́ци стаяць бо́раны. Там кале́ свиро́нка, мабыць, мату́ля з пане́нкаю мак бьюць. Скажы́ им, неха́й даду́ць абѣ́дзьве бараны́. Прышо́ў Се́мко к пападзи́ да й ка́жэ: „мату́лько, велѣ́ў ба́цюшко, каб вы й пане́нка дали́ мнѣ́ обѣ́дзьве“. — Што ты ґаво́рыш, — ка́жэ пападзя́, — не мо́жэ ґэ́то быць?! — Папыта́йцеса ў ба́цюшки, — ка́жэ Се́мко. Пападзя́ ки́нула пра́ник, падышла́ к пло́ту й пыта́е папа́: „а ди даць Се́мку?“ — Да́йце, да́йце, — ка́жэ пǒп, — да́йте обѣ́дзьве. — А што́? я каза́ў. — Нячо́ґо не зро́биш, — трэ́ба ба́цюшки слу́хаць. — Павели́ ґэ́то ены́ Се́мка ў свиро́нак и дали́ обѣдзьве: перш пападзя́, а по́тым — пападзя́нка. Пападзя́-ж нячаґу́сьсенько, на́вет ве́льми давǒлна, — спадабала́со, а пападзя́нка таки́ аж заплака́ла, не хацѣ́ла дава́ць Се́мку. Ма́быць у еѣ бы́ў яки́сь свǒй пани́ч. Спра́виўса Се́мко да й пашо́ў да ґаспо́ды. Седзи́ць пападзя́ з дачко́ю, маўча́ць: со́рам им адна́ другǒй у во́чы зирну́ць. Ось прыхо́дзиць пǒп. Не ўспѣў е́н пераступи́ць це́раз парǒґ, як на еґо́ наки́нуласа пападзя, як жыды́ на ґамана, крычы́ць: сяки́, таки́, ты! Неха́й то ужэ́ мене́ знева́жыў, дак нашто́-ж ты сказа́ў, каб ещэ́ й Ма́ша дала́. Тут пǒп даґада́ўса, што еґо́ Се́мко падману́ў, праси́ў барǒн, а ўзя́ў жǒнку й дачку́ й раби́ў з и́ми, што сам хацѣ́ў. Злу́е пǒп, як сам себе́ за сра́ку не ўку́сиць, але́ ўжэ́ ничо́ґо не зро́биць. От на друґи́ дзень сустрака́е ё́н Семка, параўня́ўса й ка́жэ: „Дзеньдо́бры, Се́мко, барǒн пазыча́ўшы!“ А Се́мко: — дзеньдо́бры, ба́цюшко, дзеце́й дарабля́ўшы. — Прыкуси́ў пǒп язы́к и пасу́нуў да́лей.

Пересказалъ Яковъ Керножицкій.

Сел. Бѣлое Болото.