Сказки и разсказы бѣлоруссовъ-полѣшуковъ (1911)/41

З пляцоўкі Вікікрыніцы
40. Ла́стаўки 41. Цыґа́н
Беларуская народная казка

1911 год
42. По̆п

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




41. Цыган.

Прычапи́ўса к мужыку́ цыґан. — Дай мнѣ, ба́тю, са́ла: дай ме́ду; дай круп. — Берэ́ цыґа́н у мужыка́ ўсе, што ни ўба́чыць. Нѣ́льґа аткаса́тца ат цыґана́, сле́пням у во́чы лѣ́зе. — Нема́ ў мене́ са́ла — ка́жэ мужы́к, — нема́ ни ме́ду, ни круп. От хиба́ кали́ ўжэ ты так пражэ́шса лизнуць ме́ду, та хадзѣ́м ткале́ падгля́даць пчо́лы. — Хадзѣ́м, хадзѣ́м, ба́тю! — ка́жэ цыґан. Узя́ў мужы́к ли́паўку й зу́бленку, й пашли ены́ з цыґано́м у лѣе. Со́нейко стая́ло на паўдни́. Печэ́, як у пе́чы. — Ото́-ж сма́лиць, — ка́жэ мужы́к, — и дава́й падо́лам саро́чки выцира́ть лы́сину. От падышли ены́ к ду́бу. На ду́бе высо́ко ўсця́ґнуты у́лей. Мужы́к прыставиў астро́ґу. — Ну, лѣзь, — ка́жэ цыґану́, — падґля́дваць пчо́лы. — Палѣ́з цыґан. Узабра́ўса к у́лью, прывеза́ў себе́ поясам к ра́лу й дава́й атчыня́ць до́ўжень. Тǒльки е́н прыатчыни́ў, а аттуль як вы́сыплюць шаршне́ да пачну́ць цыґана́ пекци́: кру́цитца цыґа́н, бы вьюн у ґаршку́. — Ба́тю, пада́й тэ́е! — крычы́ць мужыку́. Мужы́к узя́ў липаўку й хо́чэ лѣ́зци па астро́зе. — Нѣ! пада́й тэ́э! — Мужы́к узя́ўса за сакѣ́ру. — Нѣ, батю, пада́й тэ́е! — нѣ́мым ґо́ласам крычы́ць цыґа́н. А тут шаршне́ рє́жуць еґо́, бы нажэ́м. — Ба́тю, жыў не бу́ду, — крычыць цыґа́н, — пада́й тэ́е! — Ен хацѣ́ў каб мужы́к скарє́й пада́ў зу́бленку, але́ забы́ўса, як ена́ называ́етса. — А чарты́ цебе́ вѣ́даюць, — ка́жэ мужы́к, — што табѣ́ трэ́э, — й узя́ўса за зу́бленку. — Тэ́э, тэ… — кры́кнуў цыґа́н и ґрыману́ўса далǒў, чуць печанцы́ сабѣ́ не атсадзи́ў. Наси́лу ачу́хаўса цыґа́н. Але́ як мяну́ласа бǒль, та й забы́ласа, й цыґа́н астаўса цыґано́м: што ўба́чыць, то́е й ця́гне, а кали́ не даю́ць, та сле́пням у во́чы лѣ́зе.

Пересказалъ Рѣдкій.

С. Б. Рожинъ.