Сказки и разсказы бѣлоруссовъ-полѣшуковъ (1911)/40

З пляцоўкі Вікікрыніцы
39. Медзвѣ́дзь 40. Ла́стаўки
Беларуская народная казка

1911 год
41. Цыґа́н

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




40. Ластаўки.

Даўнѣ́й ещэ земля́ не была́ така́я ґрє́шная, як цепе́р. Сам Бǒґ хадзи́ў па земли́ й учы́ў людзе́й, учы́ў, што лю́дзи ўсѣ́ браты́ й што ены́ пави́нны й жыць у зґо́дзе, як браты́. Але́ лю́дзи чым да́лей, тым ґарє́й ґрашы́ли й не захацѣ́ли слу́хаць Бо́ґа. Нашли́са й таки́е лю́дзи, што гавары́ли, што саўси́м Бо́ґа нема́-ш; а як прышо́ў на зе́млю Хрысто́с, дак паґа́ные жыды́ ўзду́мали Еґо раскрыжава́ць. От зраби́ли ены́ крыж и дава́й кава́ць ґвазды, каб и́ми прыби́ць к кры́жу но́ги й ру́ки Хрыста́. Накава́ли ены́ ґваздǒў и ўжэ́ хацѣ́ли прыби́ць Хрыста́; але́ тым ча́сам прылецѣ́ли ла́стаўки й расхапа́ли ўсѣ́ ты́е ґвазды. Жыды́ ў дру́ґае накава́ли ґваздǒў цє́лую ку́чу. Зноў налецѣ́ло ла́ставак, бы цё́мная хма́ра, й расхапа́ли ены́ ты́е ґвазды́. У тре́йци раз накава́ли жыды́ ґваздǒў. От падлецѣ́ли ла́стаўки, ка́б расхапа́ць ты́е ґвазды́, але́ им Бǒґ велѣ́ў не чапа́ць. Паднели́са ла́стаўки высо́ко, высо́ко к не́бу й паднели́ таки́ плач и крык, што Бǒґ зжа́лиўса над и́ми й сказа́ў им, што за то́е, што ены́ разбира́ли ґвазды́, нихто́ з людзе́й нико́ли не бу́дзе их чапа́ць. С таѣ́ пары́ ла́стаўки смѣ́ло жыву́ць и ро́бляць сваѣ́ ґнезде́чка пад стрє́хами, й нихто́ их не чапа́е. А ча́сам и да ґэ́таѣ пары́ узлета́юць ла́стаўки высо́ко, высо́ко к не́бу й крыча́ць, пла́чуць, сва́ратца з Бо́гам, на што Ен непазво́лиў им расхапа́ць ґвазды́, й паґа́ные жыды́ и́ми прыби́ли Хрыста́ к кры́жу. От чаму́ ґрѣх чапа́ць ла́ставак, бо ґэ́то бо́жая пту́шка.

Пересказалъ Рѣдкій.

С. Б. Рожинъ.